Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Лексіка беларускай мовы паводле паходжанння

Тлумачальная запіска | Метадычныя рэкамендацыі | Метадычныя рэкамендацыі | Кантрольныя пытанні | Спецыяльная лексіка беларускай мовы | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю |


Читайте также:
  1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ
  2. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі
  3. І гістарычныя карані беларускай мовы
  4. Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання
  5. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы
  6. Спецыяльная лексіка беларускай мовы

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечнабеларуская і лексіка іншамоўнага паходжання (малюнак 1).


 

Малюнак 1 - Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай).

Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з'яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.

Агульнаўсходнеславянскія словы - з'яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Уласнабеларускія словы - складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.

Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна - спрадвеку.

Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі ("Этымалагічны слоўнік беларускай мовы", "Гістарычны слоўнік беларускай мовы".

Запазычаная лексіка - гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў:

са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.;

- украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.

З неславянскіх моў: - грэцызмы: акіян, этап, эпоха;

- лацінізмы: акварыум, агітатар;

- германізмы: штык, шпіль;

- галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы - словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт).

Украпванні - гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (warum? - з нямецкай - чаму?; white witch - з англійскай - белая ведзьма).

Варварызмы - іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове - рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві - з французскай - такое жыццё; о'кэй - з англійскай - усё добра, Dum spiro, spero - з лацінскай - пакуль дыхаю, спадзяюся).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф'я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з'яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 217 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Практычныя заданні| Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)