Читайте также: |
|
У пачатку дадзенай тэмы важна, перш за ўсё, зразумець сут- насць паняцця “феадалізм”. Вызначце асноўныя рысы феадаль- нага спосабу вытворчасці. Дайце каментарый перадумоваў фар- міравання феадальнай залежнасці сялян. што такое вотчына? У сваім развіцці феадальны спосаб вытворчасці прайшоў тры этапы. Прааналізуйце змест кожнага з гэтых этапаў. затым на прыкла- дзе дзяржавы франкаў дайце характарыстыку феадалізму ў за- ходняй еўропе. Вызначце асаблівасці пачатковага перыяду раз- віцця феадалізму на землях усходніх славян. што такое шмату- кладная гаспадарка?
Фарміраванне феадальных адносін на беларускіх землях адбывалася на тэрыторыі першых раннефеадальных дзяржаў- княстваў – Полацкага і Тураўскага. неабходна прааналізаваць асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця Полаччыны (цэнтр крывічоў-палачан) і Тураўшчыны (цэнтр дрыгавічоў). чаму, на вашу думку, Полацкае княства значна раней за астатнія землі Бе- ларусі пачало барацьбу за незалежнасць? Вызначце асноўныя фактары росквіту Полаччыны пры князі Усяславе Брачыславічы (1044–1101). Прааналізуйце значэнне Полацкага княства для гісторыі Беларусі. У чым спецыфіка палітычнай гісторыі Тураўс- кай зямель? што сабой ўяўляў грамадска-палітычны лад Полац- кай і Тураўскай зямлі? Вызначце функцыі асноўных органаў зака- надаўчай (веча) і выканаўчай (князь) улады ў Полацкім княстве ў хІІ–хІІІ стст. У чым спецыфіка палітычнага ладу Тураўшчыны? звяртаючыся да трэцяга пытання тэмы, вызначце, перш за ўсё, якую ролю адыгрывала рэлігія ў жыцці старажытнага чала- века, як яна ўплывала на яго паводзіны, на адносіны ў грамадст- ве. што сабой уяўляла паганства старажытных насельнікаў Бе- ларусі? чым яно адрознівалася ад вераванняў суседзяў? якім ба- гам і духам пакляняліся нашы продкі? які тып пахавання існа- ваў у славян дахрысціянскага перыяду? на развіццё пісьмова- сці, літаратуры, грамадскай думкі, архітэктуры і мастацтва Бе- ларусі х – першай паловы хІІІ ст. вялікі ўплыў аказала прыняц- це хрысціянства. чым быў абумоўлены гэты крок? чаму выбар Уладзіміра Полацкага аказаўся на баку Візантыйскага хрысціян-
ства? як ішло распаўсюджванне новай веры на нашых землях? Падкрэсліце станоўчыя і адмоўныя вынікі прыняцця хрысціян- ства на ўсходнеславянскіх землях.
затым разгледзьце пытанне аб з’яўленні на беларускіх зе- млях кірылічнай сістэмы пісьма. ці існавала пісьмовасць на Бе- ларусі да канца х ст.? якія версіі падае на гэты конт сучасная бе- ларуская гістарыяграфія? якія археалагічныя знаходкі сведчаць аб распаўсюджванні пісьменнасці нават сярод простага насель- ніцтва? Раскажыце аб развіцці старажытнабеларускай літаратуры, праілюстраваўшы адказ характарыстыкай творчасці беларускіх хрысціянскіх аўтараў. чаму старажытнабеларуская літаратура насіла пераважна рэлігійны характар?
Разам з важкімі зменамі ва ўсталяванні пісьмовасці, літа- ратуры, развіцці асветы на ўсходнеславянскіх землях прыняц- це хрысціянства істотна паўплывала на развіццё дойлідства. Раскажыце аб будаўніцтве сафійскага сабора ў Полацку. якія функцыі выконвала гэтая пабудова? У хІІ ст., з наступленнем феадальнай раздробленасці, пачынаюць фарміравацца мясцо- выя школы дойлідства. Дарэчы прыдасца і аналіз асноўных рыс полацкай і гарадзенскай архітэктурных школ на прыкладзе за- хаваных да гэтага часу царквы святога спаса (Полацк) і Бары- саглебскай /Каложскай царквы (Гародня).
завяршаючы падрыхтоўку дадзенай тэмы зрабіце вывад аб узроўні духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага рэгіёну ў Іх – пачатку хІІІ стст.
Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 104 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Літаратура | | | Літаратура |