Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Мясцовыя судовыя органы ВКЛ

КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ | ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ | АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ | СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА | Статут 1529 г | Статут 1566 | Статут 1588 г. | КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў XVI ст. | Магдебургское право |


Читайте также:
  1. III. Органы Союза
  2. VIII. Общественные организации обучающихся и органы самоуправления проживающих в студенческом общежитии
  3. Адвокаты и органы
  4. Б. Органы крестьянского самоуправления
  5. В апреле органы ПФР Новосибирской области приступили к осуществлению единовременных выплат к 70-летию Победы, установленных Указом Президента РФ.
  6. В организме все связано и невозможно «упразднить», так сказать, «из сострадания» какие-то его органы или ткани. Изменения в одном органе немедленно отражаются на всех остальных.
  7. Вопрос 7. Органы судейского сообщества: понятие, система, задачи, значение для общества.

Сярод мясцовых судоў найбольш старажытны — замкавы (гродскі) суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку. Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачанню шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян). Падсуднасць замкавага суда была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкаваму суду былі падсудныя крымінальньш справы аб найбольш цяжкіх злачынствах асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці былі злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).

У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста або дзяржаўцы (кіраўнікі вялікакняжацкіх зямель) і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і прадстаўнікі мяшчан.

Аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Р азглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае афармленне Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутамі 66 і 88 гт. У склад земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'ездзе з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў—хрысціян («веры годных»), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. Са спіса кандыдатаў вялікі князь зацвярджаў па аднаму на кожнае месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва, і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў.

На 1 сесіі новы суддзя публічна прысягаў. Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры—чатыры тыдні.

Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мове.

Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да «рассудку праўнага» і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 276 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ВЫШЭЙШЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА| Судовая рэформа ВКЛ сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)