Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі

Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі | Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы | Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян | Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі |


Читайте также:
  1. Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі
  2. сноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
  3. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі

На пытанне: “Як і калі сфарміравалася беларуская народнасць?” адказаць адназначна нельга. У навуцы няма адзінай думкі, а існуе шэраг падыходаў і канцэпцый.

У ХІХ ст. з’явіліся польская і вялікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянской мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі лічылі беларусаў часткай польскага этнасу, а творцы вялікарускай канцэпцыі сцвярджалі, што Беларусь – частка вялікарускай этнічнай тэрыторыі.

У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яна заснавана на сцвярджэнні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўночную і цэнтральную частку Беларусі. Яна не дае ўяўлення аб тым, як ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва.

Пазней была выпрацавана яшчэ адна канцэпцыя – крывіцка-дрыгавіцка-радзімічская. Аднак гэта канцэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае тако факта, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., калі беларусы як этнас яшчэ не сфарміраваліся.

Існуе таксама балцкая канцэпцыя этнагенэзу беларусаў. Паводле яе, змяшчэнне славян з даславянскім насельніцтвам – балтамі – прывяло до з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю субстрату (падасновы) у этнагенэзе беларусаў. Абгрунтаваннем тэорыі з’яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры і мовы ў культуры і мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць індаеўрапейскае паходжанне, уласцівыя як славянам, так і балтам.

Частка навукоўцаў прытрымліваецца думкі аб тым, што агульным продкам рускіх, беларусаў і ўкраінцаў з’яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфарміравалася ў выніку змешвання крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, палян, вяцічаў і інш. у ІХ–Х стст. У гэты ж час сфарміравалася Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь). У выніку распаду Старажытнарускай дзяржавы распалася і старажытнаруская народнасць. У якасці доказаў існавання старажытнарускай народнасці навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы:

1. Існаванне агульнай мовы ўсходніх славян.

2. Адзінства матэрыяльнай культуры.

3. Наяўнасць этнічнай самасвядомасці насельніцтва Старажытнай Русі. Існаванне этнонімаў “рускія”, “русь”, “русічы” і інш.

4. Наяўнасць агульнай тэрыторыі старажытнарускай народнасці, якая ўспрымалася як “Русь”.

У пачатку 90-х гг. новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка. З самага пачатку фарміравання этнічная тэрыторыя “Русь” дзялілася на рэгіёны. Тэрыторыя сучаснай Беларусі паводле мясцовых асаблівасцей мовы і культуры ўваходзіла ў дзве дыялектна-этнаграфічныя зоны – папрыпяцкую і падзвінска-падняпроўскую. У выніку ўзаемадзеяння паміж зонамі сфарміравалася новая этнічная тэрыторыя – “Белая Русь”. Фарміраванне беларускага этнасу завяршылася ў ХVІ ст.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 174 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст.| Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)