Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Практычныя заданні. № 1 Прачытайце тэкст

З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі | Практычныя заданні | Тэма 3.3 Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю | Публіцыстычны стыль маўлення | Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю | Практычныя заданні | Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю |


Читайте также:
  1. Практычныя заданні
  2. Практычныя заданні
  3. Практычныя заданні
  4. Практычныя заданні
  5. Практычныя заданні
  6. Практычныя заданні

№ 1 Прачытайце тэкст. Вызначце асноўныя лексічныя асаблівасці навуковага стылю.

 

Монатанія - функцыянальны стан арганізма, які развіваецца пры аднастайнай рабочай нагрузцы, звязанай з доўгачасовым выкарыстаннем аднолькавх элементарных дзеянняў або з непарыўнай устойлівай канцэнтрацыяй увагі ва ўмовах дэфіцыту сэнсорнай інфармацыі. У маўленні монатанія праяўляецца ў адсутнасці меладычнай карэляцыі ў фаналагічнай сістэме, г.зн. невыкарыстанні танічнага націску для дыферэнцыяцыі гукавых абалонак слоў і марфем.

№ 2 Напішыце анатацыю на кнігу ці артыкул (на выбар).

 

№ 3 Напішыце рэферат на тэму «Навуковы стыль беларус­кай літаратурнай мовы», карыстаючыся энцыклапедыяй «Беларуская мова» (Мн., 1994, с.370-371), вучэбным дапаможнікам У.В.Анічэнкі «Асновы культуры маўлення і стылістыкі» (Мн.,1992, с.40-47).

 

№ 4 Прачытайце значэнні прыведзеных мнагазначных слоў. Вызначце тыя значэнні, у якіх словы могуць быць ужытыя ў навуковых тэкстах.

 

Адціснуць 1 Прыціснуўшы, пашкодзіць, аддзяліць, адрэзаць. 2 Сцісканнем аддзяліць вадкасць. 3 Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць. 4 Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым-небудзь. 5 Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спец.).

Банкруцтва 1 Неплацежаздольнасць у выніку разарэння даўжніка. 2 перан. Крушэнне, поўная няўдача ў ажыццяўленні чаго-небудзь.

Гандляр 1 Чалавек, які займаецца прыватным гандлем, купец. 2 Чалавек, які займаецца дробным рыначным або вулічным гандлем. 3 Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць уласную выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

Гаспадарыць 1 Весці гаспадарку. 2 Наводзіць дзе-небудзь парадкі па- свойму (неадабр.).

Знешні 1 Які знаходзіцца звонку, за межамі чаго-небудзь. 2 Які праяўляецца толькі з вонкавага боку і не адпавядае ўнутранаму стану. 3 перан. Павярхоўны, пазбаўлены глыбіні, унутранага зместу. 4 Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі.

Крызіс 1 Рэзкі, круты пералом у чым-небудзь, абвастрэнне становішча 2 Абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця. 3 Востры недахоп чаго-небудзь, цяжкае становішча.

Мацаваць 1 Трывала прымацоўваць. 2 У горнай справе - устанаўліваць крапеж. 3 У марской і авіяцыйнай справах - моцна прывязваць, замацоўваць. 4 перан. Рабіць моцным, узмацняць. 5 разм. Правяраць моц чаго-небудзь.

Фіксаваць 1 Адзначаць на паперы, замацоўваць што-небудзь у свядомасці (запісваць, запамінаць). 2 Канчаткова ўстанаўліваць. 3 Сканцэнтроўваць, накіроўваць. 4 Замацоўваць у пэўным становішчы. 5 Апрацоўваць (матэрыял) хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спец.).

Эканомны 1 Які ашчадна расходуе што-небудзь. 2 Сціплы ў расходах, які садзейнічае эканоміі. 3 Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-небудзь; эканамічны. (Паводле Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы)

 

№ 5 Прачытайце анатацыі і зрабіце іх структурна-семантычны аналіз. Перакладзіце першую анатацыю на беларускую мову.

