Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі

Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі | Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі |


Читайте также:
  1. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  3. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
  4. алезны век на тэрыторыі Беларусі.
  5. алітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў 1920-я гг.
  6. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці 19 ст.
  7. алітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы 18 – пачатку 19 cтст.

На тэрыторыі Беларусі склалася 2 раннефеадальныя княствыПолацкае і Тураўскае, якія ўваходзілі ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця эканомікі, перш за ўсё гандлю, а таксама абумовіла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя. Сярод полацкіх князёў найбольшую вядомасць набылі князі Брачыслаў і Усяслаў, якія правілі Полацкім княствам на працягу ХІ ст. У гэты час пашырылася тэрыторыя княства і яго палітычнае значэнне. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітку.

Якім быў палітычны лад Полацкага княства? Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая і судовая ўлады ў Полацкім княстве належалі князю. Князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, яны былі заняты адміністрацыйнай справай, вяршылі суд, ахоўвалі гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

У пачатку ХІІ ст. Полацкае княства ўступіла ў перыяд феадальнай раздробленасці і распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае і інш.

Другое раннефеадальнае княства на Беларусі – Тураўскае – утварылася у канцы ІХ ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасці часткі вялікакняскіх уладанняў. У другой палове ХІІ ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо у канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкіх феадальных княтсваў: Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровенскае.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 193 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян| Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)