Читайте также: |
|
АП выдавалися пры уступленни новага князя на прыстол.або пасля важныхпадзей у жыцци дзяржавы. На усёй тэр. ВКЛ дзейничали. Абавязковы характар. 22 лют. 1387г.-Ягайла пасля Кр. Унии. Гал. Пр-п – прымусовае насадж.катал.веры.1413-гарадзельски прывилей. Пашырыу правы феад.-католикау, праграмма абмежав.правоу и дыскрыминацыя некатоликау.
У вынику насаджэння каталицкай веры сярод феадалау узмацнилася унутрыкласавая барацьба, што з`явилася падставай для прыняцця агульназемскіх прывілеяў 1432 і 1434 гг., якія заканадаўча замацавалі роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламі-католікамі.
Такім чынам, сярод крыніц дзяржаўнага права, якія паслужылі падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывілеі 1432 і 1434 гадоў мелі першараднае значэнне. Яны стварылі прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывілеяванае саслоўе шляхты, аб'яднаўшы яе на класавай аснове.
Прывілею 1447 г. У ім былі поўна і грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцы-пы крымінальнага, грамадзянскага і дзяржаўнага права. Прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асабліва для гараджан, а таксама пацвердзіў і развіў ідэю, запісаную ў змесце прывілея 1434 г., аб выключэнні феа-дальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, якія знаходзяцца ў непасрэднай залежнасці ад дзяржавы. Тэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былі перададзе-ны асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывілеі 1447 г., апошнія значна ўмацавалі свой эканамічны і палітычны ўплыў у дзяржаве.
У адпаведнасці з прывілеем вялікі князь, яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не мелі права прымаць на дзяржаўныя і вялікакняжацкія землі прыватнаўласніцкіх сялян. Гэта ж забаранялася рабіць і феадалам. Акрамя таго, за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Сяляне і мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак пазбаўляліся магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах.
Прывілей 1447 г. можна лічыць галоўным прававым актам, які заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Апошняе было накіравана супраць пранікнення польскіх феадалаў на землі Вялікага княства. Прывілеем было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасці ў іх гербаў.
Разгледжаныя, былі накіраваны на ўмацаванне становішча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ большых палітычных правоў і паглыбленне яе уплыву на дзяржаўныя справы.
Юрыдычна замацоўвалі абмежаванне ўлады вялікага князя і фактычна вызначалі яго прававое становішча не як гасудара-вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывілей устанаўліваў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя ім сумесна з панскай Радай.
Прывілей Аляксандра з'явіўся важным крокам у заканадаўчым афармленні асноўных прынцыпаў крымінальнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага і шлюбна-сямейнага права. Жыгімонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскім прывілеі пацвердзіў усе асноўныя палажэнні прывілея 1492 г. У ім больш выразна выявілася абмежаванне ўлады вялікага князя на права асабіста выдаваць заканадаўчыя акты. Прывілей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы і раней выдадзеныя граматы ў поўнай сіле на вечныя часы.
Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо "наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 631 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | | | АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ |