Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Билет 18 францыск скарына – перакладчык і рэдактар кніг Бібліі

1. Крыніцы перакладу Бібліі на старабеларускую мову.

2. Асаблівасці перакладу і мова перакладных тэкстаў Ф. Скарыны.

3. Прыёмы творчага падыходу Ф. Скарыны да перакладу і рэдагавання тэкстаў Бібліі.

У гісторыі ўсходнеславянскага кнігадрукавання ФС вядомы як перакладчык і рэд-р кніг Бібліі. Ён пераклаў тэксты Святога Пісьма на старабел. мову, напісаў да іх прадмовы і пасляслоўі, скараціў тэкст, патлумачыў незразумелыя словы і звароты.

Крыніцамі для перакладу паслужылі “Біблія чэшская ў Венецыі друкаваная” (1506), асобныя кнігі царкоўнаславянскай Генадзіеўскай біблііі (1499), лац. пераклад Бібліі сярэднявечных багасловаў Ераніма Блажэннага і Нікала дэ Ліра, пераклад Бібліі на польскую мову (аўтар невядомы). Гэта сведчыла, што да выдавецкай дзейнасці Ф. Скарына рыхтаваўся яшчэ падчас навучання ў Кракаўскім універсітэце.

Перакладаючы кнігі Бібліі на зразумелую “простым людзям паспалітым” мову, адзначае У. Свяжынскі, Ф. Скарына свядома пазбягае запазычанняў, таму ў перакладных тэкстах лацінізмы, грэцызмы, гебраізмы адсутнічаюць. Захаваўшы традыцыйную ў славянскім праваслаўным свеце царкоўнаславянскую моўную аснову для Бібліі, Ф. Скарына шырока выкарыстаў беларусізмы. Запаўняючы свае прабелы ў веданні царкоўнаславянскай мовы, ён ужывае чэхізмы і паланізмы. У выніку мова яго выданняў аказалася адным з узораў беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, спецыфічнай асаблівасцю якога з’яўляецца выразны польскі і чэшскі ўплыў. Лексіка, марфалогія і сінтаксіс скарынаўскіх выданняў добра даследаваныя беларускімі лінгвістамі, таму з пэўнасцю можна гаварыць, што значную частку пражскіх выданняў складаюць беларусізмы: баламут, вежа, гай, господаръ, гулня, дочка, згода, клопот, кривда, кут, матка, моцъ, помста, промень, смуток, сусед, шибеница, втекати, гледети, дбати, досегати, жадати, заховати, зрозумети, лаяти, мовити, обецати, пановати, працовати, привитати, ховати, даремный, дорослый, досконалый, дужий, збройный, лепший, клопотный, моцный, пилный, смутный і інш. Марфалагічныя асаблівасці адзначаюцца ў выкарыстанні роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду з канчаткамі –у/ю: веку, ветру, возу, дому,полону, цвету, часу і інш., канчаткаў прыметнікаў роднага склону жаночага роду –ое/ее: велікое славы, чужее земли і інш.

Як рэд-р Ф. Скарына творча і смела падышоў да выдання кніг Бібліі, рэалізоўваючы мэту сваёй працы – асветніцкую.

1. Парушыў парадак размяшчэння кніг Бібліі, прыняты як праваслаўнай, гэтак і кат. цэрквамі. Выдаў найперш кнігі пазнавальныя, навучальныя, здольныя служыць аб’ектам эстэтычнага ўспрымання – “Псалтыр” 1517, кніга “Іоў”, “Прыпавесці Саламона”, “Ісус Сірахаў” – і толькі пасля кнігі, прызначаныя для пазнання веры, існасці Бога, пра паходжанне свету (кніга “Быццё”). У кнізе “Эсфір” ФС памяняў месцамі асобныя раздзелы, а часткі некаторых апусціў зусім. Пасля прадмоў да кніг “Выхад”, “Эсфір” і “Іоў” ён змясціў уласныя вершы, што было несумяшчальным з артадаксальным стаўленнем да царкоўных кніг.

