Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. ніжняя храналагічная мяжа дадзенай тэмы пачынаецца з часоў

Літаратура | Метадычныя парады | Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг. | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Кіруемая самастойная работа па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённай формы навучання | Літаратура | Метадычныя парады |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады

ніжняя храналагічная мяжа дадзенай тэмы пачынаецца з часоў, якія наступаюць пасля ліберальна-буржуазных рэформаў другой паловы хІх ст. і нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гг. Гэтыя падзеі істотна паўплывалі на фарміраван- не новай грамадска-палітычнай сітуацыі. У Расійскай імперыі з’яўляюцца шырокія грамадска-палітычныя рухі – народніцкі і сацыял-дэмакратычны. У чым сутнасць гэтых новых тэорый? якія формы яны набываюць на беларускіх землях? як уплыва- юць на фарміраванне першых палітычных партый?

Буржуазная рэвалюцыя 1905–1907 гг. стала вынікам глыбо- кага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу. Адзначце ас- ноўныя падзеі гэтай рэвалюцыі на Беларусі, прааналізуйце вынікі і прычыны паражэння.

Другое пытанне тэмы прысвечана аналізу эканамічнай сіту- ацыі ў краіне, якая склалася ў парэформенны перыяд. Пераход да капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы ішоў надзвы- чай марудна. Высветліце асноўныя прычыны гэтага. Дайце агуль- ную характарыстыку сельскагаспадарчай вытворчасці. Вызнач-


це асноўныя мэты, ход і вынікі сталыпінскай аграрнай рэфор- мы на Беларусі.

Раскажыце аб развіцці капіталізму ў прамысловасці. як ад- бываецца працэс фарміравання новых сацыяльных груп – бур- жуазіі і наёмных рабочых?

Адна з асноўных цяжкасцей, з якой сутыкаюцца студэнты пры падрыхтоўцы пытання аб развіцці беларускай культуры ва ўмовах царскай Расіі, звязана з вялікім аб’ёмам матэрыялу, што раскіданы, як правіла, па некалькіх раздзелах падручніка. Таму, надаючы вялікую ўвагу асобным падзеям, яны часта не бачаць агульных тэндэнцый у развіцці нашай культуры перыяду зна- ходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Галоўная зада- ча дадзенай работы якраз і заключаецца ў вызначэнні агульнага накірунку культурных працэсаў гэтага часу.

значны ўплыў на развіццё беларускай культуры аказвае спа- чатку пераважна польская, а пазней, пасля рэвалюцыйных пад- зей 1830-х і 1860-х гг., руская культура. на беларускіх землях распаўсюджваецца жорсткі прыгнёт з боку царскай улады, якая імкнецца даказаць, што гэтая тэрыторыя з’яўляецца заходняй часткай Расійскай імперыі, а яе насельніцтва не мае сваёй этніч- най адметнасці (ідэялогія “заходнерусізму”). на пачатку хІх ст. наступае новы этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы, якая пачала адраджацца на аснове фальклорных твораў і гаво- рак жыхароў вёскі. Але большая частка літаратурных твораў пер- шай паловы хІх ст. пісалася па-польску. чаму, на ваш погляд, многія беларускамоўныя творы гэтага часу насілі ананімны ха- рактар? значныя зрухі і змены адбыліся ў галіне асветы. яны былі выкліканы ўцягненнем сістэмы народнай асветы ў агуль- нарасійскую, а таксама працэсам пашырэння і дэмакратызацыі асветы. Раскажыце аб дзейнасці Віленскай навучальнай акругі (1803–1824, 1850–1917) і яе цэнтра – Віленскага універсітэта. як палітычныя падзеі ўплывалі на змены ўрадавай палітыкі ў галі- не асветы? Ацаніце ўзровень школьнай і прафесійнай адукацыі хІх – пачатку хх ст.

Пачалося навуковае даследаванне Беларусі. Да пачатку хх ст. найбольшыя поспехі былі дасягнуты ў этнаграфіі, мовазнаўстве


і фалькларыстыцы. Вызначце прозвішчы навукоўцаў, чые рабо- ты прысвечаны вывучэнню беларускага краю.

новыя тэндэнцыі адзначаюцца ў беларускім тэатры, выяўлен- чым мастацтве (фарміруюцца новыя адметныя жанры), архітэк- туры (стылі класіцызму, “гістарызму”, мадэрна). Беларускае ма- стацтва набывае ярка выражаны свецкі характар.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)