Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую

Навуковы стыль | Моўныя сродкі навуковага стылю | Жанравая разнастайнасць навуковага стылю | Цытаты і спасылкі, іх афармленне | Практычныя заданні | Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю | Віды афіцыйна-справавых тэкстаў | Патрабаванні да афармлення дзелавых папер | Практычныя заданні |


Читайте также:
  1. Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў
  2. Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю
  3. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ
  4. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі
  5. І гістарычныя карані беларускай мовы
  6. Лексіка беларускай мовы паводле і сферы ўжывання

Дзяржаўнасць беларускай і рускай моў у Рэспубліцы Беларусь выклікае патрэбу дасканалага валодання абедзвюма мовамі. Пера­клад з блізкіх, роднасных моў можа памылкова здавацца нескладанай працай. Але кожная мова валодае шэрагам лексічных і граматычных асаблівасцей, без добрага ведання якіх якасны пераклад наўрад ці магчымы. Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую неабходна памятаць пра наступныя разыходжанні паміж імі:

1 Разыходжанні ў націску. Шэраг суадносных беларускіх і рускіх лексем адрозніваюцца месцам націску: арест - арышт, арендован­ный - арэндаваны, момент - момант, степень - ступень, укомплек­тованный - укамплектаваны і інш.

2 Разыходжанні ў граматычных катэгорыях: родзе, ліку, склоне (рус. медаль, надпись, перепись, запись, подпись, продажа (ж. р.), зал (м. р.) - бел. медаль, надпіс, перапіс, запіс, подпіс, продаж (м. р.), зала (ж. р.); рус. крупа, поведение (толькі адз. л.) - бел. крупы, паводзіны (толькі мн. л), рус. дверь (адз. і мн. л.) - бел. дзверы (толькі мн. л.)).

Нярэдка пры перакладзе з рускай мовы на беларускую (і наадварот) змяняецца склон залежных кампанентаў словазлучэння: хо­дить по коридорам - хадзіць па калідорах, комиссия по жилищному строительству - камісія па жыллёвым будаўніцтве, диплом с отли­чием - диплом выдатніка, задержка за деньгами - затрымка ў грашах і інш.

Неабходна добра ведаць асаблівасці скланення назоўнікаў у бе­ларускай мове. Так, у адрозненне ад рускай мовы назоўнікі другога скланення ў форме роднага склону адзіночнага ліку ў беларускай мове могуць мець як канчаткі -а (-я), так і -у (-ю): маркетынгу, рын­ку, універсітэта і інш.

Нагадаем! У такіх выпадках выбар канчаткаў залежыць ад лексічнага значэння слова. 3 канчаткам -у (-ю) ужываюцца назоўнікі, што абазначаюць:

- абстрактныя паняцці, пачуцці, стан і т.д.: клопату, крыку, жалю;

- зборныя прадметы: калектыву, гаю, лесу, алешніку;

- рэчыўныя прадметы: мёду, маку, атласу. Але: хлеба, аўса;

- з'явы прыроды: грому, ветру;

- грамадскія фармацыі, вучэнні, тэорыі (як правіла, такія словы заканчваюцца на -ізм/-ызм): рэалізму, кансерватызму, парламентарызму;

- назвы захворванняў: грыпу, радыкуліту;

- месца, прастору, напрамак: краю, небасхілу, захаду. Але: поўдня.

3 такім канчаткам назоўнікі ўжываюцца ў фразеалагізмах: звесці з розуму, з веку ў век, не да густу.

Канчатак -а (-я) маюць назоўнікі, што абазначаюць:

- асоб, жывых істот: сябра, каня, школьніка, дырэктара;

- канкрэтныя прадметы: алоўка, сшытка;

- арганізацыі, прадпрыемствы, установы: завода, саюза, інстытута;

- неселеныя пункты, геаграфічныя назвы: горада, Мінска;

- адзінкі вымярэння: кілаграма, градуса, ампера;

- навуковыя тэрміны: кораня, сінуса;

- назвы розных відаў спорту, танцаў, гульняў: тэніса, вальса.

