|
Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне. Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне і пад. больш значным і важкім.
Правілы афармлення цытат.
Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Напрыклад: Піфагору прыпісваюць выказванне: "Усё ёсць лік". Да лікаў (а ён меў на ўвазе толькі натуральныя лікі) ён хацеў звесці ўвесь свет, і матэматыку ў прыватнасці.
Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат). Напрыклад: Згодна з Ф.Энгельсам, "чыстая матэматыка мае сваім аб'ектам прасторавыя формы і колькасныя адносіны рэчаіснага свету". Гэтае вызначэнне не толькі апісвае аб'ект вывучэння матэматыкі, але і указвае яго паходжанне - рэчаісны свет.
Пропуск слоў у цытатах ці абрыў цытавання абазначаецца шматкроп'ем. Напрыклад: У гэтых лекцыях, выказваючыся словамі Р.Фейнмана, "... буду расказваць, як упарадкавана Прырода, але калі вам не падабаецца, як яна упарадкавана, гэта будзе перашкаджаць вашаму разуменню. Фізікі навучыліся вырашаць гэтую праблему: яны зразумелі, што падабаецца ім тэорыя ці не - няважна. Важна іншае - ці дае тэорыя прадказанні, якія ўзгадняюцца з эксперыментам..."
Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.
Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТа.
Літаратура: [1, с. 125 - 126], [3, с. 59]
Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 599 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | | | Практычныя заданні |