Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст.

Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі |


Читайте также:
  1. ацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст.
  2. Даты основных событий периода феодальной раздробленности и ордынского господства на русских землях ХII – ХY вв.
  3. Дії ОУН-УПА на західноукраїнських землях
  4. еларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
  5. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
  6. Иволга –Холдинг» на землях Боскольского округа

Грамадска-палітычны рух развіваўся пасля вайны з Напалеонам, пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Першай праявай беларускага нацыянальнага руху было стварэнне і дзейнасць таварыства філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце студэнты А.Міцкевіч і Т.Зан стварылі таварыства філаматаў. У пачатку 20-х гадоў ХІХ ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў. У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі – таварыства аматараў навук. Яны прапагандавалі патрыятычныя ідэі ў польскім духу, расказвалі пра славутых дзеячаў Польшчы, прапагандавалі сярод насельніцтва ідэі волі і роўнасці.

У 1824–1825 гг. расійскі ўрад, улічваюцца, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненню нагляду за навучэнцамі. Аляксандр 1 забараніў дзецям Беларусі і Літвы вучыцца ў замежных універсітэтах. Праводзілася перлюстрацыя лістоў. Уведзены жорсткі агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі.

Шляхта, навучэнцы, афіцэры-палякі (каля 10 тыс. чалавек) Беларусі падтрымалі нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Польшчы 1830–1831 гг. У адказ расійскі ўрад праводзіць “разбор шляхты”, мерапрыемствы супраць дробнай шляхты, распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. Асобы, якія дакументамі не даказалі свайго шляхецтва, не былі зацвержаны ў дваранскім званні і яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Былыя шляхціцы павялічвалі падатнае саслоўе.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. У 1830 г. указ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указ ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзіў новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. Усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.

У 1832 г. створаны “Асабовы камітет па справах заходніх губерняў” па ажыццяўленню плана пашырэння расійскага дваранскага землеўладання і меры ў галіне кіравання, суда, асветы, культуры. У мясцовыя адміністрацыйныя органы пачалі прызначацца пераважна расійскія чыноўнікі.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Польская мова ў судовай справе заменена на рускую.

У 1840 г. дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.

У 1839 г. адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. Духавенства (і каталіцкае і праваслаўнае) пазбаўляецца права валодаць замлёй з сялянамі.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 106 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.| Культура Беларусі канца ХVІІІ – першай паловы ХІХ ст. Ідэалогія асветніцтва

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)