Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Судовая рэформа ВКЛ сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда.

ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ | АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ | СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА | Статут 1529 г | Статут 1566 | Статут 1588 г. | КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў XVI ст. | Магдебургское право | ВЫШЭЙШЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА |


Читайте также:
  1. IV. Заполнение ДТ при декларировании товаров Таможенного союза в таможенных процедурах СТЗ или свободного склада
  2. V. Загальні вимоги до складання форм державного лісового кадастру
  3. VI. Особенности заполнения ДТ в таможенных процедурах реэкспорта или экспорта при завершении действия таможенных процедур СТЗ и свободного склада для отдельных категорий товаров
  4. АСАБЛ. СКАСАВАННЯ ПРЫГОН.ЛАДУ НА БЕЛ. РЭФОРМА 1861 г.
  5. Асн. рысы и тэндэнцыи разв-я права ВКЛ у складе РП.
  6. Б). Об'єктивна сторона складу злочину.
  7. Бажаємо вам успіху Під час складання ліцензійних іспитіві

Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты ці дзяржаўцы, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага—дабрачынныя шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабуе таксама, каб гэтыя ведалі беларускую грамату і законы.

Галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад замкавага суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі, і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.

Разгляд скарги на пастанову ніжэйшага суда не пазней чатырох тыдняў. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд.

Пры замкавым судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў.

У кампетэнцыю замкавага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў памяшканне для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію.

Замкавы суд рабіў копіі дакументаў, фіксаваў завяшчанні, акты дарэння, купліпродажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш. Усе натарыяльныя дзеянні фіксаваліся ў актавых кнігах, якія вяліся ў судзе.

Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлады, «бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі». Узнікненне такіх судоў стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролі норм пісанага права.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзіла ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.

Па Статуту 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя—падкаморы з удзелам зацікаўленых бакоў. На пасаду падкаморыя прызначаў вялікі князь. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх і зацвярджаў вялікі князь літоўскі.

Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморы выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў све-дак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх каморнікаў, устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал ВКЛ.

Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разглядаліся земскім ці камісарскім судом. П. С. на Б. існавалі да XIX ст.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права, ім былі падсудны крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан.

Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка і лаўнікаў (засяда-целяў), якія выбіраліся мяшчанамі.

Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці вы-біраліся мяшчанамі.

Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя магдэбургскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі ВКЛ.

На Б.існавалі спецыяльныя каптуровыя суды, а таксама сялянскія копныя суды (капы).

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом для феадалаў. Першыя каптуровыя суды з'явіліся паводле пастановы сойма ВКЛ ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста (іх намеснікі), суддзя і пісар замкавага суда, падкаморы, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзейным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці членаў яго складу. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забой-ствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фаль-сіфікацыі маёмасных правоў, атаксама грамадзянскія спра-вы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптурова- га суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчат-ковымі і апеляцыі не падлягалі.

Копны суд (капа) дзейнічаў на аснове норм звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным ч-ынам справы простых лю-дзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. Разглядаліся ў асноўным цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці, але час-цей за ўсё на капу збіраліся 10—20 копных мужоў, абраных сялянскай грамадой з ліку аўтарытэтных сялян-домаўла-дальнікаў, і старцаў — выбарных асоб сялянскага самакіра-вання. На судзе прысутнічалі і прадстаўнікі дзяржаўнай або панскай адміністрацыі. Яны сачылі за правільнасцю выка-нання норм копнага права. Пастанова суда была канчатко-вай і не абскарджавалася.

Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, пад-палаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Па-крыўджаны чалавек «падымаў гвалт» — крычаў, і ўсе да-рослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці сха-вацца, то ўся капа ішла па «гарачаму следу» і ў выпадку затрымання ў межах воласці (горада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала «гарачы след» сусе-дзям. Дзейнасць копнага суда на Беларусі спынілася ў дру-гой палове XVIII ст. Феадальна-залежных сялян звычайна судзілі іх уладальнікі


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 250 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
МЯСЦОВЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВКЛ| Галоуны трыбунал ВКЛ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)