Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кантрольныя пытанні

Тлумачальная запіска | Метадычныя рэкамендацыі | Метадычныя рэкамендацыі | Практычныя заданні | Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю |


Читайте также:
  1. Кантрольныя пытанні
  2. Пытанні да экзамену

1 Што такое лексіка?

2 На якія групы падзяляецца лексіка паводле сфер яе выкарыстання?

3 Якія этапы ў развіцці беларускай арфаграфіі вы ведаеце?

4 Што вы можаце сказаць аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што выйшлі ў 2008 годзе.

 

Практычныя заданні

 

№ 1 Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежаванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.

 

Аблуда, абстракцыянізм, аграрнік, адбухаць, адчуванне, адэкватны, акопнік, аксаміт, баланс, бацян, біхевіярызм, брамнік, бы­чок, вакцына, вуркаган, дворнікі, дзежка, каханне, керагаз, кок, лібіда, немка, пазёмка, псіхааналіз, радасць, раздражняльнік, рэакцыя, рэгулятар, рэчаіснасць, саманазіранне, свядомасць, страх, суфікс, сшытак, трансфармацыя, універ, успрыманне, халасцяк, чыталка, элемент, энергія.

 

№ 2 Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці мож­на выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела­рускай літаратурнай мовы?

 

1 Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызм, калі ёсць адпа- ведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, «махнытка», калі ёсць «галавешка». У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць «кабаны пяюць», хоць там іменна так і гавораць. (К.Крапіва)

2 «Густое ўжыванне дыялектызмаў, ды яшчэ ў мясцовым вымаўленні» М. Лужанін называе «крайнасцю»: «Тут патыхае небяспека - аўтар будуе сцяну незразумеласці паміж сабою і чытачом. Адно-два толькі ёмкія слоўцы (булы і выпілы) даў Колас свайму дзядзьку Есыпу, і перад намі жывы паляшук з яго гаворкай. І не трэба бясконца паўтараць якое-небудзь «ета», «быдта» ці што-не- будзь падобнае. Дарма думаюць, нібы такім спосабам можна перасягнуць Коласа, які, бачыце, апісваў Палессе з пазіцый «заезджага настаўніка Лабановіча». Класікі, уводзячы малазнаёмыя шырокаму чытачу словы, выходзілі пераможцамі ў абнаўленні і ўзбагачэнні лексікі, бо ведалі меру, мелі густ распазнаваць, што дае мове свежасці і сакавітасці, што губіць яе». (М.Лужанін)

3 Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх [правінцыялізмы], г.зн. калі літаратурная мова мае свае ўжо стабільныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няправільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру? (Я.Колас)

4 Дапушчэнне ў літаратурную мову слоў з мясцовых дыялектаў, на наш погляд, магчыма, але пры той толькі ўмове, калі гэтыя словы дапаўняюць мову з семантычнага боку, уносяць новыя, невядомыя яшчэ адценні. Але побач з гэтым непажадана ўводзіць у літаратурную мову словы, якія бытуюць на абмежаванай тэрыторыі і не ўносяць у мову нічога новага, калі яны з'яўляюцца незразумелымі сінонімамі да агульнавядомых слоў, а яшчэ горш - іх варыянтамі. На жаль, слоў гэтай катэгорыі ў нашай беларускай літаратуры з лёгкай рукі некаторых пісьменнікаў развялося занадта многа. Што, напрык­лад, даюць літаратурнай мове і каму зразумелыя словы: выразніў, лісцілі, смяцінка, нагруджваць, вірадавала, уваротка? (М.Лобан)

5 Само сабой разумеецца, што прынцыпы ўзнаўлення сацыяльна-тыпічнай характарыстыкі маўлення не могуць быць натуралістычнымі. Мастацкі твор не з'яўляецца помнікам або дакументам ні абласной дыялекталогіі, ні сацыяльнай жарганалогіі. (В. У.Вінаградаў)

6 Першае (што засмучае пры чытанні сучаснай мастацкай літа- ратуры) - гэта празмернае засмечванне нашай літаратурнай мовы дыялектызмамі, неапраўданае і мастацка немэтазгоднае ўвядзенне ў мову аўтара (падкрэсліваю: аўтара, а не яго героя!) слоў ці грама- тычных асаблівасцей вузкамясцовай гаворкі, - слоў і асаблівасцей, якія толькі робяць больш цяжкім разуменне і ўспрыняцце тэксту, і само сабой - толькі раздражняюць. У чытача яны выклікаюць зусім слушнае пытанне: навошта? Навошта - калі ёсць лепшае, прыгожае, ёмкае і агульнавядомае для ўсяго народа слова? Калі ёсць агульнапрынятая літаратурная норма? (Н.Гілевіч)

7 Многія сучасныя маладыя беларускія пісьменнікі шырока ўводзяць у літаратурны ўжытак вузкадыялектныя словы, практычна зразумелыя толькі невялікаму колу чытачоў... Падобная дыялекталізацыя слоўнікавага саставу толькі павялічвае розніцу паміж пісьмовай і разумовай формамі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі. (А.І.Жураўскі)

8 У мастацкім творы... кожны дыялектызм павінен быць матываваны пэўнымі мастацка-выяўленчымі, эстэтычнымі мэтамі. (М.М.Шанскі)

 

№ 3 Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлумачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжывальнымі словамі.

 

1 Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (Грах.) 2. Маладыя жаўтаватыя апенькі і варушкі абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара. (Пташ.) 3. Стаяла восень - чорствая, сухаватая - ужо капалі картоплі. (Ад.) 4. Што ты кажаш, суседко! Перажывем неяк. Перагораем, буць не можа. (І.М.) 5. Дамовіліся так. Начавацьме хлопец тут, на ферме, разам з усімі намі. (Сач.) 6. Я ў сваёй хаце, а яна на кладзішчы. А там жа труну не адчыніш і не спытаеш: «Як жа ты тут, жонка? Ці мулка табе? Ці душна?» (Сіп.) 7. Стары сярмягу з вешака сарваў, накінуў хутка... (М.Т.) 8. Стокрылы вецер дол аблахаваў і вобзем кінуўся наўзбоч. (Гіл.) 9. Нечага гаварыць аб тым, чаго і ў жыцці нямашака. (Лыньк.) 10. Зашамрэлі мацней каласы. (Багд.)

 

№ 4 Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы. Вызнач­це, як яны ўводзяцца ў тэкст (з тлумачэннем - без тлумачэння, у мове герояў - у мове аўтара). Вызначце значэнне дыялектных слоў, праверце свае меркаванні па дыялектных слоўніках.

 

1 Снег асеў, пацвярдзеў і пакрыўся гладкаю бліскучаю ска- рынкаю - шарпаком, як гаварылі ў Янкавінах. (Дал.) 2. «Садзіцеся, галубэ,» - ні то сярдзіта, ні то лагодна прамовіла Чапроўская. (Дал.) 3. Госця паставіла збанок, села насупраць, на столаку. (Дал.) 4. Мост быў чысты і нейкі белы; на пярэчках сядзелі вароны, нагінаючыся ўніз, гатовы былі адразу ўзляцець. (Пташ.) 5. Змагіцель кінуў у рот трускалку. (Каратк.) 6. Добра во, што дроў яны прывезлі яшчэ ў жніўні, адразу ж іх парэзалі, склалі ў вярсту. (В.Г.) 7. Бегала і на ферму, і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак. (Пташ.) 8. «Я ў калгасі лён брала», - сказала бабуля (І.К.). 9. Адале мароз ударыў, укаваў усё. (Міс.)

№ 5 Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.

 

1 Дрэнна толькі, што пачалі давіць шпану ды ў прытулак за- біраць. (М.Л.). 2. У іх студэнцкім атрадзе былі дзяўчаты, хімічкі, як называлі іх, бо яны з хімфака. (І.К.) 3. Зойка праваліла літаратуру і цяпер бегала, наводзіла даведкі, куды можна паспрабаваць яшчэ здаць дакументы. (І.Ж.) 4. «Ты - добры чувак, я ведаў», - расчуліўся Квакула. (Міс.) 5. «Не палохай, начальнік! - здзекліва абарваў Максіма Аброць. Ты яшчэ смэргі падціраў, а Пятро Аброць у свет вялікі падаўся...Аброць сваю жыццёвую пайку ўдосталь рассмакаваў! Усё адно дзе падыхаць!.. мяне спаймаў, але я - пічкурык, плотка!». (В.Д.) 6. «Хо-хо...Думаў - застукае продак на месцы...» - радасна аддыхваецца Другі. (Міс.)

 

№ 6 Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з'яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).

 

1 «Алесь Раманавіч! - пачуўся голас шафёра. - Рэдактар кліча». Апрануўся па-ваеннаму, за пару мінут, думаў, што прапусціў недзе памылку... Нервы напяліся: няўжо прапусціў ляп? (Нов.). 2. Ты - малайчына. Ты - проста - малаток! (Міс.). 3. Да прыпынку якраз падышоў вялізны «Ікарус» з Кладна, і з яго павалілі «нашчадкі», што прыехалі ў госці і па каўбасы да «продкаў» (Каратк.). 4. Як вучоба мая, кажаш? Чорт яе ведае, часу не стала хапаць, «хвастоў» многа (Міс.). 5. Былы мой друг зрабіўся жмотам, прыварак чэрпае густы (Панч.). 6. «А мяне гэта не калыша...» - Валерка адвярнуўся, не глядзеў ні на яго, ні на зайца (Пташ.). 7. Гэтыя яшчэ не рашылі, куды пайсці, хоць выбар быў і не вельмі багаты: прашвырон, рака- вша і ракета. Прашвыронам на мясцовым жаргоне звалі магчымасць свабодна гуляць... ракавінай называлі танцпляцоўку, бо сховішча для музыкаў нагадвала марскую ракавіну, ракетай - кінатэатр (Стр.).

 

№ 7 Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Выз­начце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.

 

Апоўначы ў шаламане мелася адбыцца талковішча. Сабраліся кукальнікі, фармазоны, шчыпачы, фортачнікі, шніферы, дамушнікі, макрушнікі. Выпадкова прыбіліся два фраеры і тры сяўкі.

Дзелавыя былі ў законе. Вырашана было вынаць патрах шырмача Ванечкі-малпы, які звёў шмару ў пахана... падлы. Ванечка лаяўся, плакаў, гнюсіў, гундзеў: не вінаваты я, шёб мяне ажанілі! У вочы я не бачыў тую Софачку.

Віцька-падла, не стары яшчэ вуркаган пяцідзесяці пяці гадоў, ужо вынаў «пёрышка», як раптам над ніжняй нарай нешта затрашчала і ўся кодла ўбачыла расхрыстаную Софачку.

- Дзяшоўка! - зароў Віцька. - Дрыхнеш, замест таго, каб хазу надыбаць. З-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў! (Я.Таўшчэзны)

 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 181 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання| Спецыяльная лексіка беларускай мовы

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)