Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Публічная прамова, яе асаблівасці

Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую | Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове | Практычныя заданні | Метадычныя рэкамендацыі | Правільнасць маўлення і моўныя нормы | Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў | Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення,як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня. | Кантрольныя пытанні | Практычныя заданні | Дыялагічнага маўлення |


Читайте также:
  1. Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў
  2. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую
  3. Асаблівасці размоўнага (гутарковага) стылю

Публічная (лац. publicus - грамадскі) прамо­ва - вуснае выступленне, звернутае да слухачоў, якое мае на мэце растлумачыць, пераканаць, даказаць што-небудзь, уздзейнічаць на свядомасць і пачуцці аўдыторыі. Публічная прамова характарызуецца прадуманасцю, тэматычнай скіраванасцю, непасрэдным кантактам з аўдыторыяй, устаноўкай на слухачоў. У залежнасці ад мэты выступления вылучаюць наступныя віды прамоў: інфармацыйная, пераканальная, пабуджальная (агітацыйная) і забаўляльная.

Інфармацыйная прамова (паведамленне, справаздача, даклад і інш.) мае на мэце праінфармаваць слухачоў па пэўнай тэме. Прамоўца павінен улічваць узрост, пазнавальныя інтарэсы аўдыторыі. Выкарыстоўваецца правераная, дакладная інфармацыя, падбіраюцца факты, аргументы.

Пераканальная прамова (урачыстая, віншавальная і інш.) скіравана на тое, каб пераканаць, прымусіць паверыць у праўдзівасць сцвярджэнняў, думак. У такой прамове неабходна ўлічваць эмацыянальны настрой слухачоў, іх адносіны да сітуацыі, тэмы выступления.

Пабуджальная прамова скіравана на тое, каб пабудзіць, заклікаць слухачоў да пэўнага дзеяння, паўплываць на іх пачуцці. Прамова павінна даваць адказ на пытанні: што трэба зрабіць? Чаму гэта неабходна зрабіць?

Забаўляльная прамова мае забаўляльную, займальную скіраванасць.

Кампазіцыя прамовы мае тры элементы: уступ, асноўную частку і заключэнне. Ва ўступе акрэсліваюцца тэма і задачы прамовы, ставіцца мэта зацікавіць, выклікаць увагу слухачоў. Ва ўступнай частцы можна звярнуцца да актуальнасці тэмы, растлумачыць асноўныя паняцці, тэрміны, працытаваць аўтарытэтныя выказванні, паведаміць план пра­мовы.

У асноўнай частцы з дапамогай фактаў, аргументаў раскрываецца сутнасць тэмы. Лагічна ад асобных, канкрэтных з'яў пераходзіць да абагульненняў, выяўлення заканамернасцяў. У заключэнні падводзяцца вынікі выступления. Можна перадаць асноўныя думкі ў форме тэзісаў, выказаць асабістыя адносіны да тэмы выступлення, назваць нявырашаныя праблемы.


Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 1249 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Практычныя заданні| Асноўныя віды публічных прамоў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)