Гэта была незалежная пазіцыя Ф. Скарыны ў дачыненні да біблейскага тэксту, і яна выклікала абвінавачанні ў ерасі з боку розных, варожых паміж сабой хрысціянскіх плыняў.

2. Як рэд-р ФС шмат якія чэшскія словы пакінуў без перакладу, ужываючы пры гэтым і бел. сінонімы, блізкія па значэнні словы, каб больш дакладна патлумачыць змест выказвання. Т.ч., аднаму слову арыгінала ў тэкстах Ф. Скарыны часта адпавядала два.

3. ФС шырока прымяняў глосы – тлумачэнне незразумелых царкоўнаслав. і грэчаскіх слоў непасрэдна ў тэксце ці на палях. Усяго Ф. Скарынам патлумачана 200 слоў.

4. Адлюстраваныя ў Бібліі элементы культуры народаў Блізкага Усходу Ф. Скарына часам замяняе адпаведнымі беларускімі. Напр., у кнізе “Прыпавесці Саламона” ёсць выраз “предлежаща оу гроба» (аб прадуктах харчавання). ФС ў адпаведнасці з бел. і літоўскімі паганскімі пахавальнымі абрадамі замяняе на выраз “положеные во гробе”.

5. Я. Неміроўскі, аспрэчваючы думку П. Уладзімірава пра тое, што нібыта Ф. Скарына перапісаў тэкст царкоўнаславянскага рукапісу толькі з нязначнымі зменамі, паказвае рэдактарскія праўкі Ф. Скарыны, параўноўваючы ўрыўкі тэкстаў з чэшскай Бібліі (пераклад Ф. Скарыны) і царкоўнаславянскай Генадзіеўскай 1499 года.

 

Пераклад з чэшскай Бібліі Генадзіеўская Біблія 1499

И сходящежеся сынове его, Съходящежеся сынове его

делаваху пирования по вся к себе и творяху пир по вся

дни в домех свои единый дни, поемлюще вкупе и три

каждый в день свой. И по- сестры своя ясти и питии.

сылающе созывали суть

сестры своя ясти и питии с ними.

Выдзеленыя словы ў прыведзеным урыўку ўнесены Ф. Скарынам у тэкст у адпаведнасці з чэшскай рэдакцыяй. У старажытнарускім тэксце іх няма. У царкоўнаславянскім указана колькасць сёстраў. ФС вырашыў гэтага не рабіць, паколькі колькасць была названа раней.

6. Часам крыніцы праўкі знайсці цяжка, асабліва тады, калі ФС ўстаўляе ў тэкст слова, добра зразумелае бел. чытачу, але ў слав. перакладзе яго няма. Напр.: у Генадзіеўскай Бібліі напісана, што людзі ў голад елі карэнне і маладыя галінкі: «…иже корение и древа жваху от глада великого». У перакладзе ФС гэтая фраза мае некатор. змены: «…и ядали былие и мезгу с древ, и корень глухое ели был покарм их». Уведзена слова мезга ‘унутраны мяккі пласт маладой кары’, вядомае дагэтуль у бел. і руск. гаворках, а таксама фіксуееца як літ. норма ў Тлумачальным слоўніку БМ (гл.: Том 3, с. 190). ФС як перакладчык і рэд-р палічыў неабходным назваць і дрэва, карэнне якога даводзілася есці ў часе голаду. Ёлка добра вядома на Беларусі, але ў Палестыне яна не расце. Аналагічных выпадкаў у выданнях ФС шмат. У прыватнасці, ні ў чэшскім, ні ў царкоўнаславянскім тэкстах няма паралелляў да слова сеножати ў фразе “сено с сеножати на пищу скоту своему». У Генадзіеўскай Бібліі ў гэтым выпадку ўжыта словаспалучэнне “пищу на селех». Параўн. таксама:

Пераклад Ф. Скарыны Чэшская Біблія Генадзіеўская Біблія

“Лучше есть позвану

быти к капусте с “…na zele…” “…оучреждение

любовию,нежели к зелием…”

тучному тельцу со

враждою.”

