|
3 мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) —найвышэйшы суд ВКЛ. 3 утв.Галоўнага трыбунала судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. З утварэннем Галоўнага трыбунала ўзмацняўся і суверэнітэт ВКЛ.
Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.
Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Трыбунал разглядаў скаргі на рашэнні панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў. Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда. Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом і не разгляджаны да 1581 г.
Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух—сямі чалавек. Пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, соймавых канстьітуцый і звычаёвага права. Не бралі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі. Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, розныя дагаворы (пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.)
Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарба-вай камісіі, або Скарбавы трыбунал. Ён быў утвораны ў Вялікім княстве Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі Скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па вэксалях, злачынных дзеянняў супраць службовых асоб, дзяржаўнага скарбу. Нарэшце, гэтаму трыбуналу належалі справы аб нявыплаце дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гарадзенскага сойма частка функцый Скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму трыбуналу.
Дата добавления: 2015-07-19; просмотров: 376 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Судовая рэформа ВКЛ сяр 16ст Склад и юрысдыкцыя земскага гродскага, падкаморскага и каптуровага суда. | | | ПРАЦЭСУАЛЬНАЕ ПРАВА ВКЛ |