Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Виленска-радамская и гарадзельская унии

ГIСТАРЫЯГРАФІЯ ГIСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ | Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр РБ | ГРАМАДСКІ ЛАД УСХ.-СЛАВ. КНЯСТВАЎ У IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТ. | КРЫНIЦЫ СЯРЭДНЯВЕЧНАГА ПРАВА | РАННЕСЯРЭДНЯВЕЧНАЕ ПРАВА АБ КРЫМИН. АДКАЗНАСЦИ | КАНЦЭПЦЫИ ПАХОДЖАННЯ ПРАВА, ЗВЫЧАЁВАЕ И ПИСАНАЕ ПРАВА. | УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА | ДЗЯРЖАУНЫ ЛАД ВКЛ | ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ | МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ |


18 студзеня 1401 г. ў Вільні найбольш уплывовыя феадалы-католікі пацвердзілі саюз з Польшчай, а ў сакавіку таго ж года ў Радаме польскія феадалы прынялі аналагічную пастанову. Такім чынам, саюз, заснаваны на персанальнай уніі, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалі выступаць супраць ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўласныя, а польскія феа­далы абяцалі бараніць інтарэсы літоўскай знаці.

Віленска-Радамская унія пацвердзіла адасобленасць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Акт Віленска-Радамскай уніі вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.

саваў буйныя княствы, у Полацк і Віцебск замест князёў былі накіраваны намеснікі і г.д.

Найбольшы аўтарытэт Вітаўт набыў пасля разгрому Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам. Глы-бокае задавальненне, атрыманае ў выніку сумеснага про-цістаяння крыжакам, выклікала да жыцця новыя спробы уніі і больш цеснае збліжэнне Польшчы і ВКЛ. Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталіцкі свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калі па ініцыятыве Ягайлы ў кастрычніку 1413 г. у Гарадзельскім замку (на Заходнім Бугу) выпрацоўвалі ўмовы уніі дзвюх дзяржаў, кароль і польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокіх слаях літоўскай і беларускай шляхты каталіцкага веравызнання.

Асноўныя палажэнні Гарадзельскай уніі юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывілеях). Першая выдадзена ад імя 47 польскіх феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у свае гер-бавае брацтва. У другой феадалы-католікі прымалі гербы польскіх феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечным сяброўстве і саюзе. У выпадку смерці Вітаўта яны абяцалі не абіраць сабе князя без нарады і згоды польскіх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерці Ягайлы таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гісторыю як Гарадзельскі прывілей, польскі кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт абяцалі прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польскія гербы, і дазваляць ім свабодна распа-раджацца маёмасцю ў сваіх маёнтках, каб узняць іх грамад-скае становішча. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва ВКЛ "далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца" Польскаму каралеўству.

Сведчыла аб раўнапраўным становішчы Вялікага княства і Польскага каралеўства, саюз дзвюх дзяр­жаў не змяніўся, застаўшыся ў форме персанальнай уніі.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 389 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ| АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)