Т. ч., ФС як перакладчык і рэд-р быў арыгінальны і самастойны. Часам, адкідваючы ўбок крыніцы, ён знаходзіў уласную рэдакцыю, якая адпавядала яго асветніцкім мэтам.

7. Творчая і наватарская пазіцыя Ф. Скарыны праявілася таксама і ў стр-ры выданняў. Апрача ўласна тэксту былі змешчаны прадмовы і лаканічныя пасляслоўі, якія не маюць назваў, але па форме -- гэта кароткія допісы. Ім ФС надаваў не толькі інфарматыўныя, але ідэалагічныя і эстэтычныя ф-цыі. Тып скарочаных пасляслоўяў мае некалькі вар-таў. Адны з іх, апрача паведамлення пра заканчэнне кнігі, маюць звесткі пра выдаўца, перакладчыка і рэд-ра. Ёсць вар-ты пасляслоўяў, якія завяршаюцца кароткай малітвай да Хрыста, змяшчаюць каментары гістарычнага, семантычнага ці інш. хар-ру.

8. ФС – заснавальнік мікражанру ў БЛ – анатацыі да кнігі. Адрасуючы плён сваёй “пільнасці і працы” шырокаму чытачу, ён клапаціўся пра даступнасць кнігі, тлумачыў сюжэт, кампазіцыю, галоўныя вобразы. Анатацыі Ф. Скарыны сведчаць пра асветніцкі, “вучыцельны” кірунак першадрукаваных беларускіх кніг. Напрыклад: у анатацыі да кнігі “Іоў” Ф. Скарына піша: “Людская добрата Богу не помогаеть, но самому человеку. Те же злоба не досаждает Богу, но токмо человеку”; у анатацыі да кнігі “Эклезіяст” сцвярджаецца перавага духоўных каштоўнасцяў над матэрыяльнымі патрэбамі; у анатацыі да кнігі “Ісус Сірахаў” даследуюцца вытокі чалавечай мудрасці, якая забараняе радавацца смерці сваіх ворагаў. Творчасць Ф. Скарыны ярка публіцыстычная, аднак там, дзе рамкі прозы аказваліся недастатковымі для выяўлення пачуццяў прыгожага і ўзнёслага, аўтар уводзіў у тэксты сілабічныя вершы. Напрыклад, эпіграф да кнігі “Іоў”, вершаваныя фрагменты ёсць і ў прадмове да кнігі “Эсфір” у форме разгорнутай прымаўкі, і ў вольным пераказе дзесяці запаведзяў.

Такім чынам, творчая дзейнасць Ф. Скарыны як перакладчыка і рэдактара праявілася ў:

1. Незалежнай пазіцыі ў стаўленні да біблейскага тэксту.

2. У свядомай замене царкоўнаславянскіх элементаў сродкамі народна-гутарковай мовы.

3. У выкарыстанні розных жанраў літаратуры.

 


Дата добавления: 2015-07-07; просмотров: 677 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Работа літ. р-ра ў рэчышчы дзярж. ідэалогіі. Меры адказнасці р-ра за ідэалагічн. якасць тэксту | Рэдакт. аналіз зместавых і фармальных якасцяў тэксту. Факталагічныя і спецыяльна-прадметныя якасці тэксту. | Рэд. аналіз тэксту: выяўленне ступені яго інфарматыўнасці, сэнсавай знітаванасці, сінтаксічнай звязнасці, літаратурнай апрацаванасці. | БІЛЕТ 7 | БІЛЕТ 9 | БІЛЕТ 11 | Билет 12 | Білет № 13 |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Білет № 15| Віды фактычнага матэрыялу і крыніцы яго праверкі. Яго функцыянальнае прызначэнне. Рэдакт. ацэнка фактычнага мат-лу і яго падачы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.01 сек.)