Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Перакладу

Практычныя заданні | Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне | Практычныя заданні | Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю | Віды афіцыйна-справавых тэкстаў | Патрабаванні да афармлення дзелавых папер |


Читайте также:
  1. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую

Мова - гэта своеасаблівы код, праз які ажыццяўляецца абазначэнне прадметаў і з'яў рэчаіснасці пры дапамозе ўмоўных знакаў. У навуковай літаратуры пераклад вызначаецца як перавыражэнне, перакадзіраванне тэксту, створанага на адной мове, у тэкст на іншай мове. Гэта здзяйсняе перакладчык, які творча падбірае варыянт у залежнасці ад рэсурсаў мовы, тыпу і задач перакладу, асаблівасцей тэксту і свайго досведу. Пры гэтым адзінка перакладу адной мовы можа не супадаць з адзінкай перакладу іншай мовы.

Адзінкай перакладу лічыцца мінімальны моўны адрэзак першакрыніцы (тэксту-арыгінала), які семантычна ўспрымаецца як цэлае. У якасці адзінкі перакладу можа выступаць любы элемент моўнага ўзроўню - ад фанем (графем) да тэкстаў. У залежнасці ад гэтага можна вылучыць наступныя віды перакладу.

Гукавы пераклад - выкарыстоўваецца звычайна ў тых выпадках, калі пераклад іншамоўнага слова немагчымы або непажаданы, найчасцей пры запазычванні слоў для абазначэння паняццяў, якіх няма ў мове, на якую робіцца пераклад, у спецыфічнай літаратуры, на геаграфічных картах, у турыстычных даведніках, пры перакладзе прэйскурантаў, тэхнічнай дакументацыі і т.д. Пры гэтым гукі замяняюцца найбольш блізкімі да іх па гучанні (рус. Денис Дергачёв, Игорь Грещевский - бел. Дзяніс Дзергачоў, Ігар Грашчэўскі). Як бачым, для дакладнай і правільнай перадачы на пісьме іншамоўных уласных імёнаў неабходна ведаць фанетычныя законы беларускай мовы і іх замацаванне ў якасці арфаграфічных нормаў.

Памарфемны пераклад. Марфема выступае як адзінка перакла­ду вытворных слоў (до-сроч-н-ый - да-тэрмін-ов-ы, дел-о-производ- ств-о - справ-а-вод-ств-а, благ-о-творит-ель-н-ость - дабр-а-чын- н-асць). Від перакладу, які займае прамежкавае становішча паміж словаўтварэннем і запазычваннем, называецца калькаваннем. Калькаванне - стварэнне новых слоў са свайго моўнага матэрыялу, але на ўзор адпаведнай іншамоўнай лексемы. Калькі (словы, што ўтва- раюцца ў працэсе калькавання) адначасова з'яўляюцца вынікам і словаўтварэння, і запазычвання: агульнакарысны (з рус. общеполез­ный), грамадазнаўства (обществоведение), спажывецкі (потреби­тельский) і інш. Аднак не трэба імкнуцца да механічнага перакладу суадносных марфем, бо ў выніку можа атрымацца ненатуральнае, штучна створанае слова (правіцель, натхніцель, пенсіённы і інш.).

Памарфемна нельга перакладаць тапонімы (уласныя імёны геаграфічных аб'ектаў): напр., Красноводск, Североморск не могуць гучаць як Чырванаводск, Паўночнаморск, а толькі Краснаводск, Севераморск. Увогуле, перадача на іншую мову ўласных імёнаў - надзвычай складаная праблема лінгвістыкі. Для вырашэння спрэчных момантаў неабходна звяртацца да слоўнікаў.

