Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Балты– група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў | Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. | Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Характэрныя тэрміны, паняцці
  2. Характэрныя тэрміны, паняцці
  3. Характэрныя тэрміны, паняцці
  4. Характэрныя тэрміны, паняцці
  5. Характэрныя тэрміны, паняцці
  6. Характэрныя тэрміны, паняцці

 

Балты – група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах, умоўная гістарычная

назва продкаў сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян

пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з 100 – 35 тыс. гадоў да н.э. па 3 – 2 тыс. гадоў да н.э. Характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Храналагічна супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Дрыгавічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое лакалізавалася на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Беларусі і пражывала там на працягу ІХ – ХІІ ст.На тэрыторыі, заселенай дрыгавічамі, ўзнікла Тураўскае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: вялікія медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню – напаяныя на паверхню пацерак дробныя сярэбраныя шарыкі; скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па тры металічныя пацеркі невялікіх памераў.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. і да нашага часу. Пачаўся ў брон-завым веку, з часу рассялення на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейскіх плямён. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаюць балцкі (ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. – IV – Vстст. н.э.) і славянскі (V ст. н.э. – да нашага часу) этапы этнічнай гісторыі Беларусі.

Індаеўрапейцы – плямёны і народы, якія размаўляюць на падобных мовах (аднолькавае гучанне і значэнне слоў, блізкі грамтычны лад). Сярод іх вылучаюцца наступныя моўныя групы, сем'і: індыйская, іранская, славянская, германская, балцкая, раманская і інш. У 3000 – 1500 гг. да н.э. індаеўрапейскія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў са сваёй «прарадзімы» (хутчэй за ўсё Малай Азіі) рассяліліся на тэрыторыі Іранскага нагор'я, у Індастане, Сярэдняй Азіі і Еўропе. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.

Крывічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў басейне Верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. У канцы І тыс. да н.э. распаліся на тры групы: полацкую, смаленскую і пскоўскую. У канцы Х ст. на тэрыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні.

Неалітычная рэвалюцыя – тэрмін, якім англійскі гісторык Г.Чайлд назваў гаспадарчы ўздым, выкліканы пераходам чалавецтва ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ад збіральніцтва і палявання

да земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама сацыяльна-эканамічныя,

культурныя і дэмаграфічныя змены, якія гэты ўздым прынес.

Радзімічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытоках. Характэрныя племяныя адзнакі: бронзавыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчатыя), у жаночым касцюме выкарыстоўвалі дробны бісер, золаташкляныя пацеркі і падвескі, якія сімвалізавалі нябесныя свяцілы.

Славяне – індаеўрапейская група народаў, найбуйнейшая ў Еўропе. У сярэдзіне І тыс. да н.э. пачынаецца працэс рассялення славян са сваёй гістарычнай «прарадзімы» (хутчэй за ўсё басейна Одэра і Дняпра) на прасторах Еўропы, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва. У выніку этнічная і моўная супольнасць славян паступова падзяляецца на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, македонцы чарнагорцы, баснійцы-мусульмане).Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст. і доўжылася да X – XІ стст. Асноўны масіў славянства тут склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

Цывілізацыя (лац. civilis – дзяржаўны, грамадзянскі) – адно з найважнейшых паняццяў міжнароднага інтэлектуальнага і публі-цыстычнага дыскурсу. Мае шмат значэнняў, адрозніваецца няпэўнасцю і размытасцю сэнсу. Абазначае сінонім культуры, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі, уладкаванасць чалавечага жыцця і інш. Сучасная гістарычная навука разумее пад цывілізацыяй вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы і якія выпрацавалі характэрныя і устойлівыя рысы сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі, культуры і ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.

Эллінізм – тэрмін, якім у 30-я гады ХІХ ст. нямецкі гісторык Г. Дройзен абазначыў новы тып грамадска-палітычных і культурных адносін, які склаўся ў Міжземнамор’і пасля распаду імперыі А.Македонскага. Характарызуецца сінтэзам эллінскай і старажытна-ўсходняй культур.

Этнагенез (грэч. ethnos – племя, народ + genesis – паходжанне ) – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова этнагенез ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах (племя, народнасць, нацыя).

Этнас (грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасть людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве (этноніме).

Язычніцтва (паганства, лац. paganus – язычнік) – агульны тэрмін

для абазначэння старажытных вераванняў і культаў. Для яго харак-

тэрна: вера ў шматлікіх багоў, абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій, перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм), вера ў цудадзеную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм), уяўленні пра роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм) і магічныя дзеянні. Найбольш паважанымі язычніцкімі багамі славянскіх плямён былі Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца).

Літаратура:[10,12 – 23,37,41,60,67].

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 88 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў.| Гістарычныя асобы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)