Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Практычныя заданні. № 1 Прачытайце тэкст

Перакладу | Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую | Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове | Практычныя заданні | Метадычныя рэкамендацыі | Правільнасць маўлення і моўныя нормы | Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў | Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення,як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня. | Кантрольныя пытанні | Практычныя заданні |


Читайте также:
  1. Практычныя заданні
  2. Практычныя заданні
  3. Практычныя заданні
  4. Практычныя заданні
  5. Практычныя заданні
  6. Практычныя заданні
  7. Практычныя заданні

№ 1 Прачытайце тэкст. Якая роля прывітання ў службовым этыкеце? Як правільна развітацца пасля дзелавой сустрэчы, сходу, пасяджэння?

Прывітанне

Зносіны людзей пры сустрэчы пачынаюцца з прывітання. Гэтая этыкетная норма абавязковая для ўсіх знаёмых людзей. Нават асабіста незнаёмыя супрацоўнікі адной установы або фірмы, жыхары аднаго дома вітаюць адзін аднаго. У Беларусі прынята вітаць пры сустрэчы жыхароў вёскі. У маўленчым этыкеце найбольш ужывальныя прывітанні: “Добры дзень!”, “Дзень добры!”, “Добрай раніцы!”, “Ранак добры!”, “Добры вечар!”, “Вечар добры!”. Меней ужываюцца прывітанні, якія носяць стылістычна ўзвышаны характар: “Вітаю Вас (цябе)!”, “Рады Вас вітаць!”, “Дазвольце Вас павітаць!”. Распаўсюджанае сярод добра знаёмых слова “Прывітанне!” не дапускаецца ў прывітанні малодшым старэйшага.

Маўленчы этыкет патрабуе першым вітаць малодшаму па ўзросту старэйшага, мужчыне жанчыну, падначаленаму начальніка.

 

№ 2 Як правільна звярнуцца да падначаленага або начальніка? Як быць у тым выпадку, калі Вы не ведаеце яго імя, імя па бацьку? Адкажыце на пытанні, выкарыстоўваючы наступны тэкст.

 

Ветлівы зварот

Ва ўстанаўленні кантакту паміж людзьмі значнае месца адводзіцца ветліваму звароту. Непрымальны ці непрыемны зварот можа стаць першай і адзінай перашкодай у развіцці ўзаемасувязей і, наадварот, цёплае прывітанне можа пакласці пачатак карысным, дзелавым, сяброўскім зносінам.

Своеасаблівасць звароту надае перш за ўсё тое, каму яно адрасуецца: знаёмаму ці малазнаёмаму, мужчыне ці жанчыне, маладому ці сталаму чалавеку.

Культурны чалавек, жадаючы, каб на яго звярнулі ўвагу, пачне свой зварот, просьбу са слоў прабачэння: “Прабачце, калі ласка”, “Прабачце”, “Даруйце”, “Даруйце (прабачце) за турботу” (рус. «Извините», «Простите», «Простите (извините) за беспокойство»).

Як правіла, прыцягненне ўвагі звязана з просьбай. Гэта цягне за сабой утварэнне больш складаных моўных формаў, напрыклад: “Прабачце (даруйце), Вы не скажаце...”, “Не маглі б Вы мне сказаць...”, “Вы не ведаеце...” (рус. “Простите (извините), Вы не скажете...”, “Не могли бы Вы подсказать...”, “Будьте так добры...”). Пералічаныя формы могуць замяніць звароты ў тых выпадках, калі Вам складана назваць субяседніка словамі: “таварыш”, “спадар”, “малады чалавек” ці інш. (паводле І. Браіма)

№ 3 Прачытайце тэкст, перакажыце яго па-беларуску. Ці згодны Вы з такімі патрабаваннямі да крытыкі? Якой павінна быць мова таго, хто крытыкуе? Прыдумайце загаловак да свайго паведамлення.

 

Критика в служебном этикете

Критика является наиболее распространенной формой выражения неудовлетворенности деятельностью подчиненных или коллег по работе. Выделяют следующие важные этические требования к критике:

- критика должна быть объективной, т. е. вызываться негативным проступком, неумелой и недобросовестной работой; прежде чем критиковать, необходимо разобраться в причинах действия, вызвавшего критику. В результате предпринятого анализа может выясниться, что работник не мог поступить иначе в силу сложившихся обстоятельств, возможно, в этом есть вина критикуемого;

- следует критиковать не человека как личность, а его отношение к делу, его ошибки;

- критикуя работника, не следует внушать ему, что он безнадежен, не способен справиться со своими недостатками. Критика должна быть конструктивной, вселять уверенность работника в его способностях, мобилизовывать его на лучшую работу;

- эффект критики значительно повышается, если критикующий предлагает меры и помощь в преодолении недостатков и ошибок;

- критикующий не должен срываться на крик, допускать грубость, злорадство, язвительность, унижающие человеческое достоинство.

В свою очередь тому, кого критикуют, нельзя сразу же отвергать критические замечания. Относиться к ним необходимо исходя из принципа: «Все, что я делал, можно делать лучше».

 

№ 4 Прачытайце. Сфармулюйце і запішыце асноўную думку тэксту. Як вы разумееце паняцце культура маўленчых паводзін?

 

...Азірнёмся наўкола. Як часта сустракаюцца людзі хваравіта раздражнёныя, з неадэкватнай рэакцыяй на ўсё, нават на дробязі. Аднаго незнарок штурхнулі ў аўтобусе, і ён доўга будзе даймаць крыўдзіцеля, а заадно і ўсіх, хто едзе разам з ім. Дру­гому зрабілі заўвагу, што ён занадта часта і падоўгу вядзе асабістыя размовы са службовага тэлефона - ён шпурнуў труб­ку. Трэцяй здалося, што ёй недалілі ў стакан соку, і яна накінулася на прадаўшчыцу з лаянкаю. Падобныя паводзіны, безумоўна, вынік адсутнасці культуры.

Давайце задумаемся над некаторымі пытаннямі. Ці ўмеем мы інтэлігентна звярнуцца да чалавека, спытаць пра што-небудзь так, каб яму было прыемна адказаць? Ці можам мы ўважліва выслухаць субяседніка і выклікаць у яго цікавасць, сімпатыю, давер? Ці станем мы на грубасць, адрасаваную нам, рэагаваць іншымі сродкамі, чым той жа грубасцю? Ці здольны мы ў час пажартаваць, калі бачым, што вось-вось можа ўспыхнуць канфлікт? Ці імкнёмся мы даказаць правільнасць сваёй пазіцыі, але так, каб не адштурхнуць людзей, а пераканаць іх? Ці ўмеем мы гаварыць «так» і «не»?

Трэба ўсвядоміць: культура маўленчых паводзін, ваша мане­ра кантактаваць з людзьмі можа стаць радасцю, прыемнасцю, а можа ператварыцца ў непераадольны бар'ер.

 

№ 5 Прачытайце традыцыйныя формулы прывітання. Якія асаблівасці выкарыстання гэтых формул вы можаце назваць: вітанне са знаёмымі (незнаёмымі), нейгральнае, добразычлівае, афіцыйнае, жартаўлівае, фамільярнае ўжыванне і г. д.

 

Добры дзень! Дабрыдзень! Дзень добры! Добрай раніцы! Добры вечар! Здарова! Вітаю вас! Дазвольце вітаць вас! Прывітанне! Салют! Маё шанаванне! Як жыццё (жыццё-быццё)? Як жывецца? Як жывяцё? Што новага? Як маешся? Рад(а) вас(цябе) бачыць!

 

Якія з гэтых формул прывітання вы ўжываеце найчасцей? Якія формулы не выкарыстоўваеце? Чым гэта можна растлумачыць? Разыграйце маўленчыя сітуацыі з выкарыстаннем формул прывітання.

 

№ 6 Прачытайце, вызначце тып тэксту. Запішыце тэкст (частку тэксту) па- беларуску.

 

Формулы приветствия играют большую роль в нашем обще­нии. Здороваясь со знакомыми, мы подтверждаем этим своё знакомство и выражаем желание продолжить его. Нас беспо­коит, когда хороший знакомый, проходя мимо, только слегка кивает головой или вовсе не замечает нас. Ведь перестать здоро­ваться - означает прервать добрые отношения, прекратить зна­комство! И наоборот: здороваясь с человеком, с которым мы раньше не общались, мы выражаем доброжелательное к нему отношение и намерение вступить в контакт. Поэтому, входя в учреждение, сначала здороваются и только потом начинают излагать своё дело. Занимая место в купе поезда, здороваются с будущими попутчиками. Так или иначе вступить в общение с ними придётся. «Здравствуйте!» свидетельствует о готовности к общению и предлагает сделать его доброжелательным. В де­ревне существует старая добрая традиция здороваться со всеми, кто идёт навстречу, даже с незнакомыми. И это тоже знак уважения и расположения к людям. В. Гольдин.

