Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Перамога контррэфармацыі

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы | Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян | Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. |


Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух у Еўропе у другой палове ХVІ–ХVІІ стст., які ўзначальваўся папствам і быў накіраваны супраць Рэфармацыі. Контррэфармацыя ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру.

Пачатак контррэфармацыі ў ВКЛ – 1569 г., з’яўленне езуітаў на яго тэрыторіі. Асаблівасцю контррэфармацыі ВКЛ была яе накіраванасць не толькі супраць пратэстантызму, а і супраць праваслаўя. У ХVІІ–ХVІІІ стст. адбывалася масавая паланізацыя пануючага класа ў ВКЛ праз яго акаталічванне.

Барацьбу супраць акаталічвання і паланізацыі вялі грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі. Адной з прояў гэтай барацьбы была палемічная літаратура. Розныя аўтары пісалі творы, у якіх вялася палеміка вакол пытання аб уніі. Так, Мялецій Сматрыцкі ў 1610 г. напісаў найбольш вядомы свой твор “Фрынас” (з грэч. плач.), у якім ад імя сімвалічнага вобраза мацеры-царквы звяртаецца да народа з заклікам да барацьбы з наступаючым каталіцызмам. Афанасій Філіповіч стварыў “ Дыярыуш” (дзённік), дзе ён крытыкаваў унутраную і знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай, крытыкаваў свецкіх і духоўных феадалаў. Змагаром за веру продкаў і нацыянальныя традыцыі выступіў Лявонцій Карповіч.

Важны ўклад у развіццё беларускай і рускай культуры зрабіў паэт і драматург Сімяон Полацкі.

Архітэктура і мастацтва развіваліся пад уздзеяннем мастацкага стылю эпохі Контррэфармацыі – барока. Для яго былі характэрны пышнасць, манументальнасць, параднасць. Пачатак эпохі барока ў архітэктуры Беларусі – будаўніцтва езуіцкага фарнага касцёлу ў Нясвіжы. Найбольш значныя помнікі архітэктуры барока – касцёл і кляштар бернардзінак у Мінску (зараз Свята Духаў кафедральны сабор), касцёл і калегіум езуітаў у Мінску, езуіцкі касцёл у Гродне, Полацкі Сафійскі сабор у сярэдзіне ХVІІІ в. перабудаваны у стылі поздняга “віленскага барока”.

У стылі барока быў выкананы шэраг палацава-паркавых комплексаў, якія належалі магнатам.

Стыль барока пранікае і ў выяўленчае мастацтва: у манументальны жывапіс і іконапіс. Асаблівае распаўсюджанне атрымаў партрэтны жанр, т.зв. “сармацкі” партрэт. Росквіту дасягнула дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Беларускія майстры у ХVІІ ст. працавалі ў Рускай дзяржаве, дзе аздобілі шэраг храмаў. Лепшымі ўзорамі мастацкага ткацтва з’яўляліся слуцкія паясы.

Развівалася тэатральнае і музычнае мастацтва снаваў шэраг прыгонных тэатраў.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай| Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)