Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Крымінальнае права Беларусі ў XVI ст.

ДЗЯРЖАУНЫ ЛАД ВКЛ | ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖУЛАДЫ ВКЛ | МЯСЦОВЫЯ ОРГАНЫ | КРЭУСКАЯ УНИЯ И ВОСТРАУСКАЕ ПАГАДНЕННЕ | ВИЛЕНСКА-РАДАМСКАЯ И ГАРАДЗЕЛЬСКАЯ УНИИ | АГУЛЬНАЗЕМСКИЯ ПРЫВИЛЕИ | АБЛАСНЫЯ ПРЫВИЛЕИ И ВАЛАСНЫЯ ГРАМАТЫ | СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА | Статут 1529 г | Статут 1566 |


Читайте также:
  1. Framaroot. Получить права root на Android в пару кликов!
  2. II. Имущественные права крестьян
  3. II. Левая и правая стороны
  4. II. Права и обязанности Нанимателя
  5. II. Права и обязанности проживающих в студенческом общежитии
  6. III. Вирішення спорів, пов'язаних із захистом авторського права і суміжних прав
  7. III. Основные права и обязанности Обучающихся

Нормы крымінальнага права захоўваюцца ў раздзелах IX, XI—XIII Статута 1529 г., ХІ-ХІУ Статута 1566 г. і раздзелах ХІ-ХІУ Статута 1588 г. Найбольш даскана-лым і прагрэсіўным для свайго часу быў апошні — Трэці Статут. Абвешчаныя ў ім прынцыпы: роўнасць усіх перад законам, асабістая адказнасць перад законам за здзейсне-нае злачынства, індывідуалізацыя пакарання («нйхто йной нй за чый выступ й вчйнок не был каран, толькй каждый сам за свой выступ маеть терпетй й каран бытй» — раздзел I, артыкул 18), выкарыстанне толькі прадугледжанай зако-нам меры пакарання і адпаведнасць пакарання злачыннаму дзеянню. Самым значным укладам у тэорыю крымінальнага права быў абвешчаны ў Статуце 1588 г. прынцып прэзумцыі невінаватасці Злачынства - супрацьзаконнае, віноўнае дзеянне, якое ўключае ў сябе элемент грамадскай небяспекі, робіць замах на феадальны грамадскі лад, правапарадак, уласнасць, асобу, яе правы і інтарэсы. У Статутах сустракаюцца розныя назвы злачыннага дзеяння, якія раскрываюць характэрныя рысы злачынства. «Крыўда» — злачынства, накіраванае супраць асобы; «шкода» — дзяржаўнае злачынства, накіраванае супраць «пакою паспалітага»; «злодзейство» — злачынства супраць феадальнай маёмасці; «свавольства» — злачынства супраць парадку кіравання і супраць правасуддзя;

Статут звяртае ўвагу на змякчаючыя ці абцяжарваючыя віну абставіны. У статутным заканадаўстве добра распрацаваны інстытут саўдзелу ў злачынным дзеянні. Заканадавец адрознівае асноўныя формы саўдзелу: арганізатар злачынства, выканаўца, памагатыя, падбухторванне. Прычым падбухторшчык псіхічна хворага чалавека разглядаўся як выканаўца.

Асобую рэгламентацыю ў Статуце 1588 г. атрымала ўкрывальніцтва злачынства (хаванне саміх злачынцаў, сродкаў і прылад злачынства). У некаторых выпадках асобы, якія хавалі асабліва небяспечных злачынцаў, адказвалі, як і самі злачынцы.

«крайняя неабходнасць» і «неабходная абарона».У адрозненне ад папярэдніх нарматыўных актаў феадальнай Беларусі Статуты даюць пашыранае разуменне мэты пакарання. Парушэнне дзяржаўнага закона ўяўлялася парушэннем волі боскай, бо «законы свецкія на законах боскіх заснаваныя». Такім чынам, пакаранне разглядалася, як збавенне ад грахоў ці як пакаянне. Мэтаю пакарання таксама бачылася ахова праўды і справядлівасці, падтрыманне парадку і ўмацаванне агульнай свабоды. Жорсткая сістэма пакаранняў павінна была запалохаць магчымых злачынцаў і стрымліваць іх злыя намеры. Згодна са старажытнай прававой традыцыяй пакаранне мела на мэце і маёмаснае задавальненне пацярпеўшага, таму, у якасці дадатковай меры пакарання, прадугледжваліся маё-масныя санкцыі: штрафы, канфіскацыя маёмасці і інш.

Пры вызначэнні пакарання закон перш за ўсё ўлічваў саслоўнае становішча як злачынца, так і пацярпеўшага. Па-каранні падзяляліся на асноўныя і дадатковыя. Да асноўных адносіліся штрафы на карысць дзяржавы і пацярпеўшага, турэмнае зняволенне, цялесныя пакаранні, пазбаўленне гонару і правоў, смяротная кара. Да дадатковых — у пер-шую чаргу штрафы. Штраф на карысць сваякоў забітага называўся «галаўшчызна», і яго памер залежаў ад саслоўнага становішча забітага: за шляхціца — 100 коп. грошай, за рамесніка — 30 коп. грошай, за цяглага селяніна — 25 коп. грошай і г. д. Штраф за нанясенне пабояў называўся «на-вязка». Штрафы на карысць дзяржавы, судовых устаноў на-зываліся «вйна», «гвалт» і г. д.У якасці дадатковых прымяняліся такія пакаранні, як «вываланне» (выгнанне за межы дзяржавы), пазбаўленне правоў, пакаянне. «Вываланне» («баніцыя») прымянялася да абвінавачаных у цяжкіх злач.ынствах шляхціцаў, якія не з'явіліся ў суд па позвах, а таксама да тых, хто адмаўляўся выконваць рашэнні суда. За ўсе дзяржаўныя злачынствы ў якасці дадатковай меры прадугледжвалася пазбаўленне го-нару і шляхецкіх правоў («почтйвость тратйть»).

Смяротная кара падзялялася на простую (павешанне, адсячэнне галавы) і кваліфікаваную (спаленне, чвартаванне і інш.). Кваліфікаванай смяротнай карай каралася большасць дзяржаўных злачынцаў. Пакутлівым і ганебным спосабам каралася забойства дзецьмі сваіх бацькоў.

У Статуце 1588 г. упершыню прадугледжвалася смярот-ная кара для шляхціца за забойства простага чалавека. Пры-мянялася яна пры ўмове затрымання злачынца «на гара-чым учынку» або пры бяспрэчнасці віны, пацверджанай пераканаўчымі доказамі (раздзел XII, артыкул 1). Гэта нор-ма сведчыць аб прагрэсіўнасці крымінальнага права ВКЛ для свайго часу. Увогуле ў параўнанні з крымінальнымі за-конамі іншых сярэдневяковых краін карная палітыка ВКЛ была больш гуманнай. Жорсткасць крымінальнага пакаран-ня, замацаваная ў Статуце, змякчалася судовай практы-кай. Часцей за ўсё дзейнічала сістэма штрафаў. Гэта свед-чыць аб гуманістычным накірунку развіцця крымінальнага права і крымінальнай палітыкі феадальнай Беларусі.


Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 184 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Статут 1588 г.| Магдебургское право

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)