Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка расійскага ўрада на беларускіх землях ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян | Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі | Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель ІХ – першай паловы ХІІІ ст. | Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі | Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі | Палітычная барацьба ў ВКЛ у ХІV–ХV стст. Крэўская унія | Культура Беларусі ХІV–ХVІ стст. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі | Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай | Палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ–ХVІІІ стст. | Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай |


Читайте также:
  1. A) складской формой товародвижения;
  2. Quot;фактичний склад злочину".
  3. Quot;фактичний склад злочину".
  4. V. АСНОўНЫЯ ДАТЫ І ПАДЗЕІ ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  5. Аграрна політика як складова економічної політики держави. Сутність та принципи аграрної політики
  6. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі ў сувязі з паўстаннем 1863–1864 гг.
  7. аенна-палітычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі ў 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

Рэч Паспалітая, з якой больш за 2 стагоддзя быў аб’яднаны лёс беларускага народа, у выніку 3-х падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793, 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам 3 млн. чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

З канца ХVІІІ ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Асноўныя перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі:

1. Для аховы новых заходніх межаў Расія будавала крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове.

2. На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У 1796 г. прыведзена адміністрацыйная рэформа

3. Насельніцтва Беларусі прыводзілася да прысягі на працягу месяца пасля ўказа ў склад Расіі. Тым, хто не згодзен быў прысягаць, дазвалялася ў 3-х месячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць сваю нерухомасць.

Палітыка царызму ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўнай. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Аднак урад Расіі ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў.

У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

4. У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Яе маёмасць заставалася недатыкальнай. Аднак забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных.

5. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам Расіі. Кіраванне ў гарадах вялося думай, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў. Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як у Расіі.

6. Спецыяльныя ўказы ўрада (1794 г.) устанаўлівалі мяжу яўрэйскай аседласці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. Яўрэям дазвалялася сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры з хрысціянскім насельніцтвам.

7. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся на беларускіх землях Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Такім чынам, гэта была асцярожная ў адносінах да Беларусі палітыка. Аднак, рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў расійскі ўрад дзейнічаць больш актыўна:

1. Уводзіцца на Беларусі землеўладанне расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

2. Паступова абмяжоўваліся правы мясцовага дваранства. Канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці, у тых, хто супрацоўнічаў з Напалеонам.

3. 30-я гады ХІХ ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла больш жорсткі характар. На гэта было 2 прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 109 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Перамога контррэфармацыі| Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады ХІХ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)