1) Давыденко, Л.Н. Белорусский вектор экономического развития: учеб. пособие / Л.Н. Да­выденко, Е.Л. Давыденко. - Минск: БГПУ, 2006. - 159 с.

В пособии рассматриваются проблемы белорусской модели рыночного развития. Раскрываются требования ВТО к институциональным преобра­зованиям и инвестиционной привлекательности национальной экономики.

Адресуется студентам, преподавателям и аспирантам. Предназначается для работы в проблемных кружках по актуальным вопросам экономическо­го развития.

2) Пілецкі, В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку XXI ст.): вучэб.-метад. дапам. / В.А. Пілецкі. - Мінск: БДІІУ, 2007. - 192 с.

У дапаможніку прапанавана рэфератыўнае выкладанне курса ў выглядзе вучэбнай праграмы і факталагічных звестак. Даецца лаканічнае тлумачэнне сфармуляваных тэарэтычных палажэнняў. Змешчаны матэрыялы для сістэматызацыі засвоеных ведаў.

Адрасуецца студэнтам неэканамічных факультэтаў ВНУ, выкладчыкам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

3) Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапам. 2 ч. Ч. 1. / пад рэд. А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча. - 2-е выд. - Мінск: 5ДПУ, 2004. - 150 с.

У дапаможніку разглядаюцца пытанні станаўлення сусветнага традыцыйнага грамадства, усходнеславянскай цывілізацыі і беларускай народнасці. Асвятляюцца працэсы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Адрасуецца студэнтам БДПУ, аспірантам, выкладчыкам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

№ 6 Падрыхтуйце анатацыю да навукова-папулярнай кнігі. Пры гэтым можаце выкарыстоўваць наступныя звароты:

Кніга змяшчае...; У кнігу ўключаны (увайшлі)...; У кнізе змешчаны...; У кнізе аналізуюцца (вырашаюцца, выкладзены)...; Чытач знойдзе звесткі (інфармацыю) пра...; Кніга дае ўяўленне пра...; Твор (праца) прысвечаны(а)...; Аўтар робіць спробу вырашыць...; Аўтар расказвае (разважае, раскрывае, прапануе ўвазе чытачоў, прасочвае, разглядае) і г.д.

 

№ 7 Напішыце рэцэнзію ці водгук на тэкст па вашай спецыяльнасці. Пры неабходнасці звяртайцеся да клішыраваных выразаў:

 

У рабоце даследуецца (што?)...; Паказана (што?)...; Вялікае месца ў даследаванні займае разгляд (чаго?)...; У рабоце даецца характарыстыка (чаго?)...; Даследаванне праводзіцца праз разгляд такіх праблем, як...; У ра­боце аналізуецца (што?)...; Асноўная ўвага звяртаецца (на што?)...; Адзначаецца, што...; Падкрэсліваецца, што...; Асаблівая ўвага надаецца пытанням (чаго?)...; У рабоце знайшла адлюстраванне распрацоўка праблем (чаго?)...; Устанаўліваюцца крытэрыі (чаго?)...; У рабоце падрабязна асвятляюцца (што?)...; Разглядаецца (што?)...; Характарызуецца (што?)....

 

№ 8 Напішыце рэферат на адну з прапанаваных тэм:

1 Мова. Асоба. Радзіма.

2 Мова - духоўны скарб народа.

3 Мова - адзенне душы чалавека.

4 Моўная сітуацыя ў сучаснай Беларусі.

5 «Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.

6 Якасць - катэгорыя універсальная.

7 Рэклама - рухавік прагрэсу.

8 Як прывабіць спажыўца?

9 Гандляр - не махляр.

10 Этыкет гандлёва-эканамічных зносін.

11 Гісторыя ўзнікнення грошай.

12 Тэхнічны прагрэс і экалогія.

13 Гісторыя транспарту.

14 Сапраўдныя каштоўнасці.

 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 211 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Цытаты і спасылкі, іх афармленне| Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)