Читайте также: |
|
Паведамленне - выступление, якое рыхтуецца на матэрыяле адной або некалькіх крыніц. У аснове працы над паведамленнем ляжыць асэнсаванне асноўных ідэй прачытанага. План паведамлення на лінгвістычную тэму можа быць такім:
- тэма паведамлення, яго праблематыка;
- з гісторыі вывучэння пытання;
- тлумачэнне асноўных тэрмінаў, паняццяў;
- агляд розных поглядаў на праблему, супастаўленне падыходаў розных вучоных;
- абагульненне, падвядзенне вывадаў.
Лекцыя - від інфармацыйнай прамовы з адукацыйнай мэтай у школе, ВНУ, на семінары і г. д. Лекцыя патрабуе навуковага выкладу матэрыялу, логікі ў разважаннях, прадуманых прыкладаў, аргументаваных вывадаў. Рыхтуючыся да гэтага віду прамовы, лектар:
- акрэслівае тэму, задачы лекцыі, яе пераемнасць з вядомым матэрыялам;
- прадумвае, як суаднесці матэрыял з узроўнем ведаў слухачоў (вучняў, студэнтаў, спецыялістаў);
- складае план, запісвае асноўныя факты, лічбы, прозвішчы, фрагменты або ўвесь тэкст лекцыі (невыпадкова ўжываецца выраз чытаць лекцыю).
План лекцыі і літаратура да тэмы, як правіла, паведамляюцца слухачам.Навукова-папулярная лекцыя мае на мэце зацікавіць слухачоў, падтрымаць іх увагу да тэмы, праблемы.
Дыскусія (лац. discussio - даследаванне) - гэта спрэчка, абмеркаванне праблемы, у якім прымае ўдзел некалькі чалавек, кожны з якіх адстойвае сваю думку, пазіцыю. Мэта правядзення дыскусіі - выяўленне розных пунктаў погляду на праблему, што дапамагае пошуку ісціны, а таксама выхаванне культуры моўных зносін у час спрэчкі.
Пры дыскутаванні важна не скажаць думкі апанентаў, з павагай ставіцца да чужых поглядаў. Пажадана выбраць вядучага, які б падводзіў вынікі, абагульняў блізкія, сходныя пазіцыі, удакладняў прадмет спрэчкі, выяўляў разыходжанні. Трэба памятаць: дыскусія - гэта найперш супрацоўніцтва, сумесная дзейнасць для спасціжэння ісціны.
Дата добавления: 2015-09-02; просмотров: 206 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Публічная прамова, яе асаблівасці | | | Інтанацыйныя сродкі афармлення вуснай мовы |