Читайте также:
|
|
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кіраўнікі А.Мяснікоў, В.Кнорын і інш. лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адзінкай у складзе РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камісарыята. Кіраўнікі Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновіч і інш. лічылі неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспубліку і ўстанавіць цесныя сувязі з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). Гэтую пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б) у Расіі.
Доўгі час гэтае пытанне не вырашалася. І толькі 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэнні БССР. 30 снежня 1918 г. на VІ Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыі РКП(б) была прынята рэзалюцыя “Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай”. Быў створаны Часовы ўрад Беларусі на чале з З.Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. Часовы урад абвясціў Маніфест аб стварэнні БССР. У сувязі з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусіла савецкае кіраўніцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэнне БССР і стварэння Літбел 2 лютага 1919 г. быў скліканы 1‑ы Усебеларускі з’езд Саветаў. З’езд прыняў Канстытуцыю БССР згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. З’езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Планавалася што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магілёўская і Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторыі Беларусі будуць захоплены Польшчай (што і адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. 1-ы Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні БССР і Літоўскай ССР. У складзе Літбел ўвайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як 4-мільенным насельніцтвам. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы стаў г.Вільня. Літбел праіснавала да ліпеня 1920 г.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 126 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Беларусь у перыяд германскай акупацыі 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі | | | Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі |