Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Моўныя сродкі навуковага стылю

Кантрольныя пытанні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю | Практычныя заданні | Цытаты і спасылкі, іх афармленне | Практычныя заданні |


Читайте также:
  1. Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю
  2. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
  3. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю
  4. Інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы
  5. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
  6. Правільнасць маўлення і моўныя нормы

 

Моўныя асаблівасці навуковых тэкстаў: шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі (працэс, дзейнасць, велічыня, рух), асабліва назоўнікаў ніякага роду з абстрактным значэннем (утварэнне, адлюстраванне, аб'яднанне), дзеясловаў у форме 3-й асобы цяперашняга часу і формаў дзеясловаў з няпэўна-асабовым значэннем (законы фармулююцца), устойлівых зваротаў з прыметнікамі (знешні гандаль, валютны рахунак, бюджэтнае фінансаванне) і аддзеяслоўнымі назоўнікамі (аказваць уздзеянне, падвяргацца аналізу); ужыванне адназначных слоў і тэрмінаў (вельмі рэдка ўжываюцца словы з пераносным значэннем); шырокае ўжыванне канструкцый са злучнікамі (злучальнымі словамі) і адыменнымі прыназоўнікамі (за выключэннем, з прычыны, у выніку, у выпадку, на працягу, у сувязі з тым, што...; калі..., то); словаспалучэнняў тыпу спачатку адзначым, да­лей дакажам, зараз спынімся і пад.; спецыфічных сродкаў сувязі паміж сказамі (лексічныя паўторы; прыслоўі і прыслоўныя словы - тут, спачатку, пасля, вышэй, тады; указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы) і часткамі тэксту (розныя сінтаксічныя канструкцыі тыпу неабходна заўважыць, што...; зразумела, што...; як ужо адзначалася...); сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, апавядальных сказаў, простых сказаў, ускладненых аднароднымі членамі; пабочных слоў (паводле меркавання..., на наш погляд..., аўтар лічыць..., такім чынам, значыць, па-першае); злучнікаў (злучальных слоў) і прыслоўяў (таму, тады, адсюль і пад.); пераважнае выка­рыстанне складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў; колькасная перавага назоўнікаў над дзеясловамі; пашыранае выка­рыстанне рознага тыпу скарачэнняў, абрэвіятур, сімвалічных і фор­мульных абазначэнняў; выкарыстанне пры дзеясловах-выказніках займеннікаў з адцягнена-абагульненым значэннем - ён, яна, яно, яны, мы (займеннік я ў навуковых тэкстах не выкарыстоўваецца, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы); абмежаванае выкарыстанне кніжных фразеалагізмаў, што ў навуковых тэкстах выконваюць намінатыўную функцыю (краевуголъны камень, актуальная тэма, пад знакам, уяўляе навуковы інтарэс).


 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 904 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Навуковы стыль| Жанравая разнастайнасць навуковага стылю

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)