Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю | Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю | Віды афіцыйна-справавых тэкстаў | Патрабаванні да афармлення дзелавых папер | Практычныя заданні | Перакладу | Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую | Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове | Практычныя заданні | Метадычныя рэкамендацыі |


Читайте также:
  1. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую
  2. Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю
  3. Публічная прамова, яе асаблівасці

1 Дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, глуміцца, дзівіцца ўтвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з (са): смя­яцца з яго, кпіць з суседа, дзівіцца з прапановы, жартаваць са знаёмага. Адпаведныя ж рускія дзеясловы кіруюць творным склонам з прыназоўнікам над: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой.

2 Дзеясловы руху ісці, бегчы, ляцець, ехаць, плыцъ, несціся і інш., а таксама дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам па: пайсці па ваду, бегчы па дапамогу, ехаць па білеты. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі - назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі таксама ўжываюцца ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам у: ісці ў маліны, пойдзем у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках ужываецца прыназоўнік за: - идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак (пайсці за вадой - пайсці па цячэнні ракі).

3 Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення (гаварыцъ, шаптацъ, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць) утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыцъ пра ўраджай, клапаціцца пра дзяцей, маўчаць пра здарэнне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам о (об): говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях, писать об этом.

4 Пры дзеясловах ветлівасці дзякавацъ (падзякаваць), аддзячыць, выбачаць, прабачыць, дараваць дапаўненне ставіцца ў фор­ме давальнага склону без прыназоўніка: дзякую кіраўніку, даруйце мне, выбачайце нам. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, извините меня.

5 3 дзеясловамі ажаніць, ажаніцца дапаўненне выкарыстоўваецца ў форме творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Таняй, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікам меснага склону з прыназоўнікам на: женился на Тане, женили на нелюбимой.

6 Дзеясловы са значэннем дзеяння і стану (хадзіць, ляцець, су- стракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам з прыназоўнікам па: хадзіць па балотах, бачыцца па вечарах. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам по: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам.

7 Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў фор­ме меснага склону з прыназоўнікам па: сумаваць па вясне.

8 3 дзеясловамі хварэць, захварэць, прахварэць і прыметнікам хворы дапаўненне ўжываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на ангіну. Параўн. у рускай мове: болеть гриппом, больной ангиной.

9 Лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры спалу­чаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнага склону множнага ліку: два выдатныя студэнты, тры цікавыя краіны. Параўн. у рускай мове: два замечательных студента, три интересных страны.

10 У параўнальных канструкцыях пры асноўным слове - прыметніку ў форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: разумнейшы за яго, смялейшы за ўсіх, прыгажэйшая за іншых, мацнейшы за брата. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.

11 У ролі выказніка выкарыстоўваюцца поўныя формы прыметнікаў: ён здаровы, разумны, старанны; яна прыгожая, здольная, вясёлая.

12 У беларускай мове значна часцей, чым у рускай, выкарыстоўваюцца дапасаваныя азначэнні, утвораныя ад назваў асоб, жывых істот: бацькаў кажух, сестрына хустка, Андрэева кніга, сябрава дапамога.

13 Словазлучэнні з прыназоўнікам праз выражаюць:

- прычынныя адносіны: спазніцца праз яго;

- часавыя адносіны: вярнуцца праз тыдзень;

- лакальныя адносіны: Праз дзіравы дах свяцілася зорнае неба.

Прыназоўнік праз ужываецца ў словаспалучэннях праз слёзы, праз смех, праз сон, праз зубы і пад.

14 Пры вызначэнні адлегласці ўжываюцца спалучэнні з прыназоўнікам за: за сорак вёрст ад чыгункі.

Прыназоўнік за ўжываецца таксама і пры абазначэнні аб'екта, які з'яўляецца перашкодай: за ветрам нічога не чуваць, за туманам нічога не відаць.

15 Да слова дзякуй дапасуюцца прыметнікі ў форме мужчынскага роду: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй.

