Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі

Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі | Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы | Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян | Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай | Перамога контррэфармацыі |


Читайте также:
  1. алітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст.
  2. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
  3. сноўныя падыходы да вывучэння гісторыі.
  4. тварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.
  5. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
  6. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне БССР з Літоўскай ССР

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стст. былі перыядам феадальнай раздробленасці. Паступова фарміруюцца фактары, якія падштурхоўвалі заходнерускія княствы да аб’яднання, кансалідацыі, утварэння адзінай дзяржавы. Сярод іх – размяшчэнне заходнерускіх зямель на гандлёвых шляхах, пагроза ім з боку крыжакоў і мангола-татараў. Але самыя важныя прычыны аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычныя. У ХІІІ ст. пачаўся новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўсёды з’яўлялася фактарам аб’яднальных працэсаў. Такім чынам, сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі (з яго фактычна былі выключаны Паўночна-Усходнія і Паўднёвыя землі Русі, дзе панавалі татара-манголы). Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць ХІV ст. Шляхамі: на основе пагадненняў між літоўскімі і славянскімі князямі; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сілы.

У гістарычнай літаратуры існуе тры канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Першая з іх прадстаўлена ў традыцыйнай гістарыяграфіі, у старой навуковай і вучэбнай літаратуры, сённяшняй літоўскай гістарыяграфіі. Яе ўмоўна называюць “літоўскай” канцэпцыяй. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў наступным. Літва гістарычная, Літва ХІ–ХІІІ стст. знаходзілася там жа, дзе і сучасная Літва. У ХІІІ ст. утвараецца адзіная цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава (Літва Міндоўга) з моцнай вялікакняжацкай ўладай і такой жа моцнай ваеннай арганізацыяй. Гэтая дзяржава ажыццяўляе сілай зброі захоп рускіх зямель і гвалтоўнае іх далучэнне да Літвы. Утварэнне ВКЛ тут выступае як вынік знешняй літоўскай агрэсіі. Дзяржава ўтворана літоўскімі феадаламі, на базе літоўскага цэнтра (тэрыторыі), пагэтаму яна з’яўляецца толькі літоўскай дзяржавай.

У процілегласць “літоўскай” канцэпцыі існуе “беларуская” канцэпцыя ўтварэння ВКЛ. Найбольш поўна яна выкладзена ў кнізе М.І.Ермаловіча “Па слядах аднаго міфа”. На думку М.І.Ермаловіча, гістарычная (летапісная) Літва размяшчалася не на сучаснай тэрыторыі, а на тэрыторыі Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам (з усходу на захад) і паміж Маладзечнам і Слонімам (з поўначы на поўдзень). Не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі дарэвалюцыйныя і савецкія гісторыкі, а заходнерускія княствы (перш-наперш, Новагародскае княства) далучылі да сябе Літву і заснавалі Вялікае княства Літоўскае. Паколькі новая дзяржава была ўтворана беларускімі феадаламі на базе беларускага цэнтра (тэрыторыі), то яна з’яўлялася ні чым іншым, як беларускай дзяржавай.

Прыхільнікі трэцяй па ліку “цэнтрысцкай” канцэпцыі на аснове падбору адпаведнага канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, сцвярджаюць, што ў ХІІІ–ХІV стст. рашаючую ролю ва ўтварэнні і развіцці ВКЛ адыгрывалі разам з заходне-рускімі феадаламі літоўскія феадалы, дзяржава гэтага часу была Літоўска-Беларускай дзяржавай. У ХV–ХVІ стст. рашаючую ролю ў жыцці ВКЛ адыгрывалі беларускія феадалы разам з літоўскімі, дзяржава гэтага часу была Беларуска-Літоўскай дзяржавай.

На наш погляд, Вялікае княства Літоўскае не было створана толькі продкамі сучасных беларусаў і літоўцаў, а таму яно не з’яўлялася ні Беларуска-Літоўскай, ні Літоўска-Беларускай дзяржавай. Вялікае княства Літоўскае – гэта поліэтнічная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украінскага і літоўскага, дзе славяне займалі прыкладна 11/12 тэрыторыі і складалі каля 80% насельніцтва краіны. Літоўцы ў гэтай дзяржаве з’яўляліся этнічнай меншасцю. Таму, на наш погляд, ВКЛ можна называць Руска-Літоўскай ці Літоўска-Рускай дзяржавай, як аб гэтым сцвярджалася ў дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі.

Першымі ў склад ВКЛ трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына (Новагародак быў першай сталіцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Віцебск – у 1320, Турава-Пінскія землі – у пачатку ХV ст. Асабліва паспяхова аб’яднальны працэс ішоў пры Гедыміне (1316–1341). Ім была перанесена на ўсё Вялікае княства Літоўскае стараруская мадэль дзяржаўнага кіравання. Рускі ўплыў адлюстраваўся і на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (літоўцы яшчэ не мелі сваёй пісьменнасці).

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 454 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі| Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)