Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Метадычныя парады. Практычны занятак ахоплівае працяглы храналагічны перыяд

Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Літаратура | Метадычныя парады | Тэма 1. Беларусь у 1914–1939 гг. |


Читайте также:
  1. Метадычныя парады
  2. Метадычныя парады
  3. Метадычныя парады
  4. Метадычныя парады
  5. Метадычныя парады
  6. Метадычныя парады

Практычны занятак ахоплівае працяглы храналагічны перыяд, на працягу якога ў гісторыі нашай краіны адбыліся значныя зме- ны: па тэрыторыі Беларусі пракацілася Першая сусветная вайна, была знішчана манархія і абвешчана рэспубліка, а пасля прыхо- ду да ўлады партыі бальшавікоў краіна абрала шлях пабудовы сацыялістычнага ладу жыцця. Важкім фактарам гэтага перыя- ду для нашай гісторыі стала абвяшчэнне незалежнай Беларус- кай краіны.

Аналіз другога пытання найлепш пачаць з разгляду узаема- адносін розных палітычных сіл на тэрыторыі Беларусі ў перыяд паміж дзвюма рэвалюцыямі 1917 г. (Лютаўскай буржуазнай і Кас- трычніцкай сацыялістычнай). Вызначце пазіцыі манархістаў, са- цыял-дэмакратаў, ліберальна-буржуазных, нацыянальных бела- рускіх арганізацый па пытаннях адносін да вайны, вырашэння аграрнага пытання і пытання аб уладзе. У чым сутнасць двоеў- ладдзя? Адзначце храналагічны час яго існавання і асаблівасці на Беларусі. як з кастрычніка па жнівень 1917 г. змянілася стра- тэгічная і тактычная лінія бальшавікоў па пытанні аб прыходзе да ўлады ў Расіі?

затым прасачыце паслядоўнасць і логіку падзей, падчас якіх на тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Трэба таксама звярнуць увагу на ход працэсу легітымізацыі бальшавіц- кай улады (Аблвыкамзах, снК заходняй вобласці). Адзначым, што ў выніку палітычных узрушэнняў кастрычніка – снежня 1917 г. бальшавікі змаглі атрымаць перамогу над сваімі праціўнікамі (лі- беральныя сілы, а пазней нацыянальны рух) і на дадзеным эта- пе зацвердзіць сваю ўладу на тэрыторыі Беларусі.

У трэцім пытанні паспрабуйце раскрыць сэнс супярэчнасцяў паміж бальшавіцкай уладай і нацыянальнымі сіламі па пытаннях грамадска-палітычнага і нацыянальна-дзяржаўнага строю Бела- русі. неабходна ўлічваць рознасць пазіцый па нацыянальным пытанні лідэраў Аблвыкамзаха і цэнтральнага ўрада бальша- вікоў на чале з У.I. Леніным. затым у цэнтры ўвагі павінны ака- зацца непасрэдна падзеі падрыхтоўкі, правядзення і роспуску Першага Усебеларускага з’езда, а таксама ўплыву гэтай падзеі на


далейшыя дзеянні беларускіх нацыянальных арганізацый. Першы Усебеларускі з’езд, нягледзячы на роспуск, здолеў звярнуць увагу новай улады на неабходнасць вырашэння нацыянальнага пытан- ня. Абвяшчэнне БнР стала спробай праваліберальнага крыла на- цыянальнага руху рэалізаваць нацыянальна-дэмакратычны ідэал беларускай дзяржаўнасці. звярніце ўвагу на тое, што гэтая спроба ажыцявілася ва ўмовах германскай акупацыі Беларусі. нявыра- шанасць пытання аб узаемаадносінах з нямецкімі ўладамі пры- вяла ў выніку да крызісу кіруючых органаў БнР. спыніцеся на раскрыцці зместу і сэнсу трох Устаўных грамат БнР. Паспрабуй- це ацаніць значэнне БнР для беларускай гісторыі.

Пасля заканчэння першай сусветнай вайны і дэнансацыі баль- шавіцкім урадам умоваў Брэсцкага міру (1918) на тэрыторыю Беларусі вяртаюцца савецкія органы ўлады. Але нямецкая аку- пацыя, дзейнасць БнР і прадстаўнікоў беларускага нацыяналь- нага руху паўплывалі на рашэнне цэнтральнага ўрада бальша- вікоў аб абвяшчэнні на беларускіх землях незалежнай дзяржавы. Каму з прадстаўнікоў Беларусі належыць асобая роля ў стварэн- ні БссР? Больш падрабязна спыніцеся на першым абвяшчэн- ні БссР (1919). новай небяспекай для савецкай краіны стано- вяцца планы Польскай дзяржавы аб вяртанні да межаў 1772 г. Гэта, у сваю чаргу, уплывае на ўтварэнне супольнай беларуска- літоўскай дзяржавы (Літбел). Для чаго было створана падобнае аб’яднанне? на якіх умовах? Раскажыце аб асноўных падзеях савецка-польскай вайны на Беларусі і другім абвяшчэнні БссР (1920). Падкрэслім, што тэрыторыя БссР узору 1920 г. склада- ла шэсць паветаў Мінскай губерні. Вызначце асноўныя ўмовы Рыжскага міру (1921) і яго ўплыў на лёс беларусаў. Апішыце па- дзеі першага і другога узбуйненняў БссР.

У чым заключалася галоўная мэта новай эканамічнай па- літыкі, абвешчанай у 1921–1922 гг.? з якіх рэформ яна скла- далася? якія сацыяльна-палітычныя змены ім папярэднічалі? звярніце пільную ўвагу на пэўныя асаблівасці правядзення рэ- форм у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. БссР лічылася адной з найбольш адсталых рэспублік сссР. Таму палітыка рэфармавання тут адрознівалася некаторай аднабакова-


сцю (найбольш актыўнае рэфармаванне адбывалася ў сферы сель- скай гаспадаркі) і асцярожнасцю ў дачыненні да прамысловага патэнцыялу краіны. найбольш моцныя змены адбыліся ў галіне сельскай гаспадаркі, дзе па ініцыятыве наркамзема Дз. Прышчэ- пава (1925–1929) пачалося стварэнне хутарскіх і водрубных, ра- зам з падтрымкай калектыўных, гаспадарак. своеасаблівым пра- цягам новай эканамічнай палітыкі становіцца палітыка беларусі- зацыі (1924–1928), якая праводзілася ў сацыяльнай сферы, у га- ліне адукацыі і культуры. Вызначце асноўныя дасягненні і пра- лікі гэтай палітыкі, назавіце асноўныя прычыны яе згортвання. наступным крокам савецкага кіраўніцтва ў галіне рэфарма- вання эканомікі становіцца правядзенне палітыкі індустрыяліза- цыі. Дайце адзначэнне гэтай рэформы, назавіце крыніцы пасту- плення сродкаў для такога буйнамаштабнага працэсу. якім чынам з індустрыялізацыяй звязана палітыка калектывізацыі? Адзначце храналагічныя рамкі і змест асноўных плыняў калектывізацыі.

Прааналізуйце вынікі гэтай палітыкі для нашай краіны.

зрабіце вывад аб асноўных тэндэнцыях палітычнай і нацыя- нальнай гісторыі Беларусі ў 1914–1939 гг.

 


Дата добавления: 2015-08-02; просмотров: 173 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Літаратура| Літаратура

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)