Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст. Ідэалогія асветніцтва

Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі | Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. |


Читайте также:
  1. II. Билл Гейтс и культура головоломок
  2. III. ЧЕЛОВЕК И КУЛЬТУРА
  3. IV. НАУКА И КУЛЬТУРА
  4. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  5. VI Человек и культура (искусство)
  6. XIV. Светские наука, культура, образование
  7. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.

Ідэалогія Асветніцтва, антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці, з Еўропы распаўсюдзілася ў Беларусі у канцы ХVІІІ – першай трэці ХІХ ст. Філосафы-асветнікі прапагандавалі прыярытэт розуму, асветы і навукі. Яны імкнуліся пабудаваць “царства розуму на зямлі”.

Уяўленне аб прыроджанай роўнасці людзей ідэалагічна абгрунтоўвала патрэбаванні дэмакратычных свабод. Асноўнымі “натуральнымі нравамі” людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Асветнікі прапанавалі тэорыю “раздзялення ўлады”. У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкай філаматам і філарэтам.

Прыхілінікі новай ідэалогіі змянялі старадаўнія жупаны і кунтушы на еўрапейскае адздзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі перавагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва – класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і вялічнай прастаты.

На змену Асветніцтву у канцы ХVІІІ в. у Заходняй Еўропе прыходзіць Рамантызм. Ён адлюстраваў расчараванне пэўнай часткі грамадства ў асветніцкай ідэалогіі і культуры. Для Рамантызму характэрны ўвага да свету чалавечых пачуццяў, да нацыянальнай мовы і культуры, а таксама да нацыянальнай гісторыі.

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва прывяло да ажыццяўлення некаторых рэформ у галіне адукацыі.

У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Школьная сістэма будавалася на прынцыпе адзінства і пераемнасці, навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), 2-х гадовыя павятовыя вучылішчы, 4-х гадовыя гімназіі і універсітэты.

Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіўся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Рэформа адукацыі не ўхіліла каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Беларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада спаланізаванаму дваранству. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці “гімназіяльныя вучылішчы”. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правамі універсітэта. У 1820 г. яна была закрыта.

Станаўленне беларускай літаратурный мовы і беларускай літаратуры. У ХІV–ХVІІІ стст. мовай беларускага народа была старабеларуская мова. У выніку паланізацыі з другой паловы ХVІІІ ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве і інш. сферах культуры. Беларускія магнаты і шляхта, інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога насельніцтва. Пасля далучэння да Расіі афіцыйнае становішча ў Беларусі заняла руская мова, аднак да падаўлення паўстання 1863–1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, агульнаславянскае нац. адраджэнне ў пачатку ХІХ ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Нанова складваліся графіка, правапіс, лексіка.

У першай палове ХІХ ст. адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура (рукапісная і ананімная): паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе” і інш. Тут загучала жывая гутарковая беларуская мова.

У літаратуры першай паловы ХІХ ст. з’явіліся таленавітыя паэты і празаікі: Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (2-х томны твор “Ідылія”). Дунін-Марцінкевіч – аўтар славутых драматычных твораў: камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”. Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Крыжаноўскі, У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч і інш.

Мастацкі стыль эпохі Асветніцтва класіцызм знайшоў адлюстраванне ў архітэктуры. Ствараліся палацы і палацава-паркавыя комплексы ў Гомелі, Жылічах, Снове. Класіцызм пранік у культавае дойлідства (Іосіфаўскі набор у Магілёве, Петра-Паўлаўская царква ў Гомелі).

Для выяўленчага мастацтва было характэрна спалучэнне класічнага і рамантычнага накірункаў. Працавалі такія мастакі як І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, І.Хруцкі, В.Дмахоўскі, Н.Орда, М.Кулеша і інш.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 130 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст.| Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)