Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарычныя асобы. Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А

Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы | Характэрныя тэрміны, паняцці | Гістарычныя асобы |


Читайте также:
  1. Гістарычныя асобы
  2. Гістарычныя асобы
  3. Гістарычныя асобы
  4. Гістарычныя асобы
  5. Гістарычныя асобы
  6. Гістарычныя асобы

Гаўрылаў П. М., Кіжаватаў А. М., Наганаў А. Ф., Фамін Я. М. – кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці (22 чэрвеня – 20 ліпеня 1941 г.).

Гітлер А. (прозвішча па бацьку – Шікельгрубер) – узначальваў з 1920 г. Нацыянал-сацыялістычную германскую рабочую партыю (НСДАП). З 1934 г. займае пасады кіраўніка дзяржавы і ўрада Германіі, з 1938 г. – галоўнакамандуючы вермахта. Ініцыятар аншлюса Аўстрыі, захопу Чэхаславакіі, развязвання вайны супраць Польшчы, краін Захаду і СССР. Скончыў жыццё самагубствам.

Жукаў Г. К. – чатырыжды Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Герой Манголіі. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай вайнаў. З 1942 г. першы намеснік наркама абароны СССР і намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага; кіраваў Ленінградскім, Заходнім, 1-м Украінскім і 1-м Беларускім франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы, каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве, бітвах пад Курскам, за Днепр, Беларускай аперацыі. Падпісаў ад СССР капітуляцыю Германіі. 24 чэрвеня 1945 г. прымаў Парад Перамогі ў Маскве.

Заслонаў К. С. (партызанскі псеўданім – Дзядзька Косця) – адзін з кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза. У 1948 г. у г. Орша Віцебскай вобласці створаны мемарыяльны музей К. Засланава; яго імем названа дэпо ст. Орша.

Калінін П. З. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і дзеячаў партыйнага падполля і партызанскага руху на Беларусі. У гады вайны другі сакратар ЦК КП(б)Б. З верасня 1942 г. начальнік Беларускага штаба партызанскага руху. Аўтар кнігі “Партызанская рэспубліка”.

Корж В. З. удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі і грамадзянскай выйны ў Іспаніі. Работнік Пінскага абкама КП(б)Б. Арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад, адзін з першых на Беларусі, які потым пераўтварыўся ў партызанскую брыгаду. У час баявых дзеянняў атрымаў воінскае званне генерал-маёра.

Кубэ В. – з жніўня 1941 г. узначальваў акупацыйную адмініст-рацыю Генеральнай акругі Беларусь. Быў забіты ў 1943 г. мінскімі падпольшчыкамі. За гэты акт членам падполля Мазанік А. Р., Осіпа- вай М. Б. і Траян Н. В. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Купрыянава Н.Ф. – маці пяці сыноў, чацвёра з якіх загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Узнагароджана Ганаро-вай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Стала правобразам Маці-патрыёткі ў скульптурнай кампазіцыі манумента, які пастаўлены ў 1975 г. у г. Жодзіна. Памерла ў 107-гадовым узросце. У 1980 г. у доме, дзе жыла Н.Ф. Купрыянава, быў адкрыты музей.

Машэраў П. М. – арганізатар Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, камандзір партызанскага атрада імя Шчорса, камісар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага Віцебскай вобласці, сакратар Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза.

Мусаліні Б. – кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі і ўрада ў 1922 – 1943 гг., а таксама марыянетачнага ўрада так званай “рэспублікі Сало” у 1943 – 1945 гг. Разгарнуў тэрор супраць італьянскіх сіл супраціўлення. Захоплены італьянскімі партызанамі і пакараны смерцю.

Панамарэнка П. К. – дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху. У Вялікую Айчынную вайну ўзначальваў Цэнтральны штаб партызанскага руху. З 1948 г. займаў пасады міністра нарыхтовак, міністра культуры, першы сакра-тар ЦК КП Казахстана.

Паўлаў Дз. Р. удзельнік грамадзянскай вайны і ліквідацыі басмацтва ў Сярэдняй Азіі, вайны ў Іспаніі, савецка-фінляндскай вайны. З чэрвеня 1940 г. па чэрвень 1941 г. – камандуючы вайскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. 27 ліпеня 1941г. асуджаны і расстраляны. Рэабілітаваны 31.07. 1957 г.

Ракасоўскі К. К. – маршал Савецкага Саюза, маршал Польшчы, Герой Савецкага Саюза. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У Вялікую Айчынную вайну камандаваў 16-й арміяй на Заходнім фронце, войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Ганаровы грамадзянін г. Гомеля.

Рузвельт Ф. – прэзідэнт ЗША з 1933 г. (чатыры разы абіраўся на гэту пасаду). Усталяваў дыпламатычныя зносіны ЗША з СССР. Унёс значны ўклад у стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі. Удзельнік Тэгеранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцый. Прыхільнік адкрыцця другога фронту.

Сталін І. В. (сапраўднае прозвішча – Джугашвілі) – адзін з кіру-ючых дзеячаў КПСС і Савецкай дзяржавы, Генеральны сакратар ЦК РКП(б) – ВКП(б) з 1922 г., адначасова з мая 1941 г. – старшыня СНК. З 8 жніўня 1941 г. да верасня 1945 г. Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі СССР. Генералісімус Савецкага Саюза (1945). Адзін з арганізатараў антыгітлераўскай кааліцыі, удзельнічаў у канферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў ЗША, СССР і Вялікабрытаніі ў Тэгеране, Ялце і Патсдаме. Пахаваны на Чырванай плошчы ў Маскве.

Чарняхоўскі І. Д. – ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1944). З красавіка 1944 г. камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронта, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі. У гонар Чарняхоўскага пас. Косіна Лагойскага раёна перайменаваны ў Чарняхоўскі, яго імем названы горад у Калі-нінградскай вобласці.

Чэрчыль У. – прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі ў 1940 – 1945 гг. Узначальваў англійскую дэлегацыю на Тэгеранскай (1943) і Крымскай (1945) канферэнцыях. Выступаў за падтрымку СССР у вайне супраць Германіі.

Шмыроў М. П. (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944). Акупанты, каб адпомсціць яму, узялі ў заложнікі чацвярых яго дзяцей і двух сваякоў і ў лютым 1942 г. расстралялі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны М.П. Шмы-роў на савецкай і гаспадарчай рабоце: член ЦВК, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Якубоўскі І.І. – ураджэнец Горацкага раёна, двойчы Герой Савец-кага Саюза, маршал Савецкага Саюза. Удзельнік абарончых баёў пад Мінскам, Магілёвам, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацый і г.д. Яго імем названы Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, вуліцы у Асіповічах, Бялынічах, Магілеве, Мінску, Горках.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 279 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Характэрныя тэрміны, паняцці| Характэрныя тэрміны, паняцці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)