Читайте также: |
|
№1 Дапоўніце наступныя сказы
1 Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу.... 2 У складзе афіцыйна-справавога стылю вылучаюцца такія падстылі, як.... 3 Асноўнымі функцыямі афіцыйна-справавога стылю з'яўляюцца.... 4 Тэкстам афіцыйна-справавога стылю ўласцівы такія якасці, як.... 5 Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю на лексічным узроўні -гэта..., на марфалагічным узроўні - гэта..., на сінтаксічным узроўні - гэта....
№ 2 Прачытайце ўрыўкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Якія прыметы афіцыйна-справавога стылю яны маюць? Прааналізуйце мову тэкстаў.
Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.
Непасрэдны ўдзел грамадзян ў кіраўніцтве справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі.
Артыкул 107. Урад Рэспублікі Беларусь:
- кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраўніцтва і іншых органаў выканаўчай улады;
- распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;
- распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;
- забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;
- прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю.
№ 3 Да асабістых дакументаў адносяцца заява, распіска. Складзіце і запішыце: а) заяву з просьбай здаць датэрмінова экзамен; в) распіску на атрыманне дакументаў.
№ 4 Да слоў і словазлучэнняў падбярыце блізкія па сэнсе словы ці словазлучэнні, якія выкарыстоўваюдца ў афіцыйным стылі. Запішыце.
Удзельнічаць, падзякаваць, даць службовую кватэру, адсутнічаць з-за хваробы, дапамагчы, вырашылі на сходзе, паведаміць.
№ 5 Растлумачце значэнне наступных слоў і словазлучэнняў (пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікам). 3 двума-трыма словамі складзіце і запішыце сказы.
Нота, мемарандум, камюніке, канвенцыя, аташэ, даверчая грамата, віза, вотум, дэмарш, консул, кааліцыя, пагадненне, петыцыя, ратыфікацыя.
№ 6 Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Што вы можаце сказаць адносна іх функцыянальна-стылёвай прыналежнасці? Зрабіце пераказ у размоўным стылі.
Тэкст 1. Приказ - правовой акт, издаваемый руководителем организации, предприятия, действующий на основе единоначалия в целях разрешения основных и оперативных задач. Право издания приказа может быть предоставлено руководителем своим заместителям и руководителям структурных подразделений в пределах их компетенции.
Текст приказа по основной деятельности состоит из констатирующей и распорядительной частей. В первой называются причины, цели издания документа и проводятся соответствующие основания, во второй содержатся предписания с указанием исполнителей и сроков исполнения.
Распорядительная часть начинается словом «ПРИКАЗЫВАЮ» и излагается в повелительной форме. Пункты распорядительной части должны носить конкретный характер, позволяющий организовать практическую проверку их выполнения. (Справочник менеджера)
Тэкст 2. Распоряжение - правовой документ, издаваемый единолично руководителем, главным образом коллегиального государственного органа, для решения оперативных вопросов.
Распоряжение имеет ограниченный срок действия и касается узкого круга организаций, должностных лиц и граждан. В соответствии с Конституцией Республики Беларусь распоряжения издаются Кабинетом министров. Председатели исполкомов местных Советов народных депутатов также имеют право издавать распоряжения. Распоряжения, издаваемые от имени исполкомов, подписываются только председателем, а не заместителем или секретарём. Распоряжения могут издавать руководители предприятий, структурных подразделений и др.
Реквизиты распоряжений, в основном, повторяют реквизиты решений. В правовом отношении распоряжение равноценно приказу. Поэтому иногда распоряжение издают вместо приказа. В этом случае слово «приказываю» заменяют словами «обязываю», «предлагаю», «требую» и т.п. Между этими двумя правовыми актами разница состоит в том, что приказы пишутся по общим, всеобъемлющим вопросам, а распоряжения - по частным. Распоряжение не согласовывается и не визируется.
№ 7 Спішыце тэксты, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце стылістычна афарбаваныя словы. Да якога стылю яны адносяцца? 3 якой мэтай ужывае іх аўтар? Назавіце словы іншамоўнага паходжання. Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў» A.M. Булыкі, растлумачце іх значэнне.
Тэкст 1. Пас...род брукаванага рынку ў гэтым п...цьдзясятвулічным заштатным гара...ку стаяў змрочны будынак - два паверхі і вежа. Першы паверх быў схаваны за п...ўкругам дробных крам, з якіх гандляры, небаракі, прыкаваныя да рысы аседласці, напрамілуй бог заклікалі да сябе людзей. Над ж...лезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа, не лішне высокая, але гэткая, якая яна і павінна быць паводле таго, на што яе каліс...ці будавалі: малюсен...кія акенцы, як у астрозе, адно над адным, з якіх і страляць льга і наглядаць, ці далёка ад горада стаў варожы аблог, і верх - готыка. 3 сярэдн... ве...а захавалася за гэтай будынінай назва - ратуша. Аблупл...ная змурава- ная цэгла прастаяць можа яшчэ не мала часу. (К. Чорны)
Тэкст 2. Нібы на старадаўняй гравюры, бачу Шклоў канца вас...мна...атага стаго...я.