Увага! Выбар канчаткаў мнагазначных слоў абумоўлены кантэкстам (тэрмін, народ, дуб і інш.). Напр.: На плошчы было шмат народу і Развіццё беларускай мовы цесна звязана з гісторыяй беларускага народа.

Трэба памятаць! Назоўнікі другога скланення ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку і назоўнікі першага скланення ў месным склоне адзіночнага ліку пасля мяккіх асноў маюць канчатак -і: зямлі, у полі (параўн. рус.: земле, в поле). У адзначаных скло­нах назоўнікі з асновай на заднеязычныя [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с] і маюць канчаткі -е/-ы (не пад націскам) і -э (пад націскам): кніга - кнізе, эканоміка - эканоміцы, эпоха - эпосе, рака - на рацэ (параўн. рус.: книге, экономике, эпохе, на реке).

Назоўнік двор у месным склоне можа мець канчаткі -ы ці -э: на школьным двары (участак каля будынка) - на дварэ было сонечна (на вуліцы).

3 Разыходжанні ва ўтварэнні дзеепрыслоўяў незакончанага трывання: у беларускай мове выкарыстоўваюцца суфіксы -учы (-ючы), - ачы (-ячы) - гандлюючы, робячы і інш. Параўн. з рускай мовай: торгуя, делая.

Увага! У беларускай мове ўтвараюцца дзеепрыслоўі незаконча­нага трывання ад дзеясловаў біць, піць, віць, ліць, шыць, жаць (б'ючы, п'ючы, льючы), ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (мажучы, пішучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.

4 Разыходжанні ў адмаўленнях. У беларускай і рускай мовах ёсць шэраг слоў з адмаўленнем «не», «без» («бяз»), якія перакладаюцца з іншым адмаўленнем або ўвогуле без яго, напр.: рус. негодова­ние - бел. абурэнне, недостойно - ганебна, невесомость - бязважкасць, нескончаемый - бясконцы, непроизвольно - міжволі, небезынтерес­ный - даволі цікавы, небезызвестный - даволі вядомы, опасность - небяспека, безграмотность - непісьменнасць, бесчисленный - незлічоны і інш.

5 Несупадзенне ў аб'ёме лексічнага значэння. Шэраг мнагазначных слоў і слоў-амонімаў рускай мовы не з'яўляюцца такімі ж у беларускай і перакладаюцца рознымі словамі ў залежнасці ад зна­чэння (табліца 2). Напрыклад:

 

Табліца 2

 

Руская мова Беларуская мова
среда серада 'дзень тыдня'; асяроддзе 'сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў' (сацыяльнае асяроддзе)
почки ныркі 'ўнутраныя органы'; пупышкі(на галінках дрэў)
остановка спыненне (працэс спынення руху) прыпынак 'месца спынення' (прыпынак грамадскага транс­парту)
область вобласць 'частка якой-небудзь тэрыторыі' (Мінская вобласцъ); галіна (сфера, галіна народнай гаспадаркі)
лицо твар 'пярэдняя частка галавы чалавека'; асоба 'асобны чалавек, індывідуум' (давераная асоба, юры дычная асоба)
час час 'прамежак, пэўны момант; перыяд, эпоха' (вольны час; час абеду; даваенны час) гадзіна'60 мінут'
Таксама ж і беларускія мнагазначныя словы могуць перакладацца на рускую мову некалькімі адпаведнікамі ў залежнасці ад значэння
Руская мова Беларуская мова
свет свет 'Зямля, сусвет; галіна жыцця, дзейнасці, з'яў' (пада рожнічаць па свеце, свет навукі); святло 'прамяністая энергія; крыніца асвятлення (сонечнае святло; электрычнае святло)
судить судзіць 'разглядаць справу ў судовым парадку; ацэньваць' (судзіць махляра; судзіць футболъны матч)', меркаваць 'разважаць' (меркаваць аб рабоце па вышках)

 


 


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 912 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Перакладу| Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)