16 Параўнальныя канструкцыі ўводзяцца ў сказ з дапамогай злучнікаў як, быццам, што: На небе хмари, як палотны, // Паўночны вецер рассцілае» (Я.Колас); Брызент, быццам ветразь, надзімаўся і трапятаў на вятры (I. Мележ); Сон навальваецца як сцяна. Спіш - што мёртвы (І.Мележ).

17 Пытальныя сказы ўтрымліваюць часціцу ці: Ці падрыхтавалі вы паведамленне?

Акрамя таго, неабходна памятаць, што ў беларускай мове ёсць шмат ішнаструктурных (у параўнанні з рускай мовай) адпаведнікаў. Гэта выразна відаць з табліцы 3.


 

Табліца 3 - Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў

параўнанні з рускай

 

Беларуская мова Руская мова
выбраць на свой густ з нагоды свята ісці лесам на ўсіх напрамках у адпаведнасці з законам на маю думку у выхадныя дні раніцамі увесну створаны на ўзор жыць каля самага мора на святочны стол заданне дадому два разы на тыдзень на выбар загадчык чаго выпраўленне памылак стаяць пры мікрафоне чытаць самому сабе у рэшце рэшт абсалютна, зусім даслаць на адрас сапраўды а 17-й гадзіне выбрать по своему вкусу по случаю праздника идти по лесу по всем направлениям по закону по моему мнению по выходным дням по утрам по весне создан по образцу жить у самого моря к праздничному столу задание на дом два раза в неделю по выбору заведующий чем работа над ошибками стоять у микрофона читать про себя в конце концов ровным счётом отправить по адресу право же в 17 часов

 

Цэнтральная камунікатыўная якасць маўлення - гэта правільнасць. Яна патрабуе падпарадкавання адзінак мовы правілам або нормам. Правільным або беспамылковым лічыцца маўленне, якое не дапускае парушэння абавязковых норм літаратурнай мовы: арфаэпічных, арфаграфічных, акцэнталагічных, пунктуацыйных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных, стылістычных, фразеалагічных.

Арфаэпічныя нормы - гэта правільнасць вымаўлення гукаў, спалучэнняў, а таксама правільнасць інтанацыі. Дадзеныя нормы рэгулююць вымаўленне як асобных гукаў, так і спалучэнняў у межах слоў. Напрыклад, беларусам уласцівы такі цвёрды гук, як ч (у рускай мове вымаўляецца мякка): чорны, інфрачырвоны, чарназём. Гук р у беларускай мове толькі цвёрды: рэквізіт, рэклама, рамонт, рыбны (у рускай мове вымаўляецца і цвёрда, і мякка).

У нацыянальнай літаратурнай мове напісанне можа супадаць з вымаўленнем або не супадаць. Напрыклад: снег, цяжкі, зарад. Для некаторых формаў існуюць варыянты: калодзеж і калодзезь, канешне і канечне. У складанай сітуацыі двухмоўя (білінгвізму) нярэдка парушаюцца арфаэпічныя нормы: беларусам характэрна вымаўленне зацвярдзелых зычных, своеасаблівае вымаўленне гука г, асімілятыўная або суседняя мяккасць і інш. Такія фанетычныя рысы вельмі ўстойлівыя і могуць захоўвацца ўсё жыццё.

Арфаграфічныя нормы - гэта правільнасць перадачы гукаў і іх спалучэнняў на пісьме. Нормы арфаграфіі ўключаюць правапіс галосных (прыстаўных галосных, і, ы пасля прыставак, аканне, яканне і інш.), зычных (д - дз’, т - ц’, й і ў, глухіх і звонкіх, свісцячых і шыпячых і інш.), апострафа і мяккага знака, правілы пераносу слоў, напісання разам, асобна і праз дэфіс і г.д. Напрыклад: маса (бел.) - масса (рус.), энергія (бел.) - энергия (рус.), каэфіцыент (бел.) - коэффициент (рус.), медзь (бел.) - медь (рус.).

Акцэнталагічныя нормы - правільнасць пастаноўкі націску ў словах. Пры дапамозе націску адрозніваюцца розныя словы і іх формы ў мове: пры́клад - прыкла́д, рассы́паць - рассыпа́ць, ва́раны - вараны́.

