Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя асобы. Аляксандр II – расійскі імператар (1855 – 1881)

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў | Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. | Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам. | Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Гістарычныя асобы
  2. Гістарычныя асобы
  3. Гістарычныя асобы
  4. Гістарычныя асобы
  5. Гістарычныя асобы
  6. Гістарычныя асобы

Аляксандр II – расійскі імператар (1855 – 1881). З яго імем звязаны шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталіс- тычнага развіцця краіны. Палітычны курс характарызуецца непаслядоўнасцю.

Багушэвіч Ф. – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава, Huszicz, A.D., Demos, Ten. Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Пры жыцці творы Ф. Багушэвіча былі забаронены ў царскай Расіі.

Каліноўскі К.В. – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863 – 1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твора рэвалюцыйнай публіцыстыкі “Пісьмо з-пад шыбеніцы”, адзін з выдаўцоў газеты “Мужыцкая праўда”.

Карскі Я.Ф. – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф і фалькларыст. Яго трох- томная праца «Беларусы» названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа.

Кауфман К., Баранаў Э., Патапаў А., Альбедзінскі П., Тотле- бен Э., Каханаў І. – віленскія генерал-губернатары ў 1865 – 1893 гг., паслухмяныя праваднікі ўрадавай палітыкі. Вядома іранічная характарыстыка іх дзейнасці. Кауфман – шмат гаварыў і шмат рабіў.

Баранаў – мала гаварыў і мала рабіў. Альбедзінскі – нічога не гаварыў

нічога не рабіў. Патапаў – адно гаварыў, а другое рабіў. Тотлебен –

ведаў, што нічога не гаварыў і нічога не рабіў. Каханаў – не ведаў,

што гаварыў і што рабіў.

Каяловіч М. В. – гіcторык, этнограф, прафесар Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Адзін з ідэолагаў «заходнерусізма». Аўтар работ па

палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Ластоўскі В.Ю. – гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнік рэдакцыі газета «Наша ніва», рэдактар газеты «Гоман», член БСГ. Аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі». Актыўны ўдзельнік беларускага культурнага адраджэння і нацыя-нальна-вызваленчага руху.

Луцкевіч А.І. – палітычны і грамадскі дзеяч, гіторык, педагог, літаратурны крытык, вядучы беларускі публіцыст. Працаваў пад псеў-данімам А. Иванов, Антон Белорус, Антон Навіна, Генрык Букавецкі, І. Мялешка. Разам са сваім братам Іванам быў сярод заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, ініцыятарам стварэння газеты «Наша ніва». Яго намаганнямі ў 1921 г. адкрыты Беларускі музей імя І. Луцкевіча. У 1918 – 1920 гг. з’яўляўся Старшыней Рады Народных Міністраў БНР. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы жыў і працаваў у Вільні. Паводле афіцыйнай версіі памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г.

Луцкевіч І. І. – беларускі грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат А. Луцкевіча. Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Стаяў ля вытокаў фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі. Аўтар навуковых прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак помнік старабеларускай літаратуры XVI ст., які напісаны арабскай графікай «Аль-Кітаб». Памёр у 1919 г. у Закапанэ (Польшча), у 1991 г. пера-захаваны ў Вільні.

Назімаў У. І. – віленскі генерал-губернатар у 1855 – 1863 гг. Аказваў дапамогу Аляксандру II пры правядзенні адмены прыгоннага права, быў ініцыятарам падачы дваранствам заходніх губерняў адрасоў імператару з пажаданнем вызвалення прыгонных сялян.

Раманаў Е.Р. – беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Вывучаў матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: жыллё, сямейны побыт, народныя абрады. Склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў.

Сямашка І. – царкоўны дзеяч, з 1829 г. – уніяцкі епіскап у Мсціслаўлі. Пад яго кіраўніцтвам адбылося аб’яднанне уніяцкай царквы Расіі з праваслаўнай. Пад час паўстання 1863 – 1864 гг. падтрымліваў віленскага генерал-губернатара М.Н. Мураўёва.


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Характэрныя тэрміны, паняцці| Характэрныя тэрміны, паняцці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)