Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на про-

Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў | Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. | Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам. | Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў. | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці |


Читайте также:
  1. Характэрныя тэрміны, паняцці
  2. Характэрныя тэрміны, паняцці
  3. Характэрныя тэрміны, паняцці
  4. Характэрныя тэрміны, паняцці
  5. Характэрныя тэрміны, паняцці
  6. Характэрныя тэрміны, паняцці

Адыходніцтва – часовы адыход сельскага насельніцтва на про-

мыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых

рэгіёнаў.

Акцыянерныя таварыствы – прадпрыемствы, дзе капітал утва-раўся з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся.

Буржуазія – клас уласнікаў сродкаў вытворчасці ў капіталістыч-ным грамадстве, які жыве за кошт дадатковых сродкаў, атрымліваемых пры дапамозе прымянення наёмнай працы.

Двоеўладдзе – своеасаблівае перапляценне дзвюх улад у Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі (1 – 2 сакавіка – 5 ліпеня 1917 г.): Часовага ўра-да і Петрагарадскага Савета. На Беларусі двоеўладдзе праявілася ў адначасовым існаванні Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, часовых грамадскіх камітэтаў, якія ўзначальвалі камісары Часовага ўрада і ўлады ваенных.

Заходнерусізм – плыня грамадска-палітычнай думкі, адна з форм палітычнай свядомасці на Беларусі ў XIX – пачатку XX стст. Узнік у 30-я гады XIX ст. пад уплывам рэакцыйнай нацыянальнай палітыкі царызму. Канцэпцыя заходнерусізму грунтуецца на сцвярджэнні, што беларусы не самастойны этнас, а адгалінаванне рускага народа.

Земствы – выбарныя органы для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя.

Інвентары – дакумент, дзе ўтрымліваюцца апісанні феадальных уладанняў у Беларусі, Украіне, Літве, Польшы, Венгрыі, запісаны нормы павіннасцей сялян у адпаведнасці з памерам і якасцю іх надзелаў.

Індустрыяльнае грамадства – паняцце, якое абазначае адну са стадый грамадскага развіцця. Яго характарыстыкі: цэнтральная роля навукова-тэхнічнай дзейнасці, наяўнасць машыннай індустрыі і фабрычнай арганізацыі працы, масавая рыначная вытворчасць.

Камітэт па справах Заходніх губерняў – дарадчы орган пры імператары Мікалаі I у 1831 – 1848 гг. Мэта яго дзейнасці – разгляд прапаноў дзяржаўных устаноў і дзеячаў, выпрацоўка рэкамендацый ураду, накіраваных на ўзмацненне пазіцый самаўладдзя на тэрыторыі Заходніх губерняў.

Канфіскацыя – прымусовае адабранне маёмасці.

Капіталізм – грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці і эксплуатацыі наёмнай працы капіталам.

Латыфундыі – буйныя прыватнаўласніцкія зямельныя ўладанні.

Люстрацыя – правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных

маёнткаў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча.

Менталітэт – своеасаблівы спосаб мыслення асобнага чалавека ці

якой-небудзь супольнасці людзей. Менталітэт уключае ўяўленні аб прасторы і чалавеку, адносіны чалавека да розных з’яў грамадскага жыцця, уяўленні аб праве, маралі, сям’і, жыцці і смерці.

Міравыя суды – асобы від суда са спрошчаным судаводствам для разгляду нязначных іскаў і дробных крымінальных злачынстваў.

Нацыя – гэта ўстойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём і маюць адзіную мову, культуру і самасвядомасць.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі.

Пралетарыят – рабочы клас, клас наёмных працоўных, крыніцай існавання якіх з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўласнікам сродкаў вытворчасці.

Прамысловы пераварот – паступовы пераход ад мануфактуры да фабрыкі, ад ручной да машыннай працы.

Прыгоннае права – форма феадальнай залежнасці сялян: прыма-цаванне іх да зямлі і падначаленне адміністрацыйнай і судовай уладзе феадала.

Разбор шляхты – выключэнне з дваранскага саслоўя пры непра-дастаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Разначынцы – людзі рознага чына і звання, катэгорыя насельніцтва Расіі XVI – XVIII стст. Выхадцы з розных саслоўяў, якія атрымалі адукацыю і займаюцца разумовай працай, ітэлегенцыя, якая выйшла з народа.

Расслаенне сялянства – рост маёмаснай і класавай няроўнасці ў асяроддзі сялян; з аднаго боку колькасна павялічвалася сельская буржуазія, з другога – сельскі пралетарыят і паўпралетарыят.

Рыса аседласці – у Расіі ў 1794 – 1917 гг. мяжа тэрыторыі, на якой дазвалялася жыхарства яўрэям. Правы грамадзянства і мяшчанства ім дазвалялася мець толькі ў губернях: Мінскай, Ізяслаўскай (Валынскай), Брацлаўскай (Падольскай), Полацкай (Віцебскай), Магілёўскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Екацярынаслаўскай і ў вобласці Таўрычанскай.

Секулярызацыя – канфіскацыя царкаўнай маёмасці на карысць дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі праведзена ў 1841 – 1843 гг., боль-шай часткай у адносінах да каталіцкай царквы.

Сервітуты – абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю

(права праезду, выпасу жывёлы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажа-цямі). Сервітуты былі вельмі пашыраны на Беларусі ў феадальныя часы. У парэформенны перыяд адбывалася напружаная барацьба сялян за права карыстання сервітутамі.

Сіндыкаты – формы аб’яднання прадпрымальнікаў для рэгуля-вання аб’ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Устаўная грамата – акты, якімі вызначаліся адносіны часова-абавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Фабрыка – форма арганізацыі вытворчасці; прамысловае прадпры-емства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын.

Цэнзавая прамысловасць – прадпрыемствы пэўных памераў аб’ё-му вытворчасці пры наяўнасці механічных рухавікоў.

Часоваабавязаныя сяляне – былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. былі вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часовааабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі – у 1881 г.

 

Літаратура:[12 – 24,25,28,36,37,40,44,46,47,52,55,59,62,67,72,77].


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 89 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Гістарычныя асобы| Гістарычныя асобы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)