Пераклад асобных слоў - адзін з самых распаўсюджаных відаў перакладу, пры якім да кожнага слова адной мовы адшукваецца адпаведнік у другой мове. Такім спосабам перакладаюцца простая па структуры сказы, напр.: Многие предприятия страны ищут пар­тнеров в далеком зарубежье - Многія прадпрыемствы краіны шукаюцъ партнёраў у далёкім замежжы. Аднак і пры такім, здавалася б, лёгкім спосабе перакладу могуць быць свае цяжкасці. Адной з іх з'яўляецца наяўнасць у любой мове сінонімаў, амонімаў, мнагазначных слоў, напр.: Мы достигли первых успехов в области региональ­ного сотрудничества - Мы дасягнулі першых поспехаў у галіне (не вобласці) рэгіянальнага супрацоўніцтва; Не приближайтесь к транс­портному средству, которое движется, до полной его остановки - Не набліжайцеся да транспартнага сродку, які рухаецца, да поўнага яго спынення (не прыпынку).

Пераклад слоў можа выклікаць цяжкасці пры перадачы на іншую мову безэквівалентнай лексікі (слоў, якія не маюць аднаслоўных эквівалентаў у іншай мове). Не маюць аднаслоўных беларускіх адпаведнікаў такія рускія словы, як, напрыклад, общаться - мець зносіны, отчество (імя па бацьку), скотник (даглядчык жывёлы).

Пераклад словазлучэнняў. Пры перакладзе словазлучэнняў (сэнсавых і граматычных аб'яднанняў некалькіх паўназначных слоў) не­абходна памятаць пра тое, што ў кожнай мовы свае асаблівасці выражэння граматычнай і сэнсавай сувязі слоў. Таму нават пераклад свабодных словазлучэнняў не варта разумець як пераклад асобных іх кампанентаў. Напр.: видеть своими глазами - бачыць на свае вочы (а не бачыць сваімі вачамі), поблагодарить его перед всеми - падзякавацъ яму пры ўсіх (а не падзякаваць яго перад усімі), управляющий делами - кіраўнік спраў (а не кіраўнік справамі).

Калі ў склад словазлучэння ўваходзіць некалькі кампанентаў, якія выражаюць цэласнае паняцце і па сваёй функцыі набліжаюцца да слова, то перакласці яго шляхам падбору эквівалентаў да кожнага кампанента паасобку немагчыма, не парушыўшы семантычнай цэласнасці словазлучэння. Такія фразеалагічныя спалучэнні перакладаюцца як адзінства і нярэдка зусім не супадаюць наборам кампанентаў з мовай арыгінала (напр., видеть насквозь - бачыць навы­лет, в конце концов - нарэшце, по крайней мере - прынамсі, был прав - меў рацыю, с бухты-барахты - проста з моста, зарубить на носу - заламаць асінку).

Пераклад сказаў. Калі сувязь паміж словамі ў сказе свабодная, то такі сказ можна перакласці па асобных словах ці словазлучэннях. Адзінкай перакладу сказ з'яўляецца пры перакладзе прыказак, прымавак, устойлівых клішэ і формул (надпісы, формулы ветлівасці). У гэтых выпадках сказ уяўляе сабой адзінства, якое, таксама як і фразеалагічнае словазлучэнне, нельга перакласці праз падбор эквівалентаў да яго частак. Галоўнае пры такім перакладзе - дакладна захаваць сэнс, пазбегнуць двухсэнсоўнасці. Параўн.: Пройти огонь, воду и медные трубы - 3 сямі печаў хлеб есці; Один в поле не воин - Адной рукою і вузла не завяжаш; Удачи Вам! - Хай Вам шчасціць!', Дабранач! - Доброй ночи!

Пераклад тэкстаў. Адзінкамі перакладу з'яўляюцца такія тэксты, як, напрыклад, паэтычныя творы, тэксты рэкламы, назвы мастацкіх твораў, бо яны ўяўляюць сабой семантычныя адзінствы.

Зрабіць якасны пераклад з адной мовы на другую дапамогуць перакладныя слоўнікі, а таксама моўны густ і дасведчанасць перакладчыка.


 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 191 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Практычныя заданні| Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)