Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Канцэпцыи паходжання права, звычаёвае и писанае права.

Прадмет,метады,задачы ИГПБ | ГIСТАРЫЯГРАФІЯ ГIСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ | Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр РБ | ГРАМАДСКІ ЛАД УСХ.-СЛАВ. КНЯСТВАЎ У IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТ. | КРЫНIЦЫ СЯРЭДНЯВЕЧНАГА ПРАВА | ДЗЯРЖАУНЫ ЛАД ВКЛ | ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ | МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ | КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ | ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ |


Читайте также:
  1. Адрес: г. Краснодар, ул. Ставропольская, 216/1 (в здании Краснодарского колледжа права, экономики и управления (третий этаж - остановка трамвая Восточное депо.
  2. Билет 5. Классификация источников пенсионного права.
  3. Билет 6. Понятие и классификация принципов пенсионного права.
  4. Билет 8. Понятие и виды правоотношений в сфере Пенсионного права.
  5. В путинской России придушены все демократические свободы и гражданские права.
  6. Государственная регистрация прав на недвижимое имущество. Права, подлежащие государственной регистрации
  7. Гражданские права, которые получили крестьяне после отмены крепостного права

У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыяваны родаплемяннымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г. д.

Узнікненне старажытных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяржаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, была забаронена ўжо ў XI ст.

З вычаёвае права ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай. 3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі надавалі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права. Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.

Рысы звыч: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.

Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агуль-надзяржаўнай прававой сістэмы.

Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. (Царкоўнае вучэнне аб тым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны ўстаноўлены Богам парадак). Усякія спробы змяняць сацыяльна-эканамічную, палітычную ці прававую сістэму лічыліся ерассю. Гэта значна абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у ХУ-ХУІ стст. урад вымушаны быў абяцаць не парушаць традыцыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.

Дуалізм звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і воінскую па абароне свайго горада, воласці, княства.

Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама шэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.

З далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм грамадзянскага і крымінальнага права.. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Меншай праваздольнасцю - якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай - феадальна-залежныя сяляне.

Розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з дагаворам 1229 г. за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, папа або пасла — 20, халопа — 1 грыўна серабра.

Такія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.

Тэорыи паходжання права- тры мадэли систэм права – 1)протагерманская (салическая правда) 2) протороманская – (з-ны 12 таблиц) 3 – протаславянская (не найдена).


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 259 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
РАННЕСЯРЭДНЯВЕЧНАЕ ПРАВА АБ КРЫМИН. АДКАЗНАСЦИ| УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)