Читайте также:
|
|
Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца беларускага Падляшша Тэадора Астроўскага Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польшчы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецкага ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800—1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яблонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.
Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гі. Да першай паловы XIX ст. адносіцца і афармленне патрыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі. Піянерамі тут былі I. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч. Іх заслуга ў тым, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыі Беларусі XIV—XVIII стст. і з іх дапамогаю паказалі гістарычную неабгрунтаванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі Іх традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі канца XIX— пачатку XX ст., як М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, якія адмоўна ацэньвалі вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. Яны, па словах сучаснага гісторыка права Я. Юхо, увогуле не імкнуліся цікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяржаўнай спадчыны беларускага народа.
Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследаванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту РБ. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо, дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіча і інш. Падрыхтаваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. - 2003), Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (1988), Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003).
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 230 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Прадмет,метады,задачы ИГПБ | | | Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр РБ |