Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Правільнасць маўлення і моўныя нормы

Практычныя заданні | Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю | Віды афіцыйна-справавых тэкстаў | Патрабаванні да афармлення дзелавых папер | Практычныя заданні | Перакладу | Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую | Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове | Практычныя заданні |


Читайте также:
  1. C) начала и прекращения действия нормы о приостановлении действия акта (нормы).
  2. А возрастные нормы?
  3. Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення,як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня.
  4. ВОПРОС 46 Основные нормы рабочего времени
  5. Групповые нормы
  6. Дыялагічнага маўлення
  7. З групай дзяцей, маючых агульнае недаразвiццё маўлення

Правільнасць - адна з найбольш важных камунікатыўных якасцей маўлення, якая прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў (арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, лексічных, марфалагічных, словаўтваральных, сінтаксічных, пунктуацыйных, фразеалагічных, стылістычных). Гэта забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж удзельнікамі камунікацыі.

Уяўляецца мэтазгодным разгледзець найбольш грунтоўна правільнасць маўлення на лексічным і сінтаксічным узроўнях, паколькі ва ўмовах білінгвізму парушэнне лексічных і сінтаксічных нормаў асабліва небяспечнае і вядзе да скажэння сэнсу, што зніжае дакладнасць і даступнасць тэкстаў розных стыляў.

Правільнасць маўлення: лексічная норма. Абавязковым этапам пры складанні і рэдагаванні тэкстаў з'яўляецца работа з лексікай, таму што слова - аснова для разумення тэксту. Яго трэба выкарыстоўваць у строгай адпаведнасці са значэннем, якое фіксуецца ў лексікаграфічных крыніцах. Найбольш аўтарытэтныя з іх - акадэмічныя выданні: «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 т. (Мінск, 1977-1984), дзе змешчана больш за 100 тыс. слоў і фразеалагізмаў, і «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1996, 1999, 2003), які ўтрымлівае больш як 65 тыс. слоў. Работа з тэкстам на лексічным узроўні немагчыма без паглыбленага аналізу словаўжывання на адпаведнасць замацаванаму за словам значэнню.

Асноўныя прычыны лексічных памылак і споса­бы іх прадухілення:

1 Няведанне значэння слоў: Супрацоўніксімі нашага ўпраўлення вынайдзена (трэба выяўлена або знойдзена) і канфіскавана чарговая партыя падробных 100-доларавых банкнотаў. Зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў - да 11% ад іх агульнага чысла (трэба ліку або колькасці). Задачай экспедыцыі з'яўляецца даследаванне праблем узаемаадносін плямёнаў каменнага стагоддзя (трэба веку). Неабходна зрабіць вынікі (трэба вывады або высновы) пасля правядзення конкурсу.

2 Парушэнне лексічнай спалучальнасці: для правільнага вы- карыстання слоў неабходна ўлічваць магчымасці іх лексічнай спалучальнасці. Можна сказаць адыгрываць ролю, але нельга адыгрываць значэнне (толькі мець), можна сказаць распаўсюджваць рэкламныя аб'явы, але нельга распаўсюджваць асвету (толькі пашыраць).

3 Недакладны / няправільны выбар сіноніма: сінонімы адроз- ніваюцца адценнямі значэнняў, таму пры выбары слова з сінанімічнага раду трэба ўлічваць лексічную спалучальнасць з іншымі словамі: напрыклад, можна сказаць згубіць гадзіннік, але страціць надзею (нягледзячы на тое, што згубіць і страціць - сінонімы); можна сказаць адкрыць сваю фірму, але адчыніць вокны, разгарнуць часопіс, расплюшчыць вочы (нягледзячы на тое, што адкрыцъ, адчыніць, разгарнуць, расплюшчыц ь - сінонімы); можна сказаць ажыццявіць перавод грошай, але здзейсніць подзвіг (нягледзячы на тое, што ажыццявіць і здзейсніць - сінонімы). Калі ўзнікаюць цяжкасці пры выбары сінонімаў, можна звярнуцца да слоўнікаў: напрыклад, «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М.К. Клышкі (Мінск, 1993).

4 Няправільнае выкарыстанне мнагазначных слоў і амонімаў: неабходна ствараць такі кантэкст, які дазволіў бы чытачу зразумець іх значэнне. У адваротным выпадку можа ўзнікнуць недапушчальная шматзначнасць фразы: Прапанаваны вамі тэрмін не можа задаволіць навукоўцаў лабараторыі. Трэба ўдакладніць: тэхнічны тэрмін або час. Да работы ў камісіі будуць прыцягвацца (за руку, угаворамі ці інакш?) маладыя спецыялісты. Трэба: будуцъ запрошаны, у рабоце камісіі будуць задзейнічаны або ў склад камісіі будуць уключаны і над.