№ 7 Ці згодны вы, што «па этыкетных выразах (формулах) няцяжка распазнаць і ўзрост таго, хто гаворыць, і ўзровень адукаванасці, і прыналежнасць да пэўнага асяроддзя, а часам нават прафесію» (М. Львоў)? Прадэманструйце сваю згоду (нязгоду) з аўтарам выказвання на аснове наступных формул развітання:

 

Бывай! Бывайце! Да пабачэння! Да сустрэчы! Да хуткай (скорай) сустрэчы! Будзь! Усяго добрага! Усяго найлепшага! Усяго! Шчасліва! Шчаслівай (гладкай) дарогі! Шчасліва заставацца! Бывай, (будзь, будзьце) здаровы! Да сустрэчы! Спакойнай ночы! Дабранач! Бывай!

№ 8 Складзіце, не заглядваючы ў табліцу, спіс вядомых вам этыкетных формул прабачэння. Пазначце, калі, у якіх сітуацыях гэтыя формулы ўжываюцца.

Параўнайце свае запісы з прыведзенымі формуламі ў табліцы № 4. Які спіс багацейшы?

 

Табліца 4

 

Формулы Ужыванне
Даруйце! Даруйце, калі ласка! Прабачце! Прабачце, калі ласка! Прашу (мне) прабачыць! Вы­бачайце!   Нейтральныя формы, агульнаўжывальныя.
Прыношу (вам свае) прабачэн­не! Перапрашаю. У пэўнай ступені цырымонна, падкрэслена ветліва.
Я вінаваты. Не крыўдуйце на мяне. Прабачэнне за «невялікую» правіннасць.
Я павінен павініцца. Я хачу павініцца (перад вамі). Я не магу не папрасіць прабачэння (у вас). Прабачце за клопат... 3 адценнем афіцыйнасці.
(Я) больш (так) не буду! Прабачэнне ў маўленні дзяцей.

 

№ 9 Ветліва, інтэлігентна адкажыце на наступныя прабачэнні.

 

1) Прабачце, я вас, здаецца, штурхнуў.

2) Прабачце, я так доўга не вяртала вам кнігі, я хварэла.

3) Выбачайце, можна ўвайсці?

4) Прабачце за спазненне, мяне затрымалі па дарозе.

5) Мне шкада, што мы з табой пасварыліся. Ведаю, што я вінаваты, прабач.

6) Гэта зноў я. Прабачце, што надакучваю. Я забылася перадаць вам, што заўтра сходу не будзе.

7) Прабачце, я пайду. Па-мойму, я злоўжываю вашай гасціннасцю (вашым часам).

8) Баюся, што я стаміла вас сваімі размовамі. Я пайду.

9) Не злуйся (не сярдуй), што я адмаўляюся ад запрашэння, але я, праўда, не змагу прыйсці.

10) Калі можаш, не крыўдуй за гэты неразумны (недарэчны) жарт. Я не падумала.

11) Мамачка, мілая мая, прабач, вось пабачыш, я ніколі так не буду рабіць.

 

№ 10 Папрасіце прабачэння за тое, што:

 

1) спазніліся на дзелавую сустрэчу; 2) спазніліся на спатканне; 3) прыйшлі на дзень нараджэння пазней, чым запрашаў імяніннік; 4) не пазванілі, як абяцалі, маці (бацьку); 5) спазніліся на урок; 6) праходзіце на сваё месца ў кінатэатры, калі фільм ужо ідзе; 7) не выканалі свайго абяцання пазваніць старэйшаму за вас чалавеку.

№ 11 Прачытайце моўныя формулы падзякі. Якімі зваротамі вы карыстаецеся часцей за ўсё? Якіх моўных формул вы не ўжываеце? Чаму? Акрэсліце сітуацыю ўжывання формул.

 

Дзякуй, вялікі дзякуй (вам, табе за...), дзякую (вам, табе), шчыра дзякую, шчыра ўдзячны (вам, табе), (я) вельмі вам удзячны, выказваю сваю падзяку, прыміце маю ўдзячнасць (падзяку), я многім вам абавязаны, калі б вы ведалі, як я ўдзячны вам, хачу падзякаваць вам, хачу сказаць (шчыры) дзякуй, дазвольце выказаць сваю ўдзячнасць, загадзя дзякую (вам), загадзя ўдзячны.

 

№ 12 Прачытайце. Запішыце выкарыстаныя ў тэксце моўныя формулы падзякі (удзячнасці) па-беларуску.

 

...Интересно ведут себя стереотипы с глаголом хочу: Я хочу поблагодарить вас! Я хочу извиниться перед вами! Хочу посове­товать вам... и т. п. Такие высказывания содержат мысль не о же­лании совершить действие, а выполняют роль самого действия «здесь» и «сейчас». В самом деле, ведь нельзя же ответить на диалогическую реплику Я хочу поблагодарить вас! следующим образом: Ну благодарите, если хотите. Нельзя потому, что перед нами не просто желание благодарить, а сама осуществлённая благодарность, т. е. речь, равная действию в момент говорения.

