Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя асобы. Баліцкі А. В.– дзяржаўны дзеяч БССР,з кастрычніка 1922 г

Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Гістарычныя асобы
  2. Гістарычныя асобы
  3. Гістарычныя асобы
  4. Гістарычныя асобы
  5. Гістарычныя асобы
  6. Гістарычныя асобы

Баліцкі А. В. – дзяржаўны дзеяч БССР,з кастрычніка 1922 г. – на-меснік, а з лютага 1926 г. – народны камісар асветы БССР. Член Інбелкульта, адзін з арганізатараў Акадэміі навук БССР. У жніўні 1929 г. вызвалены ад абавязкаў наркама асветы. Абвінавачаны ў “нацыянал-дэмакратызме”. Расстраляны ў кастрычніку 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1988 г.

Галадзед М. М. партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, са снежня 1925 г. па май 1927 г. – другі сакратар ЦК КП(б)Б. У 1927 – 1937 гг. – старшыня СНК БССР. Член ЦВК СССР і БССР (1924 – 1937). Рэпрэ-сiраваны. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названа вуліца і праезд у г. Мінску.

Гамарнік Я. Б. – савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1928 – 1929 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б, ажыццяўляў палітыку калектывізацыі. Пры ім пачаліся беззаконныя рэпрэсіі (арышты, расстрэлы, высылкі). Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1955 г. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску.

Ігнатоўскі У. М. – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1921 – 1926 гг. – наркам асветы БССР. Прафесар, дэкан, намеснік рэктара БДУ. 3 1926 г. – старшыня Інбелкульта; у 1929 – 1931 гг. – прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. У студзені 1931 г. выключаны з партыі і абвінавачаны ў “нацыянал-ухілізме”. Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.

Крыніцкі А. І. – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ(б) (1924 – 1927 гг.), член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924 – 1927 гг., член ЦВК БССР у 1925 – 1927 гг., з мая 1927 г. – на працы ў ЦК ВКП(б). Значна паспрыяў правядзенню індустрыялізацыі і культурных пераўтварэнняў у БССР. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Лагіновіч І. К. (партыйны і літаратурны псеўданім Корчык Сямён, Павел, Паўлючонак і інш.) – дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і Польшчы, у 1922 г. – адзін з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). 3 1926 г. да 1936 г. першы сакратар ЦК КПЗБ. Не аднойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ. У 1939 г. быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць польскай і германскай разведслужбаў і прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1955 г.

Некрашэвіч С. М. – беларускі мовазнавец. 3 1922 г. – старшыня Інбелкульта. У 1929 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР, старшыня арфагра-фічнай камісіі і камісіі па стварэнню слоўніка жывой народнай мовы. Аўтар прац у галіне беларускага правапісу, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі. Выдаў “Беларуска-расійскі” (1925) і “Расійска-беларускі” (1928) слоўнікі. Арыштаваны ў 1930 г., расстраляны ў 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1957 г.

Пілсудскі Ю. – у 1918 – 1922 гг. “начальнік Польскай дзяржавы”. У маі 1926 г. арганізаваў дзяржаўны пераварот і ўстанавіў аўта-рытарны рэжым (“санацыя”). Фактычны дыктатар Польшчы ў 1926 – 1935 гг. Выступаў за далучэнне Літвы, Беларусі і Украіны да Польшчы і пашырэнне яе тэрыторыі да межаў Рэчы Паспалітай 1772 г.

Прышчэпаў Дз. Ф. дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, народны камісар земляробства БССР (1924 – 1929 гг.), адначасова з 1929 г. намеснік старшыні Дзяржплана БССР. Член КП(б)Б, арыштаваны ў 1930 г. Прыхільнік новай эканамічнай палітыкі на вёсцы, свабоды выбару сялянамі форм землекарыстання. Рэпрэсіраваны. Памёр у турэмнай бальніцы г. Мінска. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Тарашкевіч Б. А. – беларускі грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. З 1922 г. пасол (дэпутат) сейма Польшчы, узначальваў беларускую парламенцкую фракцыю. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, аўтар яе праграмы. У студзені 1927 г. арыш-таваны польскімі ўладамі. У 1930 г. вызвалены, а ў 1932 г. зноў асуджаны. Да 1930 г. канспіратыўна накіроўваў дзейнасць арганізацый “Змаганне”, “Таварыства беларускай школы”. У 1933 г. па абмену палітвязнямі пераехаў у СССР. Аўтар першай “Беларускай граматыкі для школ”(1918). Акадэмік АН БССР (1928). Расстраляны ў 1938 г. як “польскі шпіён”. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Шаранговіч В. Ф. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі, грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918 – 1920 гг. З 1921 г. па 1926 г. – намеснік наркама юстыцыі БССР, у 1930 – 1934 гг. – другі сакратар ЦК КП(б)Б, з сакавіка 1937 г. – першы сакратар ЦК КП(б)Б. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 115 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Характэрныя тэрміны, паняцці| Характэрныя тэрміны, паняцці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)