Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прадмет,метады,задачы ИГПБ

Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр РБ | ГРАМАДСКІ ЛАД УСХ.-СЛАВ. КНЯСТВАЎ У IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТ. | КРЫНIЦЫ СЯРЭДНЯВЕЧНАГА ПРАВА | РАННЕСЯРЭДНЯВЕЧНАЕ ПРАВА АБ КРЫМИН. АДКАЗНАСЦИ | КАНЦЭПЦЫИ ПАХОДЖАННЯ ПРАВА, ЗВЫЧАЁВАЕ И ПИСАНАЕ ПРАВА. | УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА | ДЗЯРЖАУНЫ ЛАД ВКЛ | ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ | МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ | КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ |


Вывучэнне гісторыі дзяржавы і пра-ва Беларусі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспек-ты жыццядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў нека-торых гістарычных акалічнасцей як на лёс асобных пака-ленняў, так і цэлых народаў.

Прадмет ИГПБ-асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, палітычнай і прававой культуры, тыпаў і форм дзяржаўнасці і г. д. Зразумела, што гісторыя дзяржавы і права галоўнымі аб'ектамі вывучэння бачыць заканадаўства, гісторыю яго развіцця. А законы — лепшы матэрыял для вывучэння гра-мадска-палітычнага ладу, галін права, дзяржаўнага механізму.

Праўда, у апошнія гады многія навукоўцы выказваюцца крытычна аб фармацыйным падыходзе пры вывучэнні гісторыі чалавецтва, а значыць, і да тыпалогіі дзяржавы і права. Яны бяруць на ўзбраенне цывілізацыйны падыход пры асвятленні названай праблемы.

Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных прававых дысцыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толь-кі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.

Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права роз-ных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца канкрэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, разглядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.

Гiсторыка-прававая навука прызвана несці праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэрыялу абавязкова неабходная для яго практычнага выкарыстання. Гiстарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.

Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб ума-цаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 70 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
частная 6 страница| ГIСТАРЫЯГРАФІЯ ГIСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)