Мы уже говорили о том, как интересны стереотипы речевого этикета, образованные с помощью глагола в сослагательном наклонении: Я хотел (а) бы поблагодарить вас! Я хотел (а) бы извиниться перед вами! Я просил (а) бы вас (не мешать). Здесь тоже само действие, вполне реальное, речевое, направленное от «я» к «ты»...

 

№ 13 Прачытайце. Размяжуйце наступныя звароты паводле ўжывання да незнаёмых і знаёмых людзей. Запішыце тыя звароты, з дапамогай якіх вы звяртаецеся з просьбай да незнаёмых людзей.

 

Прабачце (калі ласка), ці не можаце вы сказаць (падказаць), будзьце ласкавы, малады чалавек, паслухайце, (да)памажыце, калі ласка, таварыш(ы), спадар(ы), шаноўны(я)...

Мама (мамачка, матулечка, матулька), тата (татачка, татулька, татулечка), бабуля (бабулька, бабулечка), дзядуля (дзядулька, дзядулечка), цётка (цёця), дзядзька (дзядзя), сын (сы­нок, сыночак, сынулечка), дачка (дачушка, дачушачка), дзеці, хлопчыкі (хлопцы), дзяўчаткі (дзяўчынкі, дзяўчаты), спадар, спадарыня(...)

 

№ 14 Пракаменціруйце ў плане адпаведнасці (неадпаведнасці) моўнаму эти­кету наступныя звароты ў тэлефоннай размове:

 

- Алё! Гэта дзіцячая паліклініка? Скажыце, калі ласка, як працуе сёння ўчастковы Багамолаў?

Прабачце, гэта чыгуначны вакзал? Ці ёсць на сёння білеты на цягнік «Мінск - Санкт-Пецярбург»?

- Алё! Гэта ты, Валюша? Ты не зможаш дапамагчы мне?

- Мамачка! Гэта - я. Не хвалюйся, у мяне ўсё добра.

- Таццяна Іванаўна! Добры дзень! 3 вамі гаворыць адна ваша знаёмая. Не пазналі хто?

 

№ 15 Прачытайце звароты, якія дарэчы ўжыць на пачатку лістоў. Да кож най моўнай формулы вызначце адрасата (знаёмы, малазнаёмы, незнаёмы, блізкі, родны, любімы чалавек), а таксама сітуацыю ўжывання (афіцыйны, неафіцыйны, асабліва ветлівы зварот і г. д.).

Паважаны (найпаважаны), шаноўны, глыбокапаважаны, найшаноўнейшы, дарагі, мілы, любімы, родны, любы, мой дарагі.

 

№ 16 Пачніце ліст з адпаведнага звароту да:

1) бацькоў; 2) сябра (сяброўкі); 3) да настаўніка; 4) да дырэктара школы; 5) да рэктара універсітэта (інстытута), у які вы хочаце паступіць; 6) да незнаёмага рэдактара газеты, у якую вы дасылаеце свой допіс.

 

№ 17 Прааналізуйце змест тэксту, вызначце яго асноўную думку. Да якога жанру мастацкай літаратуры вы аднеслі б гэты тэкст? Назавіце звароткі. Напішыце пісьмо-разважанне свайму сябру (сяброўцы) пра тое, што вас хвалюе ва ўзаемаадносінах з бацькамі, сябрамі, настаўнікамі; што цікавіць. Выкарыстайце звароткі.

 

Дарагі дружа!

Не крыўдуй, што рэдка пішу. Гэта не так ад ляноты, як ад боязі сказаць не тое і не так, як хацеў бы. Каб напісаць сапраўднае пісьмо, трэба мець многа часу, трэба хоць крыху душэўнай настроенасці мець. Пісаць пісьмы ў наш час можна хіба што па натхненню...

Ах, браце! Былі тут у мяне незабыўныя, поўныя глыбокага сэнсу хвіліны: як бы збоку паглядзеў я на сябе, на сваё жыццё і злятаў душою і думкаю ў маленства. Гэта было няйначай як напружанне духоўнага зроку, і адкрыўся мне дзед Міхалка - праз дваццаць год пасля ягонай смерці. Я і не ведаў, што так даўно І так кроўна люблю яго. I зразумеў я, што няма інакшай мудрасці для нас, чалавекаў, акрамя той, што трэба быць па- чалавечы добрым І мужным,- у часы бурнаплыннай маладосці І на марудлівым сконе дзён. Павіншуй мяне з гэтым, браце. Твой Іван. Паводле М. Стральцова.

 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 192 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Дыялагічнага маўлення| Публічная прамова, яе асаблівасці

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.016 сек.)