Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Аналіз дадзенай тэмы найлепш пачаць з разгляду пытання аб узаемаадносінах розных

Лекцыя 11. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі | Агульная методыка правядзення практычных заняткаў | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады

Аналіз дадзенай тэмы найлепш пачаць з разгляду пытання аб узаемаадносінах розных палітычных сіл на тэрыторыі Беларусі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі 1917 г. (Лютаўскай буржуаз- най і Кастрычніцкай сацыялістычнай). Вызначце пазіцыі ма- нархістаў, сацыял-дэмакратаў, ліберальна-буржуазных, нацыя- нальных беларускіх арганізацый па пытаннях адносін да вай- ны, вырашэння аграрнага пытання і пытання аб уладзе. не за- бывайце, што гэтыя падзеі адбываюцца на фоне ўдзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне. У чым сутнасць двоеўладдзя? Адзнач- це храналагічны час яго існавання і асаблівасці на Беларусі. як з


кастрычніка па жнівень 1917 г. змянілася стратэгічная і тактыч- ная лінія бальшавікоў па пытанні аб прыходзе да ўлады ў Расіі? затым прасачыце паслядоўнасць і логіку падзей, падчас якіх

на тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Трэба таксама звярнуць увагу на ход працэсу легітымізацыі бальшавіц- кай улады (Аблвыкамзах, снК заходняй вобласці). Адзначым, што ў выніку палітычных узрушэнняў кастрычніка – снежня 1917 г. бальшавікі змаглі атрымаць перамогу над сваімі праціўнікамі (лі- беральныя сілы, а пазней нацыянальны рух) і на дадзеным эта- пе зацвердзіць сваю ўладу на тэрыторыі Беларусі.

У трэцім пытанні паспрабуйце раскрыць сэнс супярэчнасцяў паміж бальшавіцкай уладай і нацыянальнымі сіламі па пытаннях грамадска-палітычнага і нацыянальна-дзяржаўнага строю Бела- русі. неабходна ўлічваць рознасць пазіцый па нацыянальным пытанні лідэраў Аблвыкамзаха і цэнтральнага ўрада бальшавікоў на чале з У.I. Леніным. затым у цэнтры ўвагі павінны аказацца непасрэдна падзеі падрыхтоўкі, правядзення і роспуску Першага Усебеларускага з’езда, а таксама ўплыву гэтай падзеі на далей- шыя дзеянні беларускіх нацыянальных арганізацый.

Першы Усебеларускі з’езд, нягледзячы на роспуск, здолеў звярнуць увагу новай улады на неабходнасць вырашэння нацыя- нальнага пытання. Абвяшчэнне БнР стала спробай правалібераль- нага крыла нацыянальнага руху рэалізаваць нацыянальна-дэма- кратычны ідэал беларускай дзяржаўнасці. звярніце ўвагу на тое, што гэтая спроба ажыцявілася ва ўмовах германскай акупацыі Беларусі. нявырашанасць пытання аб узаемаадносінах з нямец- кімі ўладамі прывяла ў выніку да крызісу кіруючых органаў БнР. спыніцеся на раскрыцці зместу і сэнсу трох Устаўных грамат БнР. Паспрабуйце ацаніць значэнне БнР для беларускай гісторыі. зрабіце вывад аб асноўных тэндэнцыях палітычнай і нацыя-

нальнай гісторыі Беларусі ў 1917–1918 гг.



Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 124 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)