Читайте также: |
|
1945 г., 4 – 11 лютага – Крымская (Ялцінская) канферэнцыя.
1945 г., красавік – уключэнне БССР у лік краін-заснавальніц ААН.
1945 г., 17 ліпеня – 2 жніўня – Берлінская (Патсдамская) канферэнцыя.
1946 г. – пачатак “халоднай вайны”.
1947 г., ліпень – кастрычнік – Парыжская мірная канферэнцыя.
1947 г., 14 снежня – адмена карткавай сістэмы забеспячэння насельніцтва.
1949 г. – стварэнне Савета эканамічнай узаемадапамогі краін так званай народнай дэмакратыі. Штаб-кватэра знаходзілася ў Маскве. Члены – Албанія, Балгарыя, Венгрыя, В’етнам, ГДР, Куба, Манголія, Польша, Румынія, СССР, Чэхаславакія. З 1964 г. у рабоце асобных органаў удзельнічала Югаславія. У якасці назіральнікаў выступалі прадстаўнікі Анголы, Лаоса, КНДР, Эфіопіі. Спыніў сваю дзейнасць у 1991 г.
1949 г., красавік – 12 дзяржаў (ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Ісландыя, Нарвегія, Данія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Партугалія) падпісалі ў Вашыгтоне Паўночнаатлантычны пакт (НАТА).
1953 г. – пачалася дэсталінізацыя грамадскага жыцця ў СССР.
1953 г., 15 кастрычніка – на Мінскім трактарным заводзе выпусцілі першы калёсны трактар “Беларусь”.
1954 г., 12 мая – уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
1954 г., сакавік – першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель.
1955 г. – краіны сацыялістычнага блоку ўтварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавора. У яе ўвайшлі ўсе краіны Усходняй Еўропы, за выключэннем Югаславіі.
1956 г. – ХХ з'езд КПСС, пачатак “палітычнай адлігі”.
1956 г., 1 студзеня – першая перадача Мінскага тэлецэнтра.
1957 г.– у Рыме шэсць краін – Францыя, ФРГ, Італія, Бельгія, Нідэрланды і Люксембург падпісалі дагаворы аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) і Еўрапейскага супольніцтва па атамнай энергіі (Еўраатам).
1957 – 1965 гг. – дзейнасць Савета народнай гаспадаркі БССР.
1960 г. – з’яўленне на Беларусі новага віду транспарта – труба-праводнага (газаправод “Дашава – Мінск”).
1960 г., снежань – ААН прыняла дэкларацыю аб наданні неза-лежнасці ўсім каланіяльным народам.
1965 – 1980 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б П.М. Машэраў.
1968 г. – паміж СССР і ЗША падпісаны дагавор аб нерас-паўсюджванні ядзернай зброі.
1969, 5 ліпеня – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу “Хатынь” (у Лагойскім раёне); 2) адкрыцце Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).
1974 г. – прысваенне г. Мінску ганаровага звання “Горад -герой”.
1974 г., 13 верасня – Беларуская рэспубліканская студыя тэлеба-чання пачала трансліраваць каляровыя перадачы.
1978 – 1979 гг. – ісламская рэвалюцыя ў Іране.
1977 г., 15 чэрвеня – у Мінску пачалося будаўніцтва метрапалітэна.
1978 г., 14 красавіка – прыняцце новай Канстытуцыі БССР так званага “развітога сацыялізму”.
1979 г., 27 снежня – уведзенне савецкіх войскаў у Афганістан (знаходзіліся да 15 лютага 1989 г.).
1982 г., май – створанне Аграрна-прамысловага комплексу СССР з мэтай павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і прыняцце Харчовай праграмы СССР.
Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 173 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Характэрныя тэрміны, паняцці | | | Гістарычныя асобы |