Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя асобы. Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г.

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў | Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. | Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам. | Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Гістарычныя асобы
  2. Гістарычныя асобы
  3. Гістарычныя асобы
  4. Гістарычныя асобы
  5. Гістарычныя асобы
  6. Гістарычныя асобы

Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (найбольш папулярны яго паланез «Развітанне з Радзімай») і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал.

Валовіч Я. Б. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната ка-рысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г.

Вашчыла В. М. – кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаў-лення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме.

Касцюшка А.Т.Б. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку у ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахава-ны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША).

Кунцевіч І. уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архі-епіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны ката-ліцкай царквой.

Панятоўскі С.А. – апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага.

Сапега Л.І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589 –

1623), гетман (1623 – 1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстой-ваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады.

Скарга (Павенскі) П. царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля.

Хмяльніцкі Б. гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада).

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Характэрныя тэрміны, паняцці| Характэрныя тэрміны, паняцці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)