Читайте также: |
|
Асноўнымі крыніцамі статута былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, выкарыстаны такса-ма нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага цар-коўнага права, нормы «іншых прав хрыстйанскйх».
Калі рыхтаваўся Другі Статут ВКЛ, некаторыя члены рэдакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) на-стойвалі на замене «рускай» (старабеларускай) мовы лацінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна на-строеныя юрысты, у прыватнасці дзяк вялікакняжацкай канцылярыі Марцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове.
Па сваёй структуры Статут 1566 г. складаўся з 14 раз-дзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы канстытуцыйнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV—судовага ладу і судовага працэсу,V—VI—сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX—грамадзянскага права, X— ляснога і паляўнічага права, XI—XIV—крымінальнага права.
Кали замацаваны асноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя; прыярытэт пісанага права.
Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнне льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты; недапушчэнне простых людзей у органы кіравання; замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.
Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся «господарем». Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута. Ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя пат-рэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.
У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Тут значна паўней, чым у папя-рэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права: суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі дарослы. Непаўналетнія маглі быць пакараны пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.
Другі Статут ВКЛ дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566—1588 гг., а Правабярэжнай Украіне і ў XVII—XVIII стст., атрымаўшы назву «Валынскі Статут». Вядомы яго пераклады на лацінскую і польскую мовы.
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 81 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Статут 1529 г | | | Статут 1588 г. |