5 Неадрозненне паронімаў: не ведаючы значэння пары слоў- паронімаў, нельга быць упэўненым у дакладнасці выбранага слова. Кожнае слова з пары мае сваё дакладнае значэнне і не можа быць заменена ў кантэксце іншым. Напрыклад, можна сказаць толькі стар шыня калгаса і старшына роты, канструктыўная крытыка (прапанова) і канструкцыйныя асаблівасці', планаваць дзейнасцъ і планіраваць над зямлёй. Размежаваць паронімы дапамогуць слоўнікі: «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (Мінск, 1994), «Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы» Б.А. Плотпікава і В.П. Трайкоўскай (Мінск, 2004), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» Г.У. Арашонкавай і В.П. Лемцюговай (Мінск, 2005) і іншыя арталагічныя даведнікі.

 

Плеаназмы і таўталогія

 

Плеаназмы - словы, значэнне якіх уваходзіць у тлумачэнне іншых слоў і выразаў; лішнія словы. Напрыклад, у выразах свабодная вакансія, прэйскурант цэн, памятны сувенір, паўторныя рэцэдывы выдзеленыя словы з'яўляюцца плеаназмамі, бо іх значэнне ўтрымліваюць іншыя словы выразаў (вакансія - свабоднае месца; прэйскурант - пералік цэн на тавары ці паслугі; сувенір - падарунак на памяць; рэцэдыў - паўторнае праяўленне чаго-небудзь).

Таўталогія - паўтарэнне ў межах сказа аднолькавых або аднакаранёвых слоў. Напр.: Патрабаванні заказчыка патрабуецца выканаць у бліжэйшы час. Аднак у тэкстах афіцыйна-справавога і навуковага стыляў паўтарэнне ў асобных выпадках дапускаецца, бо гэта дапамагае захаваць дакладнасць і адназначнасць фармулёвак.

Выкарыстанне штампаў

 

Штамп - функцыянальна выпусташаны зварот, выраз, слова. Моўны штамп праяўляецца ў тым, што адны словы «цягнуць» за сабой іншыя: калі крытыка, то абавязкова справядлівая, рэзкая, барацьба - упартая, настойлівая; рэзервы - нявыкарыстаныя. Штам­пам можа стаць любая не раз без патрэбы паўтораная моўная адзінка: прыняць меры, засяродзіць увагу, ставіць пытанне, скажам так, у прынцыпе, на самай справе, фактычна, літаральна і інш. Ад штампаў неабходна адрозніваць моўныя стандарты (клішэ), якія выкарыстоў- ваюцца як гатовыя мадэлі пры канструяванні адпаведнай маўленчай сітуацыі: прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне, несці адказнасць і інш.

Неразмежаванне міжмоўных амонімаў: напрыклад, у сказе Мы запрасілі звесткі яшчэ на мінулым тыдні выдзелены дзеяслоў варта замяніць выразам зрабілі запыт, бо слова запрасіць у белару­скай мове мае значэнне 'папрасіць прыйсці; прапанаваць выканаць якую-небудзь работу, даручэнне'. У сказе Прадпрыемства пытаецца (імкнецца) перавыканаць план прошлага (мінулага) года выдзе­леныя словы варта замяніць словамі ў дужках. Неабходнасць такой праўкі выклікана тым, што ў беларускай мове слова пытацца мае значэнне 'звяртацца да каго-небудзь з пытаннём' і, вядома, не адпавядае рускаму дзеяслову пытаться 'пробовать, стремиться'; дзеепрыметнік прошлы ўжываецца толькі ў складзе граматычнага тэрміна прошлы час і не мае значэння 'які ўжо прайшоў, мінуў'.

 

Фармальны (нятворчы, непрафесійны) пераклад

 

Нярэдка пры перакладзе з рускай мовы на беларускую чужое слова толькі перадаецца сродкамі беларускай графікі. Такі нятвор­чы, фармальны пераклад называецца калькаваннем. Фармальны падыход меў месца пры перакладзе з рускай мовы выразаў точка зрения, отвечать требованиям, настоящее постановление, якія зусім не сталі беларускімі, набыўшы выгляд кропка зроку, адказваць патрабаванням, сапраўдная пастанова. Па-беларуску правільна пункт гледжання, адпавядаць патрабаванням, гэта пастанова.

Правільнасць маўлення: сінтаксічная норма. Даследчыкі мовы трапна заўважылі: душа мовы - сінтаксіс; якраз тут выяўляецца адметнасць спосабу і сродкаў перадачы думкі. Глыбока засвоіць мову нельга без спасціжэння яе сінтаксічнага ладу. Пры павярхоўным засваенні найбольшая колькасць памылак сустракаецца менавіта ў сінтаксісе - пабудове фразы. Існуюць істотныя разыходжанні ў сінтаксісе паміж беларускай і рускай мовамі, веданне якіх дапаможа пазбегнуць маўленчых памылак.


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 1882 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Метадычныя рэкамендацыі| Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)