Читайте также: |
|
Падрыхтоўка да дадзенай тэмы патрабуе пільнага аналізу сітуа- цыі, у якой апынулася Рэч Паспалітая ў XVIII ст. Вы павінны ўважліва разгледзець як унутраныя, так і знешнія прычыны за- няпаду гэтай калісьці ўплывовай еўрапейскай дзяржавы. У сувязі з гэтым, звярніце ўвагу на сацыяльна-палітычны лад Рэчы Па- спалітай. чаму гісторыкі часам называюць яго “шляхецкай анар- хіяй”? Паспрабуйце параўнаць дзяржаўную сістэму кіраўніцтва Рэчы Паспалітай з тагачаснымі дзяржаўнымі сістэмамі іншых краін, у першую чаргу Расіі, Прусіі і Аўстрыі. чаму асаблівае становішча шляхты замаруджвала развіццё дзяржавы? Адказы на гэтыя пытанні дазволяць вам зразумець прычыны, па якіх Рэч Паспалітая пасля войнаў XVII – пачатку XVIII ст. трапіла ў па- літычную залежнасць ад суседніх дзяржаў і з вялікай цяжкасцю здолела аднавіць сваю эканоміку. Уважліва прасачыце за ходам падзей пасля выбрання каралём станіслава-Аўгуста Панятоўска- га (1764). якія рэформы былі праведзены? якія мэты яны праду- гледжвалі і якія вынікі мелі? што паслужыла галоўнай прычынай узбуджэння дысідэнтцкага пытання (прааналізуйце яго сутнасць), арганізацыі Торуньскай, слуцкай і Барскай канфедэрацый? якія дзяржавы прынялі ўдзел у першым падзеле Рэчы Паспалітай і чаму? як першы падзел адбіўся на лёсе беларускіх зямель?
Пасля першага падзелу ў Рэчы Паспалітай была зроблена спроба правядзення шэрагу рэформаў. Гэтым пытанням пры- свечана дзейнасць чатырохгадовага сойма. Кульмінацыяй спро- баў палітычнай эліты Рэчы Паспалітай умацаваць палітычны лад краіны становіцца прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Вам трэ- ба вызначыць як станоўчыя, так і адмоўныя бакі дадзенага акта (ліквідацыя аўтаноміі ВКЛ, захаванне адзінай дзяржаўнай рэлігіі – каталіцызму, адзінай дзяржаўнай мовы – польскай, прыгонна- га права і г.д.), а адсюль – і розныя пазіцыі насельніцтва Рэчы Паспалітай адносна дадзенай канстытуцыі. Вызначце сутнасць прэтэнзій Тарговіцкай канфедэрацыі. Параўнайце Канстытуцыі 1791 і 1793 гг. Раскажыце аб умовах другога падзелу.
Пры разглядзе апошняга пытання трэба вылучыць галоўныя мэты паўстання 1794 г. і прычыны яго паражэння. зрабіце вывад аб выніках далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 69 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Літаратура | | | Літаратура |