Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Статуты вялікага княства літоўскага

КРЫНIЦЫ СЯРЭДНЯВЕЧНАГА ПРАВА | РАННЕСЯРЭДНЯВЕЧНАЕ ПРАВА АБ КРЫМИН. АДКАЗНАСЦИ | КАНЦЭПЦЫИ ПАХОДЖАННЯ ПРАВА, ЗВЫЧАЁВАЕ И ПИСАНАЕ ПРАВА. | УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА | ДЗЯРЖАУНЫ ЛАД ВКЛ | ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ | МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ | КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ | ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ |


Читайте также:
  1. ВЫШЭЙШЫЯ СУДОВЫЯ ОРГАНЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА
  2. ГРАМАДСКІ ЛАД УСХ.-СЛАВ. КНЯСТВАЎ У IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII СТ.
  3. Канцэпцыи паходжаня права. Утварэння дзяржау княствау на тэр РБ
  4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛГГОЎСКАГА

Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных ва ўсёй Еўропе. Да таго ж напісаны яны былі не на традыцыйных лацінскай або царкоўнаславянскай мовах, а на мове, шырока вядомай народным масам, — старабеларускай. Базавай асновай Ста-тутаў былі: мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і ў некаторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага (царкоўнага) і рымскага права.

Падрыхтоўка Першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Ужо ў 1522 г. быў падрыхтаваны праект Ста-тута, але ён не быў зацверджаны, і праца над ім працяг-валася. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-прак-тыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мяс-цовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. Пры распрацоўцы тэксту Статута былі ўпершыню вырашаны многія складаныя тэарэтычныя і практычныя задачы: выпрацавана сістэма і структура раз-мяшчэння прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уклю-чаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэ-дакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, гра-мадзянскага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы ка-дыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову пакладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму); адзінства права, прыярытэт пісанага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута, хаця і не адпавядалі яго ас-ноўным прынцыпам.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 60 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ| Статут 1529 г

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)