Читайте также: |
|
Аншлюс – палітыка гвалтоўнага далучэння Аўстрыі да Германіі ў сакавіку 1938 г.
Аперацыя “Баграціён” – кодавая назва стратэгічнай наступальнай аперацыі па вызваленні Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі, якая праводзілася з 23 чэрвеня 1944 па 29 жніўня 1944 г. У правядзенні аперацыі ўдзельнічалі франты: 1-ы Прыбалтыйскі (камандуючы І.Х. Баграмян); 1-ы Беларускі (камандуючы К.К. Ракасоўскі); 2-і Беларускі (камандуючы Г.Ф. Захараў); 3-і Беларускі (камандуючы І.Д. Чарня-хоўскі); войскі Дняпроўскай флатыліі і беларускія партызаны. У гонар
Беларускай аперацыі на 21 кіламетры ад Мінска на шашы Мінск –
Масква насыпаны курган Славы.
Армія Краёва – падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эміграцыйнаму ўраду ў Лондане. Яе дзейнасць грунтавалася на тэорыі двух ворагаў – Германіі і СССР. Распушчана ў студзені 1945 г.
Беларуская цэнтральная рада – марыянетачны ўрад на чале з Р. Астроўскім, заснаваны ў снежні 1943 г. замест Рады даверу, якая створана К. Готбергам, што займаў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства В. Кубэ.
Вермахт – узброеныя сілы Германіі ў 1935 – 1945 гг. У гады вайны
вермахт складаўся з сухапутных войск, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл.
Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных і палітычных або рэлігійных матывах.
Германізацыя – працэс насаджэння нямецкай мовы і культуры.
Гета – ізаляваная частка горада, адведзеная ўладамі для пражывання яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. За гады акупацыі тут загінула каля 400 тысяч яўрэяў.
“Дзіўная вайна” – 03.09.1939 г. Вялікабрытанія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Аднак на працягу 9 месяцаў (1939 – пачатак 40-х гадоў) гэтыя краіны ваенных дзеянняў не вялі.
“Лінія Сталіна” – 1) неафіцыйная назва абарончых збудаванняў, узведзеных на заходняй граніцы СССР у 1928 – 1939 гг. На тэрыторыі Беларусі “Лінія Сталіна” праходзіла праз раёны Полацка, Мінска, Слуцка, Мазыра; 2) гісторыка-мемарыяльны комплекс у раёне г. Заслаўля Мінскага раёна. Створаны ў 2004 – 2005 гг.
Калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі, арганізацыі на часова акупіраваных гітлераўскімі войскамі тэрыторыях іншых краін, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі ў праве так званага будаўніцтва “Новай Еўропы”. Беларускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі.
Канцлагеры – месцы, дзе праходзіла масавае знішчэнне насельніцт-ва і прымусова выкарыстоўвалася праца. На Беларусі было створана звыш 260 лагероў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя, штрафныя, перасыльныя лагеры СС і інш..
Ленд-ліз – сітэма перадачы ЗША у пазыку ці ў арэнду ўзбраення, баепрыпасаў, стратэгічных крыніц, харчавання краінам-саюзніцам па антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны.
“Маланкавая вайна”,“Бліцкрыг” – стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткі тэрмін. Тэорыя вядзення агрэсіўных войнаў, пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў Першай і Другой сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін.
Народнае апалчэнне – добраахвотніцкія ваенныя і ваенізіраваныя фарміраванні, якія ствараліся для дапамогі Чырвонай Арміі з савецкіх грамадзян, не падлеглых першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
“Новы парадак” – дзяржаўная сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплу-атацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей.
План “Барбароса” – кодавая назва плана вайны супраць СССР і яго разгрома за 3 – 4 месяцы. Названы па імені германскага караля і імператара “Свяшчэннай рымскай імперыі” Фрыдрыха I Барбароса (ХІІ ст.), які імкнуўся вайной падпарадкаваць суседнія дзяржавы.
Рэйкавая вайна – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 03.08.1943 – па ліпень 1944 г.)
Рух Супраціўлення – у час Другой сусветнай вайны нацыянальна-вызваленчы рух супраць германскіх, італьянскіх, японскіх акупантаў, іх саюзнікаў і іх мясцовай агентуры. Праходзіў ў форме прапаганды, агітацыі, забастовак, дыверсій, партызанскай барацьбы. Набыў вялікі размах у Югаславіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Кітаі, Албаніі.
Саюз беларускай моладзі – антысавецкая маладзёжная арганізацыя на Беларусі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Створаны ў 1943 г. пад кіраўніцтвам В. Кубэ на ўзор “Саюза гітлераўскай моладзі”.
Фашызм – праварадыкальны палітычны рух і ідэалагічная плыня, узнік у Італіі ў 1919 г. Заснавальнік ідэалогіі фашызму Б.Мусаліні. Характэрнымі для фашызма з’яўляліся антыкамунізм, знішчэнне дэмакратычных свабод, культ насілля, шавінізм, расізм, антысемітызм, агрэсія.
Халакост (лац. “спалены цалкам”) – 1) тэрмін навуковай літаратуры, які ўжываецца як сінонім генацыду; 2) тэрмін гістарыяграфіі ХХ ст. для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
Літаратура: [11 – 23,28,30,32,37,43,48,50,51,54,61,64,77].
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 141 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Гістарычныя асобы | | | Важнейшыя падзеі |