Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Веча– народны сход у старажытнай і сярэдневяковай Русі і на Беларусі

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў | Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. | Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам. | Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Характэрныя тэрміны, паняцці
  2. Характэрныя тэрміны, паняцці
  3. Характэрныя тэрміны, паняцці
  4. Характэрныя тэрміны, паняцці
  5. Характэрныя тэрміны, паняцці
  6. Характэрныя тэрміны, паняцці
  7. Характэрныя тэрміны, паняцці

Веча – народны сход у старажытнай і сярэдневяковай Русі і на Беларусі, орган дзяржаўнай улады (разам з князем) у асобных княст-вах. Найбольш звестак пра веча на Беларусі захавалася ў Полацкай зямлі. У перыяд феадальнай раздробленасці (канец ХІ – ХІІ стст.) роля веча значна ўзрасла. На ім вырашаліся пытанні вайны і міру, заканадаўства, заключэння дагавароў. Веча магло запрашаць і выганяць князёў. Збіралі па меры неабходнасці, па ініцыятыве князя, пасаднікаў ці гарадского насельніцтва. Правам ўдзелу ў вечы карысталіся паўнапраўныя вольныя мужчыны, што мелі нерухомую маёмасць у горадзе.

Воласць – 1) сукупнасць зямельных уладанняў, якія належылі адной асобе, на Русі і ў ВКЛ; 2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Русі і ў ВКЛ, населеная сялянамі-даннікамі.

Дружына – ваенная арганізацыя на чале з князем.

Дынастыя – рад правячых манархаў з аднаго рода (напрыклад, Рурыкавічы, Рагвалодавічы).

Монатэізм (грэч. monos – адзін + theos – бог) – сістэма рэлігійных вераванняў, заснаваная на ўяўленні пра адзінага Бога (адзінабожжа) у адрозненне ад політэізму (многабожжа). Монатэізм – характэрная асаблівасць хрысціянства, іудаізму і ісламу.

Натуральны ўклад – гаспадарка, у якой усё неабходнае вырабляецца і спажываецца самім уладальнікам. Пры ім грамадства складалася з патрыярхальных сялянскім сем'яў, сельскіх абшчын, феадальных памесцяў, якія выконвалі ўсе віды гаспадарчых работ. Існавала пераважна ў першабытнаабшчынным грамадстве, пры ра-баўладальніцтве і феадалізме, калі грамадскі падзел працы быў слаба развіты. У сялянскай гаспадарцы Беларусі панаваў да сярэдзіны ХІХ ст.

Павіннасць – прымусовыя асабістыя і маёмасныя абавязкі насель-

ніцтва на карысць дзяржавы, феадалаў і царквы. Падатковай адзінкай у сельскай мясцовасці была абшчына. Унутры яе павіннасці размяр-коўваліся па дворышчах, дымах (назва сялянскай гаспадаркі на Русі).

Пагост – тэрмін, распаўсюджаны ў старажытнарускіх крыніцах, які на працягу Х – ХVІІІ стст. меў рознае значэнне. Першапачаткова пагостам называлі цэнтр сельскай абшчыны і месца збору даніны. Паступова ім сталі называцца адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія складаліся з некалькіх паселішчаў, а таксама цэнтральнае паселішча гэтай акругі. З распаўсюджваннем на Русі хрысціянства ў пагостах будаваліся цэрквы, пры якіх знаходзіліся могілкі.

Політэізм (грэч. poli – мноства + theos – бог) – многабожжа, вера ў некалькі або многіх багоў. Узнік у перыяд распаду першабытнай абшчыны на аснове адухаўлення і персаніфікацыі стыхійных сіл і розных з’яў прыроды, шанавання разрозненных духаў родаплемянных рэлігій. Політэістычнымі былі рэлігіі старажытных егіпцян, грэкаў, рымлян і іншых народаў, у тым ліку і славян.

Раннефеадальная дзяржава – дзяржава, якая ўтварылася на пачатковай стадыі развіцця феадалізму і характарызуецца несфармі-раванымі інстытутамі дзяржаўнай улады.

Сярэднія вякі, сярэднявечча – назва эпохі паміж старажытнасцю (антычнасцю) і Адраджэннем. Храналагічныя межы – ад канца IV – V да сярэдзіны XV – пачатку XVI стст. У межах гэтай эпохі вылучаюць 3 перыяды: раннія сярэднія вякі – канец IV – XI стст.; высокія сярэднія вякі – XI – першая палова XIII стст. і познія сярэднія вякі – другая палова XIII – пачатак XVI стст. Асноўныя прыкметы Сярэднявечча: перавага аграрнага сектара над гандлёвым і прамысловым; панаванне натуральнай гаспадаркі, нязначная роля гарадоў; моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць); іерархічная структура грамадства і сістэма васалітэту; панаванне буйнай зямельнай уласнасці, якая знаходзілася ў руках класа феадалаў, умоўны характар феадальнай уласнасці на зямлю; своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах.

Тысяцкі – ваенны кіраўнік гарадскога апалчэння на Русі ў ХІ – сярэдзіне ХV стст. Прызначаўся князем з княжацкіх мужоў або з мясцовай знаці.

Феадалізм (лац. feodum – уладанне) – грамадскі лад, які заснаваны на прыватнай уласнасці на зямлю і эксплуатацыі асабіста залежных сялян. На тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны існаваў на працягу ІХ – ХІХ стст.

Хрысціянства – адна з сусветных рэлігій. Узнікла ў I ст. н.э. ва

ўсходніх правінцыях Рымскай імперыі. Асноўныя напрамкі хрысці-

янства: праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм.

Цівун – службовая асоба дваровай адміністрацыі ў Старажытнай Русі, кіравала гаспадарчымі справамі і ажыццяўляла суд па грамадзянскіх справах.

 

Літаратура: [ 12 – 23,26,28,36 – 38,40,41,45,47,55,67,77,78].

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 86 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Гістарычныя асобы| Характэрныя тэрміны, паняцці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)