Читайте также: |
|
Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з'яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.
Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб'яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжывальным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя назвы, і прафесіяналізмы з'яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій або паняццяў са сферы навукі, тэхнікі, вытворчасці і г.д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, узаконенае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» - «неафіцыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а таксама сферай функцыянавання: для тэрмінаў - гэта пісьмовае маўленне, для прафесіяналізмаў - вуснае маўленне прадстаўнікоў розных прафесій.
Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняццяў. Наменклатурны знак называе канкрэтныя прадметы, дакладней клас аднародных прадметаў, а тэрмін - тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце пра клас прадметаў.
Наменклатура - гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб'ектам навукі і тэхнікі (лазер "Дыполь", Стрымер- 499, супер-камп'ютэр "Скіф").
Прафесіяналізмы - гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі - назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра - у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.
Тэрміны (лац. terminus - мяжа) - словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус - у матэматыцы, марфема, прыслоўе - у мовазнаўстве і г.д.).
Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 434 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кантрольныя пытанні | | | З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі |