Читайте также:
|
|
(XIV–XVІ стст.)
У XIV ст. Беларусь уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. На працягу XIV – XVІ стст. складваецца беларуская народнасць з уласцівай ёй мовай – беларускай (у тыя часы беларуская пісьмовая мова мела назву “руский языкъ” – ад назвы “Русь”, якой у шмат-нацыянальным Вялікім княстве Літоўскім абазначалася ўсходне-славянскае насельніцтва. Назва “беларуский” язык пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне XVІІ ст. у Рускай дзяржаве).
Беларуская мова становіцца дзяржаўнай мовай ВКЛ, таму ўсё справаводства стваралася на ёй: дзелавое пісьменства, шматлікія акты, дагаворы, Статуты ВКЛ трох рэдакцый (1529, 1566, 1588 гг.), Метрыка ВКЛ, дзе змяшчаюцца дакументы ад XIV да канца XVІІІ стст., вядзецца дакументацыя ў гарадскіх управах, судах, магістратах, магдэбургіях. Беларуская мова выкарыстоўваецца ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Такім чынам, беларуская мова становіцца канцылярскай мовай ВКЛ.
Пішацца на беларускай мове і свецкая мастацкая літаратура: летапісы, гістарычныя запіскі мясцовага характару, перакладныя раманы і аповесці, хронікі і інш. З’яўляюцца пераклады на беларускую мову і рэлігійных твораў. У гэтым кірунку дзейнічаў беларускі першадрукар, асветнік Ф. Скарына, які на працягу 1517 – 1520 гг. пераклаў і надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, ён насыціў свой пераклад беларускімі рысамі.
З сярэдзіны XVI ст. з’яўляюцца на беларускай мове і арыгінальныя творы рэлігійнага прызначэння. С. Будны ў 1562 г. у Нясвіжы на беларускай мове выдаў дзве кнігі – “Катэхізіс” і “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”. У 1580 г. В. Цяпінскі выдае “Евангелле” пара-лельна на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.
На працягу канца XVI – першай паловы XVII стст. выдаецца шмат кніг рэлігійнага і свецкага характару.
Вядзецца навучанне на беларускай мове, хаця не захавалася ні падручнікаў, ні слоўнікаў з тых часоў.
У Статут 1566 года быў уключаны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы, які быў захаваны і ў Статуце 1588 г.
Такім чынам, у XVI – першай палове XVII стст. старабеларуская літаратура дасягнула найвышэйшага ўзроўню свайго развіцця.
Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 237 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
І гістарычныя карані беларускай мовы | | | Беларуская мова ў Расійскай імперыі |