Читайте также:
|
|
Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай – адна з галоўных прычын знікнення гэтай краіны з палітычнай карты свету. Ён меў некалькі вытокаў. Першы закладзены з падпісання Люблінскай уніі. З гэтага моманту ўся гісторыя РП – гэта барацьба грамадскасці ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства у эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў.
Другім вытокам, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці РП, з’явіліся шляхецкія вольнасці (права ліберум вета, стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброеннай шляхты для абароны сваіх прывілеяў, мясцовыя соймікі, якім належала ўся улада ў ваяводствах і паветах). Гэта вяло да узмацнення шляхты, заняпада адміністрацыйнага кіравання.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўных у каталіцкую веру (царкоўная унія, стварэнне уніяцкай царквы, яе лацінізацыя).
Чацверты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні, падрывалі моц дзяржавы.
Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Асноўныя сапернікі – Радзівілы, Пацы, Сапегі. Звароты розных груповак за дапамогай да суседніх краін, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама няспынныя войны, якія вяліся на тэрыторыі дзяржавы, руйнавалі яе.
Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае ваяводства.
Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму існаванню, сейм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасці шляхты, рашэнні сейма прымаліся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання і іншыя рашэнні, накіраваныя на цэнтралізацыю і ўмацаванне дзяржавы. Знайшліся сілы, якія былі незадаволены прыняццем Канстытуцыі. Яны ўзяліся на барацьбу за расійскія парадкі кіравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталі суседзі. У 1793 г. адбыўся другі падзел РП. Да Расіі адышла частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінская і ўсходняя часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краіны ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыі, аднаўленне РП у межах 1772 г. Паўстанне пачалося ў Кракаве, затым у Літве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлі прускія, рускія, аўстрыйскія войскі.
У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь і Усходняя Літва, а таксама Украіна да Зах. Буга. Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава на наступных прычынах з-за неабмежаваных шляхецкіх вольнасцяў, нацыянальнага прыгнёту, рэлігійнага фанатызму, падзення нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краіне, анархіі, расколу грамадства паводле этнічных і ідэалагічных прыкмет, няспынных войнаў і інш. Усё гэта аслабляла дзяржаву знутры, рабіла лёгкай здабычай суседзяў.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 478 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | | | Перамога контррэфармацыі |