Бачу вялізны - не ва ўсякім нават губернскім горадзе ёсць такі - квадратны пляц з двухвежавай камяніцай гасцін...ага двара. У адной вежы - гарадская ратуша, у другой - купецкі склад. Цяжка гружаныя фуры - рып, рып - пад...язджаюць ад прыпынку да вежы-склада, і тады па ўсім пляцы і вуліцах паблізу - дзівосныя пахі заморскага дабра: він...ых ягад, фінікаў, лімонаў, вінаграднага віна, воцату, апельсінаў. Крыклівая кучаравая дзятва высыпае на гэтыя пахі з яўрэйскай школы насупраць і круціцца каля ног дзецюкоў- гру...чыкаў - ну, жменьку фінікаў, дзядзечка гой, адну толькі жменьку! - аж пакуль не па...скочыць апрануты ў чорнае настаўнік і не пачне заганяць вучняў назад у школу палкаю. (У. Мехаў «Старадаўняя гравюра»)
Тэкст 3. 3 вокнаў заезнага дома і з ганка пошты цікуюць на пацешнае відовішча чужаземныя госці. Тут і прапахлыя табакай маўчуны-баварцы ў скураных капелюхах з пёркамі. I французы, гжэчныя нават з хлапчукамі - пасыльнымі ў крамах. I рухавыя італьянцы, усмешлівы позірк якіх апякае дзяўчат. I самавітыя грэкі. I фарсістыя гарачыя сербы.
Бачу вежу над гара...кою брамай. Бачу акуратныя пірамі...кі, студні абоч гэтай брамы. Дро...кія пралёткі і тарантасы суседзяў-паме...каў, зіхатлівыя шарабаны радавітай афіцэрскай моладзі з блізкіх палкоў, чыноўныя фаэтоны і ландо з губернскага Магілёва каля тых студняў спыняюцца. Апошнія два...аць гадоў каго толькі не прымае ў свае сцены Шклоў! Саноўных пецярбур...кіх в...льмож, ад імёнаў якіх абывацель пераходзіць на шэпт. Фанабэрыстых варшаўскіх магнатаў. Негацыянтаў, грашовай улады якіх пабойваюцца каралі і вялікія герцагі. Зорак італьянскай і францу...кай оперт Бе...пасажных нявест з маламаёмасных дваранскіх сем...яў. Каго хочаш спаткаеш у гара...ку. (У. Мехаў «Старадаўняя гравюра»)
№ 8 Замяніце словы і словазлучэнні справавога стылю міжстылёвымі.
Мець месца, праявіць цікавасць, недавыкананне плана, ажыццяўляць кіраўніцтва, працаўладкаванне, распачаць вытворчасць, мабілізаваць сілы, мець на мэце, прыцягнуць да адказнасці, прыняць пад увагу.
№ 9 Складзіце прыкладны тэкст даручэння на імя вашага сябра. Не забудзьце ўказаць поўнае найменне таго, хто даручае (Я, Стома Пётр Міхайлавіч, загадчык адзела...); прозвішча, імя, імя па бацьку таго, каму даручаецца; што даручаецца выканаць, а таксама тэрмін сапраўднасці паперы. Помніце, што колькасць грошай (рэчаў) пішацца лічбамі і словамі.
№ 10 Выкарыстоўваючы матэрыялы падручніка і дадатковую літаратуру, падрыхтуйце план навуковага паведамлення на тэму «Афіцыйны стыль».
Карыстаючыся планам, раскажыце пра гэты функцыянальны стыль маўлення.
№ 11 Складзіце рэзюмэ, улічыўшы, што тыпавое рэзюмэ ўключае:
- персанальныя даныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца на- раджэння, сямейнае становішча);
- адрасы i тэлефоны з пазначэннем часу для кантактаў;
- найменне вакансіі, на якую прэтэндуе аўтар рэзюмэ;
- асноўны тэкст, дзе змяшчаецца пералік месцаў працы і (ці) вучобы ў адваротным храналагічным парадку з пазначэннем поўнай афіцыйнай назвы арагнізацыі, тэрміну працы ў ёй і назвы пасады (ді вучэбнай спецыяльнасці);
- дадатковыя звесткі (вопыт пазаштатнай працы, грамадская дзейнасць, прафесійная перападрыхтоўка);
- іншыя звесткі (дадатковыя веды і навыкі: замежныя мовы, замежныя паездкі, уменне карыстацца камп'ютарам, кіраваць аўтамабілем);
- адзнакі і ўзнагароды, вучоныя ступені (неабавязковы раздзел);
- цікавасці і схільнасці, якія маюць дачыненне да прафесійнай пазіцыі (факультатыўны раздзел);
- іншая інфармацыя (па жаданні аўтара);
- рэкамендацыі (звесткі пра рэкамендацыі);
- дата складання рэзюмэ і подпіс.
Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 697 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Патрабаванні да афармлення дзелавых папер | | | Перакладу |