Няправільная пастаноўка націску сведчыць пра нізкую культуру маўлення асобы: правільна вымаўляць кіламе́тр, дакуме́нт, чатырна́ццаць, дагаво́р, а няправільна - кіло́метр, даку́мент, чаты́рнаццаць, до́гавар. Асобнае месца адводзіцца лагічнаму націску, які інтанацыйна выдзяляе важнае слова ці спалучэнне з мэтай сканцэнтраваць на ім увагу.

Пунктуацыйныя нормы - гэта правільная пастаноўка знакаў прыпынку на пісьме. Ва ўсіх славянскіх мовах правілы сучаснай пунктуацыі аднолькавыя, яны даюць магчымасць раздзяліць пісьмовае маўленне на асобныя сэнсава-граматычныя часткі для іх правільнага ўспрыняцця.

Лексічныя нормы рэгулююць адэкватны выбар слоў у канкрэтнай моўнай сітуацыі. Яны замацаваны ў тлумачальных слоўніках, падручніках і даведніках. Для правільнага выкарыстання лексічных адзінак неабходна ведаць іх значэнне, улічваць мнагазначнасць, сінанімічнасць. Напрыклад: вільгаць ці вільготнасць, напружанне ці напружанасць, сяліба ці сядзіба.

Словаўтваральныя нормы - гэта правільнасць утварэння слоў асноўнымі спосабамі, правільнасць падзелу слоў на значымыя часткі. Уменне правільна падзяліць слова на састаўныя часткі дапамагае пазбегнуць памылак, звязаных з напісаннем, выкарыстаннем, разуменнем значэння. Напрыклад: тэрміновы - датэрміновы, поле - палявы, запісаць - запіс, рабочы чалавек - рабочы.

Марфалагічныя нормы - правільнасць формаўтварэння і словазмянення самастойных часцін мовы: назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў, прыслоўяў, займеннікаў. Напрыклад, неабходна адрозніваць род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах: насып (бел.) - насыпь (рус.), няправільны дроб (бел.) - неправильная дробь (рус.), пыл (бел.) - пыль (рус.), подпіс (бел.) - подпись (рус.).Марфалагічныя нормы з’яўляюцца даволі стабільнымі, але могуць парушацца людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам дыялектнай або рускай мовы.

Сінтаксічныя нормы - правільнасць будовы словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне моўных адзінак у словазлучэннях ці сказах. Напрыклад, у словазлучэннях выяўляюцца нацыянальныя спецыфічныя рысы: прабачце мне (бел.) - извините меня (рус.), больш за дзесяць гадоў (бел.) - более десяти лет (рус.), будынак на пяць паверхаў (бел.) - здание в пять этажей (рус.).

Стылістычныя нормы - гэта правілы ўжывання моўных сродкаў адпаведна стылю. Выконваць стылістычныя нормы - гэта значыць умець правільна ўжываць сродкі з эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, умець адбіраць моўныя адзінкі адпаведна зместу, стылю, жанру. Напрыклад, толькі афіцыйна-справавому стылю ўласціва вялікая колькасць канцылярызмаў: прыцягнуць да адказнасці, узяць на кантроль, давесці да ведама, якія не павінны актыўна выкарыстоўвацца іншымі стылямі, асабліва вуснымі.

Фразеалагічныя нормы - гэта правільнасць ужывання такіх устойлівых адзінак, як фразеалагізмы. Гэта адпаведнасць выбару фразеалагізмаў, веданне іх значэння. Нормы знаходзяць праяўленне пераважна ў мастацкім і гутарковым стылях. Напрыклад, частотнымі з’яўляюцца такія фразеалагізмы, як балючае месца, тут як тут, душа ў душу, на свае вочы і інш.

Правільнасць маўлення - асноўная рыса пісьмовай мовы, якая ўласціва найперш такім стылям, як навуковы, афіцыйна-справавы і публіцыстычны. Парушэнне нормаў правільнасці недапушчальна ў гэтых стылях, таму што мова навукі, справаводства, сродкаў масавай інфармацыі - узорная мова, якая не дапускае недакладнасці, бязграматнасці, некампетэнтнасці, недасведчанасці.


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 1359 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Правільнасць маўлення і моўныя нормы| Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення,як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)